21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паклон Паэткі

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паклон Паэткі

Пайшла з жыцця цудоўная беларуская паэтка Нiна Мацяш

"Паэтка ласкаю Божай", — так гавораць пра яе невыпадкова.

Лёс нiбыта ўвесь час выпрабоўваў яе. На талент. На цярпенне i цярплiвасць. На дабрыню i зычлiвасць...

"Хай жураўлём абернецца сiнiца..." — напiсала Нiна ў адным з вершаў.

А можа, пяшчотна-спавядальны паэтычны дар Нiны — гэта i ёсць сапраўдны чароўны Журавель, а зусiм не сцiплая сiнiца?..

<І>

Лёс мой,

лёс мой — цяжкi колас,

часам — цяжкi камень...

Мне люляць цябе да скону

кволымi рукамi...

Так атрымалася, што цяжкая хвароба ўжо дзяўчынай прыкавала Нiну да iнвалiднага крэсла. Але крыж свайго лёсу — "цяжкi колас", "цяжкi камень" — яна несла годна... Пра сваю вымушаную прыладу руху яна з усмешкай гаварыла: "мой вазок"...

А нарадзiлася Нiна Мацяш у вёсцы Нiвы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi 20 верасня 1943 года. У 1960 г. скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу i паступiла на факультэт французскай мовы Мiнскага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмiчны адпачынак, скончыла iнстытут у 1966-м. Пэўны час працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскiм вучылiшчы.

Друкавацца пачала ў 1962 годзе. Аўтар зборнiкаў паэзii "Агонь", "Удзячнасць", "Ралля суровая", "Прыручэнне вясны", "Поўны келiх", "Жнiвень", "Паварот на лета" (выбранае), "Шчаслiвай долю назавi", iншых.

Нiна Мацяш вядомая не толькi як паэтэса, але i як драматург. Надзвычай плённа яна працавала i як перакладчык. Перакладала з нямецкай, польскай, французскай моў...

Панянькавала за свой век нямала

Мар, i памкненняў, i жаданняў я,

А заклiнаю так, як заклiнала:

Хай беражэ цябе любоў мая...

...Некалькi гадоў таму я прыязджала да Нiны ў Белаазёрск. Нейкай спецыяльнай нагоды не было. Проста яшчэ раз прачытала вершы, прысвечаныя мацi i бацьку... ТАК, як напiсала для сваiх бацькоў — i пра сваiх бацькоў — Нiна Мацяш, мабыць, не напiсаў нiхто. Гэтаксама, як паэтка — перакананая! — можа сказаць бальшыня з нас.

...Мы гулялi з Нiнай па прыгожым Белаазёрску — я iшла, Нiна ехала побач на сваiм "вазку" — i ўсе-ўсе вiталiся з паэткай. Вiталiся па-беларуску. I гаварылi добрыя словы. I ласкава ўсмiхалiся... А Нiна з гонарам расказвала пра сваiх землякоў. Часу хапала, два днi мы з задавальненнем гутарылi i пра паэзiю, i пра каханне, пра любоў (памятаеце радкi з яе верша: "Я не кахаю вас. Я вас люблю"?..), дый увогуле — пра жыццё.

На развiтанне Нiна падарыла зробленую ёю карцiну з рознакаляровых птушыных пёрак — каб журавель быў не ў небе, а побач. Гэта Нiнiна мастакоўска-паэтычная работа — заўсёды над маiм рабочым сталом. Сёння з сумам зняла яе са сцяны — каб яшчэ раз прывiтацца з паэткай. I — развiтацца...

Нiна Мацяш была шчырым сябрам i аўтарам нашай газеты. У пачатку гэтага года яна брала ўдзел у "Лiтаратурнай анкеце "Звязды" (дарэчы, здымак, якi мы публiкуем сёння, яна выбрала сама i даслала ў рэдакцыю па электроннай пошце, з якою была, як кажуць, на "ты").

I ўзгадваецца яшчэ адна публiкацыя Нiны — эсэ "Паклон", напiсанае па просьбе рэдакцыi да 90-годдзя народнага пiсьменнiка Беларусi Янкi Брыля (Гл.: "Звязда" за 4 жнiўня 2007 года). Iх звязвала доўгае шчырае сяброўства.

Тое пра што напiсала ў "Паклоне" Нiна Мацяш, можна з поўным правам сказаць i пра яе...

Таццяна Падаляк.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пайшла з жыцця цудоўная беларуская паэтка Нiна Мацяш "Паэтка ласкаю Божай", — так гавораць пра яе невыпадкова. Лёс нiбыта ўвесь час выпраб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика