21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Матэрыяльная дапамога на лекi будзе аказана

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матэрыяльная дапамога на лекi будзе аказана

Пенсiянерка з вёскi Дзямiдавiчы Дзяржынскага раёна Надзея Ануфрыеўна Суднiк паскардзiлася ў рэдакцыю на малы памер пенсii ("Звязда" ад 11 снежня).

Самой жанчыне — 79 гадоў, яна iнвалiд ІI групы па слыху. Муж таксама iнвалiд I групы, i хоць пенсiя ў яго большая, чым у жонкi (Надзея Ануфрыеўна атрымлiвае 190 тысяч рублёў), грошай не хапае. У прыватнасцi, на тыя ж лекi. На адрасную дапамогу з-за агульнага сукупнага даходу ды прысядзiбнаму ўчастку, якi яны апрацоўваюць, сям’я заяўнiкаў разлiчваць не можа. А на аднаразовую матэрыяльную дапамогу? Надзея Ануфрыеўна ў 2006 годзе з гэтым жа пытаннем звярталася ў "Звязду" i потым атрымала 60 тысяч рублёў.

— Мы падказалi, што трэба рабiць вашай заяўнiцы. Яна ўласнаручна напiсала заяву з просьбай аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу, указала мэту — для набыцця лекаў, i праз сацыяльнага работнiка, якi абслугоўвае жанчыну, перадала паперу нам, — сказала нам начальнiк аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння пенсiянераў i iнвалiдаў упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзяржынскага райвыканкама Таццяна Сабалеўская. — Пасля гэтага было прынята рашэнне аб аказаннi Надзеi Ануфрыеўне аднаразовай дапамогi ў памеры 85 тысяч рублёў (магчыма, заяўнiца ўжо нават атрымала яе. — С.Р.).

На жаль, другое пытанне нашай ранейшай чытачкi пакуль засталося без адказу. Нагадаем, сям’я доўгi час выпiсвала "Звязду". А потым за кошт райсабеса iм была аформлена бясплатная падпiска на адно з мясцовых перыядычных выданняў. Газета сям’i не вельмi спадабалася, яны хацелi б атрымлiваць зноў "Звязду"... Як высветлiлася, пералiк такiх выданняў, на якiя могуць бясплатна аформiць падпiску пэўным катэгорыям насельнiцтва (маламаёмасным, адзiнокiм i г.д.), зацвярджаецца не на раённым, а на абласным узроўнi...

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсiянерка з вёскi Дзямiдавiчы Дзяржынскага раёна Надзея Ануфрыеўна Суднiк паскардзiлася ў рэдакцыю на малы памер пенсii ("Звязда" ад 11 сн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика