У залежнасцi ад змесцiва кiшэнi
У залежнасцi ад змесцiва кiшэнi
У нядзелю на рынку ўжо прадавалiся качкi, гусi, iндыкi i г.д., якiх гаспадары асвежавалi спецыяльна для навагоднiх свят. Не кожная сям’я можа дазволiць сабе гусака за 50 тысяч, але ж купляюць i не за такую цану. На прылаўку ляжыць тушка iндыка, i маладзiца просiць за яе 120 тысяч. Са слоў жанчыны, iндык пацягне на 8 кг, але пакупнiкi падыдуць, пацiкавяцца i адыходзяць. А маладая пара не таргавалася. Маўляў, Новы год сустракаем раз на год. У магазiнах, як i на рынку, хапае ўсяго i ўсё залежыць ад кашалька. Набываюць мясныя i малочныя прадукты беларускай вытворчасцi, як i свежую рыбу. А вось калi нехта хоча экзотыкi, то без праблем можа купiць i заморскiя фрукты — сёння гэта ўжо не праблема. Як правiла, з iмпартных прадуктаў купляюць тое, чаго няма ў Беларусi. Што пiць i чым закусваць на Новы год, напэўна, не самае важнае — галоўнае, каб у наступiўшым годзе не балела галава. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю на рынку ўжо прадавалiся качкi, гусi, iндыкi i г.д., якiх гаспадары асвежавалi спецыяльна для навагоднiх свят. Не кожная сям’я можа дазволiц
|
|