...
...
Колькасць насельнiцтва Беларусi на 1 снежня гэтага года склала 9 млн 673,4 тыс. чалавек. Як паведамiла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кандраценка, у параўнаннi з 1 снежня мiнулага года жыхароў краiны стала менш на 18,2 тыс. чалавек. За мiнулы год колькасць насельнiцтва павялiчылася толькi ў Мiнску — з 1 млн 812,5 тыс. чалавек да 1 млн 826,8 тыс. У астатнiх рэгiёнах рэспублiкi жыхароў стала менш. У г. п. Гарадзiшча Баранавiцкага раёна перад Калядамi абрабавалi мясцовага святара. Калi пасля службы ён вярнуўся з царквы, то ўбачыў, што на дзвярах няма замка i нехта пабываў у хаце — рэчы былi параскiданыя, узламаныя замкi на шафе. Аператыўнiкам святар паведаў, што знiкла 12 тысяч долараў, залатыя вырабы, тры старадаўнiя i дужа каштоўныя абразы i iншыя рэчы. Нешта падобнае ўжо здаралася ў Баранавiчах. Тады знiкла 27 млн рублёў i золата з дыяментамi — ахвяраваннi прыхаджан на ўзвядзенне царквы. Цiкавы момант: каштоўнасцi былi ўкрадзеныя сярод белага дня, а дом святара — у цэнтры Гарадзiшча, але злодзеяў нiхто не бачыў. 80-гадовы пенсiянер з Баранавiчаў вырашыў падрыхтавацца да святаў i папрасiў дзвюх жанчын, каб яны дапамаглi яму навесцi парадак у кватэры. Жанчыны ўсё вымылi , вычысцiлi ды i пайшлi. А неўзабаве дзед убачыў, што знiклi 380 тысяч рублёў i 100 долараў. Адну кабету мiлiцыя затрымала, i тая адразу ж расказала, што бачыла, як грошы ўкрала яе напарнiца. Затрымалi i другую. У пенсiянеркi з в. Прыборава Брэсцкага раёна супрацоўнiкi мiлiцыi i памежнiкi знайшлi петардаў на 120 млн рублёў. Пiратэхнiчныя вырабы iмпартнай вытворчасцi канфiскаваныя. І ў жыхара Брэста таксама забралi 17 671 петарду. Тавар беспрацоўны прадаваў без дакументаў. Начальнiк РАУС Вiцебскага раёна асабiста затрымаў двух грамадзян, якiя незаконна высеклi ў лесе 12 елак вышынёй да 1, 5 метраў. Гэты лясны тавар зараз вельмi запатрабаваны. Хацелi трохi зарабiць на продажы, але... — Я ехаў на службовым аўтамабiлi па дарозе Вiцебск — Орша, — расказвае начальнiк мiлiцыi Уладзiмiр Фралоў. — Ля вёскi Сакольнiкi гляджу — двое мужчын нясуць нешта загорнутае ў матэрыю. Спынiўся i ўбачыў, што нясуць 12 елачак. Натуральна, затрымаў... У РАУС высветлiлi, што елкi незаконна высеклi 41—гадовы беспрацоўны жыхар абласнога цэнтра i ягоны пасынак — школьнiк. Супрацоўнiкi лясгасу склалi пратакол. Рашэннем суда "дрывасекi" могуць быць аштрафаваныя на суму ў памеры ад 20 да 50 базавых велiчынь. На аўтамагiстралi Баранавiчы-Ляхавiчы, каля в. Дарава, у 20.15 вечара жыхар в. Каранi наехаў на пенсiянера, якi iшоў па краi дарогi. Чалавек загiнуў. У гэты ж час у в. Пяскi Бярозаўскага раёна пад коламi "Фольксвагена" загiнула 32-гадовая жанчына гэтай жа вёскi. А нейкай гадзiнай раней на жыхара в. Жарабковiчы наехаў маршрутны аўтобус каля в. Вялiкая Гаць Iвацэвiцкага раёна. П’яны пешаход апынуўся ў бальнiцы. Усе, хто трапiў пад колы, не мелi святлоадбiвальных элементаў. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Башкiрыi мужчына абакраў сямейную пару, пакуль яна сварылася. Супрацоўнiкi патрульна-паставой службы сярод ночы спынiлi чалавека, якi падазрона аглядваўся i нёс у руках тры вялiкiя пакеты. Пры аглядзе мiлiцыянеры знайшлi ў яго жаночае футра, посуд i прадукты харчавання. Чалавек не мог дакладна патлумачыць, што знаходзiцца ў пакетах i каму ўсё гэта належыць. У мiлiцыi ён патлумачыў, што iшоў у госцi да знаёмага i пачуў гучныя галасы людзей, што сварылiся. З цiкаўнасцi ён зазiрнуў у расчыненыя дзверы i ўбачыў ля парога тры вялiзныя пакеты з рэчамi. Не адолеўшы спакусы, мужчына ўзяў iх i збег. Каб праверыць гэту версiю, мiлiцыянеры разам з затрыманым адправiлiся на месца здарэння. Праз дзве гадзiны сужэнцы ўсё яшчэ лаялiся, i толькi з’яўленне мiлiцыi прымусiла iх змоўкнуць. Аказалася, што жонка паведамiла мужу пра тое, што сыходзiць ад яго, i сабрала свае самыя каштоўныя рэчы. У вынiку адбыўся буйны скандал, падчас якога сямейнiкi не заўважылi, што iх абакралi. Пазнаўшы свае рэчы, абодва так узрадавалiся, што памiрылiся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У г. п. Гарадзiшча Баранавiцкага раёна перад Калядамi абрабавалi мясцовага святара. Калi пасля службы ён вярнуўся з царквы, то ўбачыў, што на дзвярах
|
|