21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усход

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усход

У традыцыйным светапоглядзе ўсходнiх славян час узыходу сонца сiмвалiзуе перамогу святла над цемрай, нараджэнне новага дня, новага жыцця. У аснове такiх адносiнаў — фундаментальны прынцып асобага, знакавага шанавання моманту пачатку як зыходнай кропкi адлiку старажытнага мiфалагiчнага часу, якi сведчыць сабой пачатак.

l У практыцы народных лекараў i абрадавай практыцы каляндарных святкаванняў узыход сонца з’яўляецца ключавым момантам i робiць момант нараджэння новага дня (не сутак!) найбольш прыдатным для выканання розных абрадавых дзеянняў лекава-прафiлактычнай накiраванасцi, а таксама выканання рытуалаў магiчнай практыкi.

Узыход сонца быў тым пунктам адлiку, якi быццам бы гарантаваў поспех задуманай цi распачатай справы. Нездарма ў народзе казалi: "Хто рана ўстае, таму Бог падае" i лiчылi, што ўсе справы, якiя зроблены да ўзыходу сонца — паспяховыя.

l На золку спяшалiся ў поле, каб першымi пачаць сяўбу азiмых, спадзеючыся "прыцягнуць" урадлiвасць глебы перш за ўсё да свайго поля.

l Асаблiвым рытуальным статусам надзелены ўзыход сонца цi час непасрэднай блiзкасцi да яго (на золку) у днi вялiкiх народных цi хрысцiянскiх святаў. Выключныя лекавыя ўласцiвасцi мае вада цi раса вяснова-летняга цыкла святкаванняў.

l Так, напрыклад, iснуе павер’е, што найбольшым аздараўляльным эфектам валодае "некранутая" вада, узятая ў Чысты чацвер перад самым узыходам сонца ("пакуль воран варанят не пужаў"), таму ўсiм людзям, у каго ёсць праблемы са скурай, неабходна выкупацца ў прыроднай крынiцы менавiта на ўзыходзе сонца цi за гадзiну да яго.

l У народзе лiчылi, што ў Чысты чацвер можна пазбавiцца ад самых розных цяжкiх хваробаў, калi тройчы акунуцца ў ваду да свiтання, абавязкова без сведкаў i пры гэтым сказаць: "Чысты чацвер, ачысцi маё цела ад хваробы, хуткая рэчка, аднясi маю хваробу ў сiняе мора".

l Па асаблiвасцях узыходу сонца прадказвалi надвор’е на найблiжэйшы дзень:

— вясёлка, якая з’явiцца пасля ўзыходу сонца, прадказвае пахмурны дзень;

— калi першы гром будзе на ўзыходзе сонца, то лета будзе спякотнае;

— у студзенi хуткi свiтанак — абавязкова будзе снег;

— рана сонейка ўзыходзiць — будзе дождж.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У традыцыйным светапоглядзе ўсходнiх славян час узыходу сонца сiмвалiзуе перамогу святла над цемрай, нараджэнне новага дня, новага жыцця. У аснове так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика