Запрашае калядны кірмаш
Запрашае калядны кірмаш
Перадсвяточныя днi нашы продкi традыцыйна праводзiлi на калядных кiрмашах. Беларуская праваслаўная царква i Выставачнае прадпрыемства "Экспафорум" запрашае ўсiх ахвотных на 7-ю духоўна-асветную выставу-кiрмаш "Нараджэнне Хрыстова", якая адкрылася 27 снежня i працягнецца да 5 студзеня па адрасе: праспект Пераможцаў, 14. Удзельнiкi выставы — дзясяткi манастыроў, праваслаўных прыходаў, выдавецтваў з Беларусi, Расii, Украiны, а таксама Іерусалiмскi Грэчаскi манастыр св. Феадора Страцiлата (Iзраiль). Выстава "нараджэнне Хрыстова" — гэта не проста кiрмаш, гэта яшчэ i багатая культурна-асветнiцкая праграма. 30 снежня ў яе рамках адбудзецца семiнар "Праваслаўныя СМI ў iнфармацыйнай прасторы Беларусi", 2 студзеня — сустрэча з анкахворымi дзецьмi i прэзентацыя новага зборнiка дзiцячага лiтаратурна-творчага аб’яднання "Дрэва жыцця" пры анка-гематалагiчным цэнтры. На 3 студзеня запланавана прэзентацыя кнiгi Iрыны Клышэўскай "Паездка ў Глыбокае". Нараджэнню дзяцей як неабходнай умове працвiтання беларускай сям’i i дзяржавы будзе прысвечаны "круглы стол" у панядзелак, 5 студзеня. У iм возьмуць удзел не толькi святары, але i медыкi. Штодня а шостай гадзiне вечара на выставе праходзяць "Калядныя вечары", на якiх ёсць магчымасць сустрэцца з лепшымi музычнымi калектывамi, царкоўнымi хорамi i паэтычнымi праграмамi. Асаблiвая ўвага тут — дзецям: для iх створана гульнявая пляцоўка, iм прысвечана асноўная частка праграмы, ды i самi яны — актыўныя ўдзельнiкi кiрмашу. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перадсвяточныя днi нашы продкi традыцыйна праводзiлi на калядных кiрмашах. Беларуская праваслаўная царква i Выставачнае прадпрыемства "Экспафор
|
|