Марыхуана ў... колах
Марыхуана ў... колах
Больш за кiлаграм марыхуаны было затрымана пры правядзеннi мытнага кантролю ў пункце пропуску "Брузгi". Паводле iнфармацыi прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi, наркатычнае рэчыва знаходзiлася ў коле, якое перавозiў у сваёй аўтамашыне дваццацiгадовы грамадзянiн Беларусi. Супрацоўнiкаў Гродзенскай рэгiянальнай мытнi насцярожыла, што кола не адпавядае гэтаму транспартнаму сродку. З дапамогай рэнтген-комплексу ў iм былi выяўлены пабочныя ўкладаннi — у пустацелай прасторы знаходзiлiся тры пакеты з рэчывам раслiннага паходжання цёмна-зялёнага колеру, што ўказвала на марыхуану. Затрыманы патлумачыў, што пра пабочныя ўкладаннi нiчога не ведае, а кола яго папрасiў прывезцi за ўзнагароджанне знаёмы, жыхар Гродна. Акрамя таго, яшчэ адно кола было ўвезена раней, а два засталiся ў Польшчы i чакалi сваёй дастаўкi ў Беларусь. У той жа дзень у раней увезеным коле выявiлi яшчэ 1,2 кiлаграма марыхуаны. А затым супрацоўнiкi польскай мытнай службы па iнфармацыi сваiх беларускiх калег знайшлi яшчэ два колы з пакетамi марыхуаны, а таксама з сотняй блокаў цыгарэт з расiйскiмi акцызнымi маркамi. У вынiку сумесных дзеянняў мытнiкаў i супрацоўнiкаў УКДБ па Гродзенскай вобласцi затрыманы жыхар абласнога цэнтра, якi з’яўляецца арганiзатарам перавозкi наркотыкаў. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за кiлаграм марыхуаны было затрымана пры правядзеннi мытнага кантролю ў пункце пропуску "Брузгi". Паводле iнфармацыi прэс-службы Дзяр
|
|