21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фермер выпрамiў 1200 метраў рэчкі Жэрабiлаўкі...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фермер выпрамiў 1200 метраў рэчкі Жэрабiлаўкі...

Мiхаiла Урублеўскага крызiс не палохае, але ён баiцца...

З Урублеўскiм я пазнаёмiўся на рынку, калi ён з сынам прадаваў рыбу. Праз тры дні ўжо ехаў на фермерскую гаспадарку "Сасновае" на "Нiве", якой кiраваў Мiхаiл Станiслававiч. Пакуль ехалi, я паспеў даведацца, што ў фермера 13,5 га зямлi, што ён гадуе рыбу, што ў гаспадарку ўклаў усе свае грошы — узвёў дамбы, пракапаў каналы... а яшчэ Урублеўскi наракаў на лёс, бо над "Сасновым" навiсла пагроза.

Гаспадарка знаходзiцца ў жывапiсным месцы: наўкол стаiць сцяной лес i адбiваецца ў вадзяной гладзi — хораша. Калi ў 2002 годзе Урублеўскi атрымаў дзяржаўны акт на зямельны ўчастак, якi гарантаваў яму арэнду зямлi на ўсё жыццё, то апантана ўзяўся свой надзел асвойваць — пабудаваў хату, пасадзiў сад, праклаў паўтара кiламетра лiнii электраперадач, а найбольш сiлаў аддаваў рыбе, якая праз пяць гадоў пачала даваць прыбытак.

І сёння "Сасновае" пачало падымацца ад зямлi, бо сваю рыбу фермер можа прадаваць нават зiмой. Вада ў спецыяльным бетонным садку не замярзае i пры 15-градусным марозе.

— Мне нiякi крызiс не страшны, — гаворыць М. Урублеўскi, — бо ўсё сваё. Вырошчваю малькоў, гадую рыбу — кармлю сваiм камбiкормам, сам рыбу прадаю, то што той крызiс! Без усяго чалавек можа абысцiся, але толькi не без прадуктаў.

Гаспадар вазiў па сваiх дамбах i каналах, расказваў, колькi працы i грошай ва ўсё гэта ўкладзена. У яго нават узнiкла iдэя заняцца агратурызмам, i Урублеўскi пачаў будаваць дамок для гасцей, лазню...

Калi мы ехалi з горада, то фермер падчас размовы рабiў акцэнт на тое, што ўсё зробленае iм iдзе на карысць народа, бо гадуючы рыбу, ён дапамагае дзяржаве насыцiць рынак... У прынцыпе, гэта так, але ў фермера (як у кожнага вытворцы) на першым плане свае iнтарэсы — як зарабiць грошы. I гэта нармальна.

Робячы нацiск на дзяржаўны падыход да справы, Урублеўскi тым самым паспрабаваў прыцягнуць увагу да сваёй праблемы, якая мне падалася даволi складанай.

Калi фермер атрымаў дзяржаўны акт на зямлю, то акунуўся ў працу i пачаў на сваёй зямлi наводзiць парадак. Чалавека можна зразумець — ён прыйшоў сюды назаўсёды i ўсё што будзе зроблена, дастанецца дзецям i ўнукам. Фiласофiя ўласнiка, на якой трымаецца заходняя цывiлiзацыя, i не толькi. Але Мiхаiл Урублеўскi, палiчыўшы, што дзяржаўны акт дае яму права рабiць на арэнднай зямлi ўсё, што задумае, парушыў закон. У чалавека нават няма праектна-каштарыснай дакументацыi, а ён развярнуў будоўлю. Будаваць нешта на зямлi можна толькi маючы дазвол. А фермер узяў i выпрамiў рэчку Жэрабiлаўку адлегласцю ў 1200 метраў, пабудаваў на ўскрайку лесу дамок з цэглы для гасцей, цагляную прыбiральню...

Да ўсяго гэтага ў мяне дваiстыя адносiны. З аднаго боку, зразумела, што нельга будаваць дамбы i сажалкi, мяняць рэчышча ракi без заключэння экалагiчнай экспертызы, без праекта. I нават калi дамок для гасцей i ўзведзены на зямлi фермера, але пабудовы ў адпаведнасцi з супрацьпажарнымi iнструкцыямi павiнны знаходзiцца не сярод дрэваў, а за 50 метраў ад мяжы лесу...

Але з другога — Урублеўскi — на мясцовым узроўнi адзiн з лепшых фермераў у 2005 годзе, якi будуе гаспадарку на свае грошы. У "Сасновае" прыязджалi рыбаловы, каб паспаборнiчаць... I што, нiхто не ведаў, што ў фермера нават праекта няма i не бачылi, што рака не там цячэ? I вось праз 7 гадоў вырашылi навесцi парадак — успомнiлi пра закон.

— Я не адмаўляю, што зрабiў парушэннi, але не памыляецца толькi той, хто сядзiць на печы. Думаю, неабходна зыходзiць з рэальнай шкоды, якая была нанесена прыродзе i экалогii. Наколькi санкцыi, прынятыя адносна мяне, адпавядаюць памерам той шкоды? Ды i цi ёсць яна? Паводле рашэння райвыканкама, я павiнен зрабiць праектна-каштарысную дакументацыю на будоўлю сажалак, а iнакш усё будзе прыведзена ў першапачатковы стан. Я даведаўся, што на тую дакументацыю неабходна 100—130 млн рублёў. А дзе iх узяць? — сказаў у роспачы фермер.

Цi адпавядае гэтая сума сапраўднасцi, я не стаў высвятляць, але ведаю, што замовiць тыповы праект сховiшча для яблыкаў у Польшчы будзе каштаваць у разы танней, чым у нас.

Калi да канца гэтага года рашэнне райвыканкама не будзе выканана, то будынкi будуць знесеныя за кошт фермера.

Даводзiлася пiсаць пра многiх фермераў, i ў кожнага з iх былi нейкiя праблемы, але сiтуацыя, у якую трапiў Міхаіл Урублеўскi, неардынарная — дужа моцна завязаны вузел.

Уявiм, што кожны фермер усё будзе перарабляць на свой капыл, то нiчога добрага з гэтага не атрымаецца i законы iснуюць, каб усе дзейнiчалi ва ўстаноўленых межах. I ўсё ж мне не дае спакою думка: а як павёў бы сябе закон, калi б на месцы фермера апынулася дзяржпрадпрыемства цi сельгаскааператыў? Сталi б будынкi зносiць, рэчку вяртаць у былое рэчышча цi ўсё абышлося б толькi штрафам?

Можа, у гэтым схавана прычына многiх канфлiктаў? Але ў любым выпадку праблему, мяркую, трэба вырашаць па-гаспадарску.

Сымон Свiстуновiч.

Баранавiцкi раён.

Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiхаiла Урублеўскага крызiс не палохае, але ён баiцца... З Урублеўскiм я пазнаёмiўся на рынку, калi ён з сынам прадаваў рыбу. Праз тры дні ўжо ехаў н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика