21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У сакавіку 2009 года ў Менску пройдзе Асамблея няўрадавых арганізацыяў Беларусі

26.08.2009 15:00 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лідэры шэрагу грамадзкіх арганізацыяў прынялі рашэньне аб правядзеньні ў сакавіку 2009 года Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі — агульнага сходу грамадзкіх аб’яднаньняў і актывістаў, якія працуюць дзеля дэмакратызацыі беларускага грамадзтва.

Правядзеньне Асамблеі, на думку ініцыятараў, дазволіць НДА абмеркаваць свае праблемы і голасна зрэагаваць на выклікі, перад якімі стаіць ня толькі няўрадавы сэктар, але і ўсё беларускае грамадзтва.

У сувязі з так званай лібэралізацыяй стасункаў зь Беларусьсю з боку Эўрапейскага зьвязу і неабходнасьцю выкананьня беларускімі ўладамі ўзятых на сябе абавязацельстваў падчас 6-месячнага тэставага пэрыяду, было прапанавана зладзіць Асамблею ў сакавіку наступнага году ў Менску. Гэта дасьць магчымасьць грамадзкаму сэктару супольна ацаніць вынікі зьменаў дзяржаўнай палітыкі, у першую чаргу, у дачыненьні да няўрадавага сэктару, і данесьці сваю пазыцыю да ўсіх зацікаўленых бакоў.

Плянуецца запрасіць на мерапрыемства больш як 200 лідэраў і актывістаў грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў.

Адзін з ініцыятараў правядзеньня форуму Барыс Звозкаў заявіў, што падчас Асамблеі можа пачацца праца па стварэньню Саюза няўрадавых арганізацыяў. «Думаю, што прадстаўнікі некаторых арганізацыяў прыедуць на форум ужо з намерам заснаваць саюз грамадзкіх арганізацый, — адзначае Барыс Звозкаў. — Магчыма, будзе агучаная прапанова правесьці ўстаноўчы сход, падрыхтаваць адпаведныя дакумэнты для рэгістрацыі. Падобныя памкненьні былі і раней, але рэалізаваць іх не атрымалася. Хацелася б, каб недзяржаўныя арганізацыі ўрэшце мелі магчымасьць аб’яднацца ў афіцыйны саюз».

У межах падрыхтоўкі да Асамблеі няўрадавых арганізацыяў цягам некалькіх месяцаў у кожнай вобласьці адбудуцца Рэгіянальныя Сходы, на якіх будзе абмеркаваная сытуацыя ў трэцім сэктары рэгіёну і падрыхтаваныя прапановы да агульнага сходу.

Таксама заплянавана правядзеньне шэрагу Тэматычных Круглых Сталоў (культурніцка-краязнаўчы, праваабарончы, жаночы, сацыяльны, моладзевы і інш.), дзе арганізацыі, якія працуюць у розных напрамках, змогуць абмеркаваць сытуацыю ў сваёй сфэры дзейнасьці ды выпрацаваць рэкамэндацыі і праекты рашэньняў для агульнай Асамблеі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэры шэрагу грамадзкіх арганізацыяў прынялі рашэньне аб правядзеньні ў сакавіку 2009 года Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі — агульнага сходу грамадзкіх аб’яднаньняў і актывістаў, якія працуюць дзеля дэмакратызацыі беларускага грамадзтва.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика