Зубкоў папярэдзіў Еўропу аб газавай небяспецы з боку Украiны
Зубкоў папярэдзіў Еўропу аб газавай небяспецы з боку Украiны
Расiйская газавая манаполiя "Газ-прам" будзе выконваць усе абавязацельствы па кантрактах на пастаўку газу з еўрапейскiмi партнёрамi, аднак дзеяннi Украiны могуць дэстабiлiзаваць сiтуацыю. Такая заява ўтрымлiваецца ў пасланнi кiраўнiцтву Еўрасаюза i кiраўнiкам урадаў асобных еўрапейскiх краiн, якое падпiсаў першы вiцэ-прэм’ер i старшыня савета дырэктараў "Газпрама" Вiктар Зубкоў. Паводле iнфармацыi расiйскага боку, урад Расii i "Газ- прам" прымаюць усе намаганнi для вырашэння праблемы з газавым доўгам Украiны, аднак рашэнне пакуль не знойдзена. Вiктар Зубкоў адмыслова адзначыў, што прычына гэтага — "неканструктыўная пазiцыя ўкраiнскага боку". Японiя прапаноўвала ЗША без ваганняў здзейснiць ядзерны ўдар па КiтаiУрад Японii ў мiнулым стагоддзi прапаноўваў ЗША без ваганняў нанесцi ядзерны ўдар па Кiтаi ў выпадку вайны на Далёкiм Усходзе. Такiя шакiруючыя звесткi ўтрымлiваюцца ў рассакрэчаных дыпламатычных дакументах, якiя ў панядзелак апублiкавала большасць цэнтральных такiйскiх газет. У прыватнасцi, у адкрытых для шырокай публiкi дакументах МЗС за 1962—74 гг. паведамляецца, што ў студзенi 1965 года прэм’ер-мiнiстр Японii Эйсаку Сато на сустрэчы ў Вашынгтоне з кiраўнiком абароннага ведамства ЗША прапанаваў Вашынгтону ў выпадку неабходнасцi нанесцi ядзерны ўдар па КНР з караблёў ваенна-марскога флоту. Кiраўнiк японскага ўрада падчас гэтай гутаркi таксама зрабiў заявы, якiя фактычна ўхвалiлi завоз у Японiю амерыканскай ядзернай зброi ў выпадку надзвычайных акалiчнасцяў. Нават калi гэта i супярэчыць афiцыйнай палiтыцы Токiа. Пры гэтым, менавiта Сато, якi займаў пост прэм’ера з 1964 па 1972 год, абвясцiў у парламенце краiны ў 1967 годзе тры няядзерныя прынцыпы — не мець, не ўвозiць i не вырабляць ядзерную зброю. За гэта ў 1974 годзе яму была прысуджаная Нобелеўская прэмiя мiру. Кiроўца збiў траiх у... падземным пераходзеКiроўца пазадарожнiка ва Украiне збiў траiх пешаходаў, аднаго з iх — насмерць, заехаўшы ў падземны пераход у горадзе Макееўка Данецкай вобласцi. Як распавялi выратавальнiкi, кiроўца аўтамабiля "Таёта-Лендкрузер" не справiўся з кiраваннем, заехаў у падземны пешаходны пераход, дзе збiў людзей. "Пасля гэтага ён заднiм ходам выехаў з пераходу i дапусцiў сутыкненне з пяццю легкавымi аўтамабiлямi", — адзначылi ў МНС. У вынiку ДТЗ пацярпелi чатыры чалавекi, у тым лiку кiроўца аўтамабiля i трое пешаходаў, адзiн з якiх пазней сканаў у лякарнi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйская газавая манаполiя "Газ-прам" будзе выконваць усе абавязацельствы па кантрактах на пастаўку газу з еўрапейскiмi партнёрамi, аднак д
|
|