21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць

(Працяг. Пачатак у нумарах за 17 і 18 снежня.)

(— Патлумачце, калi ласка, цi трэба збiраць даведкi за час працы па сумяшчальнiцтве? Цi ёсць сэнс збiраць такiя даведкi ў выпадку, калi арганiзацыя (а, дакладней, кааператыў) не плацiла ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне? I па-другое, як разлiчваецца iндывiдуальны каэфiцыент?

Анатоль Уладзiмiравiч Капусцiн, г. Мiнск

г. Мiнск

— У заробак для вылiчэння пенсiй уключаюцца ўсе вiды выплат у грашовай i натуральнай форме, якiя налiчваюцца на карысць работнiка i з якiх плацiлiся ўнёскi на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Такiм чынам, заробкi за працу па сумяшчальнiцтве, i ў тым лiку паводле грамадзянска-прававых дамоваў, пры прызначэннi пенсii ўлiчвацца будуць. Таму пацвярджаць гэтыя выплаты трэба. Аднак збiраць даведкi неабходна за працу (у тым лiку "сумяшчальнiцкую") толькi да 1 студзеня 2003 года — пазней за гэту дату звесткi аб зарплаце траплялi на ваш iндывiдуальны рахунак у Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва.

Разам з тым варта падкрэслiць яшчэ раз: для пенсii мае значэнне толькi той заробак, з якога рабiлiся адлiчэннi на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Адпаведна, калi кааператыў сацстрах не плацiў, ваша зарплата за час працы ў iм улiчвацца не будзе i шукаць пацвярджальныя дакументы сапраўды не мае сэнсу.

Што да другога пытання, то iндывiдуальны каэфiцыент — гэта суадносiны вашай зарплаты i сярэдняй зарплаты па краiне за пэўны перыяд.

(— Чаму так мала iнфармацыi аб тым, што ў сувязi з "прывязкай" са жнiўня 2006 года iндывiдуальнага каэфiцыента не да сярэдняй зарплаты рабочых i служачых, а да сярэдняй зарплаты па краiне ў цэлым, гэты каэфiцыент можа павялiчыцца больш чым на "агульныя" 3,5 працэнта? Прыкладам, пасля падачы заявы ва ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароны асабiста мой iндывiдуальны каэфiцыент узрос на 6,5 працэнта.

Па-другое, чаму падчас паведамленняў аб чарговай iндэксацыi працоўных пенсiй нiхто не кажа аб тым, зыходзячы з якой зарплаты робiцца пераразлiк?

I па-трэцяе. У сярэдзiне 1990-х каэфiцыент разлiчваўся за 5 гадоў разам, а потым — за тыя ж 5 гадоў, але "месяц да месяца". Цi можна цяпер пераразлiчыць каэфiцыент за 5 гадоў паводле прынцыпу "месяц да месяца", але зыходзячы з сярэдняй зарплаты ў цэлым па краiне?

Па-другое, чаму падчас паведамленняў аб чарговай iндэксацыi працоўных пенсiй нiхто не кажа аб тым, зыходзячы з якой зарплаты робiцца пераразлiк?

I па-трэцяе. У сярэдзiне 1990-х каэфiцыент разлiчваўся за 5 гадоў разам, а потым — за тыя ж 5 гадоў, але "месяц да месяца". Цi можна цяпер пераразлiчыць каэфiцыент за 5 гадоў паводле прынцыпу "месяц да месяца", але зыходзячы з сярэдняй зарплаты ў цэлым па краiне?

Леанiд Iванавiч Казляк, г. Мiнск

г. Мiнск

— Варта заўважыць: у пераважнай большасцi пенсiянераў у вынiку пераразлiку iндывiдуальнага каэфiцыента зыходзячы з зарплаты работнiкаў краiны ў цэлым гэты каэфiцыент павялiчыўся нават менш чым на 3,5 працэнта. Гэта па-першае.

Па-другое. Дазвольце не пагадзiцца — у публiкацыях аб павышэннях пенсiй у сувязi з ростам сярэдняй зарплаты па краiне iнфармацыя аб памеры зарплаты, з якой робiцца пераразлiк, указваецца.

I па-трэцяе. Пенсii, прызначаныя да 1 студзеня 2000 года, могуць быць пераразлiчаныя з заробку за любыя 5 гадоў запар з 15 апошнiх гадоў працы. Пры гэтым iндывiдуальны каэфiцыент будзе вызначацца шляхам суадносiнаў сярэднямесячнага фактычнага заробку пенсiянера i сярэдняй зарплаты па краiне ў тых жа месяцах, iнакш кажучы, "месяц да месяца".

(— За якi перыяд павiнен вызначацца iндывiдуальны каэфiцыент у 2009 годзе? I што будзе ў выпадку, калi ў "патрэбным" перыядзе будуць перапынкi ў працы?

Антанiна Мiкалаеўна Зяньковiч, г. Мiнск

г. Мiнск

— У 2009 годзе пенсii будуць вылiчвацца з заробку за любыя 15 гадоў запар з 25 апошнiх гадоў працы. Прычым перапынкi ў гэтых (15-гадовым i 25-гадовым) перыядах улiчвацца не будуць.

(— Мой агульны стаж складае 32, а стаж работы выхавальнiкам дзiцячага садка — 25 гадоў. У сувязi з гэтым хацелася б выйсцi на датэрмiновую пенсiю. Цi не маглi б вы хоць бы прыкладна сказаць, якiм можа быць памер гэтай пенсii? Бо мой заробак невялiкi, цяпер я атрымлiваю каля 350 тысяч рублёў.

Галiна Андрэеўна Шакiна, г. Барысаў

г. Барысаў

— На памер пенсii ўплывае як працягласць стажу, так i заробкi. Прычым, да прыкладу, сёлета бяруцца пад увагу заробкi за любыя 14 гадоў запар з апошнiх 24 гадоў працы. На жаль, звестак аб вашай зарплаце за ўвесь гэты вельмi працяглы час мы не маем, а рабiць якiя-небудзь нават умоўныя падлiкi зыходзячы толькi з памеру вашых цяперашнiх заробкаў было б няправiльна.

(— Як мацi 5 дзяцей, збiраюся выходзiць на датэрмiновую пенсiю. Адкажыце, калi ласка, цi змагу я ў такiм выпадку працягнуць працу на ранейшым месцы — настаўнiцай?

Наталля Iванаўна Говар, Жлобiнскi раён.

Жлобiнскi раён.

— Прызначэнне i выплата датэрмiновай пенсii па ўзросце жанчыне, якая нарадзiла i выхавала 5 i больш дзяцей да 8-гадовага ўзросту, не абумоўленыя пакiданнем працы. Выплата такой пенсii будзе рабiцца на агульных падставах.

(— Цi можа выйсцi на пенсiю раней за 60 гадоў вадзiцель-дальнабойшчык?

Андрэй Пятровiч Свiрко, г. Мiнск

г. Мiнск

— Не, права на датэрмiновую пенсiю для гэтай катэгорыi вадзiцеляў няма, выйсцi на заслужаны адпачынак вы зможаце толькi на агульных падставах.

(— Цi мае права на датэрмiновую пенсiю тэхнiк па штучным асемяненнi рэтрацэрвiкальным метадам цёлак i кароў?

Iван Сцяпанавiч Паўлюкавец, Iванаўскi раён

Iванаўскi раён

— Зноў-такi для гэтай катэгорыi работнiкаў права на датэрмiновую пенсiю заканадаўства не вызначае.

(— Завуць мяне Вольга, тэлефаную з Ляхавiцкага раёна. А цiкавiць наступнае: як будзе лiчыцца стаж мужчыну-iнвалiду II групы за працу на няпоўную стаўку? I яшчэ пытанне. Пасля прызначэння пенсii па iнвалiднасцi зарплата зменшылася. У сувязi з гэтым цi не атрымаецца так, што пенсiя па ўзросце будзе меншай за пенсiю па iнвалiднасцi?

— Для прызначэння пенсii бяруцца пад увагу перыяды працы як на поўную, так i на няпоўную стаўку. Галоўнае, каб пры занятасцi на няпоўную стаўку заробак не быў меншым за "мiнiмалку" — у такiм разе год працы будзе лiчыцца за год стажу. У адваротным выпадку стаж будзе лiчыцца з паправачным, памяншальным каэфiцыентам.

I па другiм пытаннi. Як вядома, пры прызначэннi працоўнай пенсii па iнвалiднасцi вызначаецца iндывiдуальны каэфiцыент заробку. Пры прызначэннi ж пенсii па ўзросце можна або пакiнуць гэты каэфiцыент, або разлiчыць новы, зыходзячы з працы пасля прызначэння групы. У гэтым выпадку ўсё залежыць ад таго, што больш выгадна самому чалавеку. Такiм чынам, калi не знiмуць групу, пры пераходзе з пенсii па iнвалiднасцi на пенсiю па ўзросце памер выплат у любым выпадку не зменшыцца.

(— У 1991 годзе атрымаў права выйсцi на пенсiю па ўзросце, але аформiўся толькi праз год. У сувязi з гэтым, цi павiнны пераразлiчыць маю пенсiю?

Мiкалай Васiльевiч Марчанка, Гродзенскi раён

, Гродзенскi раён

— Не. Магчымасць павелiчэння пенсii на 1 працэнт заробку за кожныя 2 месяцы часовай адмовы ад атрымання пенсii па ўзросце на агульных падставах i працяг працы з’явiлася толькi з 1 верасня 1998 года. Вы ж, Мiкалай Васiльевiч, выходзiлi на пенсiю раней. Адпаведна, на вас гэта норма не распаўсюджваецца.

(— Адпрацаваў на шклозаводзе больш за 10 гадоў паводле Спiса № 1, а пасля — i паводле Спiса № 2. Наколькi я ведаю, некалi работнiкi падобных прафесiй маглi выйсцi на датэрмiновую пенсiю. Цi застаецца такая магчымасць?

Iльхам Джамiдавiч, Бабруйскi раён

Бабруйскi раён

— Гэта магчымасць захавалася. Калi ёсць 10 гадоў спецыяльнага стажу паводле Спiса № 1 i само працоўнае месца пасля 1 студзеня 1992 года было прызнана падчас атэстацыi "шкодным", то на пенсiю вы павiнны выйсцi ў 50 гадоў. А калi назбiралася не менш за палову з неабходнага 10-гадовага спецыяльнага стажу паводле Спiса № 1, то можна аформiцца на датэрмiновую пенсiю прапарцыянальна стажу, якi ёсць. Напрыклад, за 9 гадоў спецыяльнага стажу ў гэтым выпадку можна пайсцi на пенсiю ў 51, за 8 гадоў — у 52 гады i гэтак далей.

(— Цi можа пайсцi на датэрмiновую пенсiю загадчык вясковага клуба з вялiкiм стажам?

Данута Станiславаўна,

Воранаўскi раён

— Не. Для загадчыкаў клубаў магчымасцi датэрмiновага выхаду на пенсiю заканадаўства не прадугледжвае.

(— Непакояць з Мастоўскага раёна, завуць мяне Людмiла Мiхайлаўна, а пытанне такое: як разлiчваецца iндывiдуальны каэфiцыент у выпадку, калi здарыўся пажар i за частку неабходнага перыяду не захавалiся дакументы?

— У выпадку, калi ў вынiку стыхiйных бедстваў, аварый цi катастроф дакументы аб заробках не захавалiся, па жаданнi самога пенсiянера гэты час не ўключаецца ў неабходны для разлiку iндывiдуальнага каэфiцыенту перыяд. А калi дакументы аб заробках захавалiся менш чым за неабходны перыяд "выбаркi" (скажам, сёлета менш чым за 14 гадоў), то заробкi за кожны месяц згубленага часу вызначаюцца па сярэднiх паказчыках зарплаты работнiкаў аналагiчных прафесiй i квалiфiкацый у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 24 верасня 1998 года № 1487.

(— Паводле заканадаўства, пенсii павiнны павышацца 4 разы ў год — у лютым, маi, жнiўнi i лiстападзе. Чаму сёлета пераразлiк праводзiўся толькi адзiн раз? На мой погляд, трэба не чытаць лекцыi аб праблемах пенсiйнага фонду цi спасылацца на крызiс, а тэрмiнова павялiчваць пенсii — гэта неабходна зрабiць яшчэ ў снежнi.

Мiкалай Васiльевiч Малышчыц, г. Салiгорск

г. Салiгорск

— У Законе "Аб пенсiйным забеспячэннi" адсутнiчае норма, якая прадугледжвае абавязковыя пераразлiкi пенсiй 4 разы на год. У заканадаўстве вызначаны толькi ўмовы павышэння пенсiй. Пры гэтым падставай для павелiчэння мiнiмальных пенсiй па ўзросце, сацыяльных пенсiй, а таксама надбавак i павышэнняў да iх з’яўляецца рост бюджэту пражытковага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва. А падстава для павелiчэння пенсiй працоўных — рост сярэдняй зарплаты работнiкаў па краiне больш чым на 15 працэнтаў адносна зарплаты, з якой быў зроблены папярэднi пераразлiк.

(— Ходзяць размовы, што ўжо ў хуткiм часе ў Беларусi зменiцца пенсiйны ўзрост. Цi так гэта?

Анатоль Мiхайлавiч Петрушэнка, г. Гомель

, г. Гомель

— Не сакрэт, што праблема старэння насельнiцтва для Беларусi аказалася адной з найбольш вострых. Ужо цяпер доля грамадзян ва ўзросце, што перавышае працаздольны, складае 18 працэнтаў. А ў блiжэйшае дзесяцiгоддзе, паводле ацэнак дэмографаў, колькасць пенсiянераў павiнна ўзрасцi адразу на чвэрць, у той час як колькасць працаздольных грамадзян (патэнцыяльных плацельшчыкаў узносаў на пенсiйнае страхаванне) зменшыцца на 10 працэнтаў. У вынiку пенсiйная нагрузка на эканомiку адчувальна ўзрасце, для фiнансавання пенсiйных выплат спатрэбяцца значныя дадатковыя сродкi. I ў гэтым плане павелiчэнне пенсiйнага ўзросту — адзiн з самых эфектыўных шляхоў. Па сутнасцi давядзецца выбiраць: або змяняць пенсiйны ўзрост, або змяншаць памеры пенсiй.

Разам з тым трэба заўважыць, што пакуль пытанне аб павелiчэннi пенсiйнага ўзросту знаходзiцца толькi ў стадыi абмеркавання. I нiякiх рашэнняў на гэты конт у Беларусi не прымалася.

Сяргей ГРЫБ.

(Працяг будзе.)

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Працяг. Пачатак у нумарах за 17 і 18 снежня.) (— Патлумачце, калi ласка, цi трэба збiраць даведкi за час працы па сумяшчальнiцтве? Цi ёсць сэнс збi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика