21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ежа & цэны

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ежа & цэны

Парадаксальна, але розныя там крызiсы i дэвальвацыi перш за ўсё б’юць па кiшэнях i страўнiках простых людзей, а не заможных. Калi ў якога Бiла Гейтса пару мiльярдаў долараў знiкла, то харчавацца ён горш не стаў. А вось калi мандарынкi падаражэлi на рынку, то беларускi студэнцiк можа i задумаўся пра мэтазгоднасць набыцця такой крынiцы вiтамiнаў для арганiзма. Але не будзем лезцi ў кiшэнi замежных магнатаў, а паспрабуем скласцi ўмоўны харчовы кошык студэнта i паглядзець, наколькi ён падаражэў у параўнаннi са снежнем мiнулага года.

Што ў кошыку ляжыць?

На дакладнасць i непрадузятасць складання такога кошыка прэтэндаваць вельмi небяспечна, бо пра густы не спрачаюцца, i калi Вася на бульбачку налягае, то Федзя можа пельмешкi тры разы на дзень есцi. Так што гэты студэнцкi кошык фармiраваўся зыходзячы з невялiкага апытання студэнтаў сталiчных ВНУ, а таксама з папраўкай на крамныя чэкi, што выпадкова захавалiся з мiнулага года. Дык вось, уласна кошык (у такiх дужках пазначана спачатку цана да Новага года, а потым — сённяшнiя) складаецца з наступных харчоў: малако (1370 -> 1690), 900-грамовы бохан хлеба (1360 -> 1450), дзясятак яек (2820 -> 3120), бляшанка тушонкi (5430 -> 5510), паўтаралiтровая бутэлька мiнералкi (960 -> 990), чыпсы бульбяныя (2070 -> 2150), пачак гарбаты смачнай (5830 -> 5960), мандарыны (4800 -> 5500), цыбуля (1000 -> 1500), капуста (700 -> 1300), морква (1000 -> 1500), каўбаса (?12000 -> ?14000). Ну i плюс бульба, гуркi, сала, але гэтыя намiнацыi ў кошык уключаць не будзем, бо такiмi стратэгiчнымi прадуктамi бедных студэнтаў стараюцца забяспечыць бацькi з бабулямi i дзядулямi.

Цiкава, што на пытанне пра павышэнне цэнаў усе суразмоўцы казалi нешта накшталт "ай-яй, жыць становiцца цяжэй", але на просьбы ўдакладнiць, якiя ж менавiта харчы найбольш падаражэлi, усе адказваюць "ну..ээээ...". І праўда, калi так прабегчы вокам па цэнах, то рэзка ўгару нiякiя лiчбы не скокнулi — дзе на пару дзясяткаў рублёў, дзе на сотню якую. Непрыемна, вядома ж, але ж i Бiлу Гейтсу не салодка. Ну а для эканамiчнай дакладнасцi падлiчым кошт нашага студэнцкага кошыка: усе пералiчаныя пазiцыi склалi разам у снежнi 39 340 рублёў, а сёння — 43 170. Гэта значыць, каб купiць столькi ж прадуктаў, студэнту трэба аддаць на 9,7 % болей "зайчыкаў". З аднаго боку, 9,7 % — не так i шмат, бо дэвальвацыя нацыянальнай валюты адбылася на 20 %, а з другога боку, у пазначаным спiсе толькi 2 пазiцыi "iмпартныя" — чыпсы i мандарыны. Астатнiя ж — прадукты беларускай вытворчасцi, якiя даражэць не павiнны былi...

I яшчэ трохi арыфметыкi

29 снежня 2008 года студэнтам павялiчылi стыпендыi на 5 %. У пералiку адносных паказчыкаў на колькасныя гэта прыкладна ад 4600 да 7500 рублёў. Такiм чынам, стыпендыi сталi недзе ў межах ад 97 да 156 тысяч рублёў у залежнасцi ад ВНУ i паспяховасцi на сесiях. Калi ўзяць па максiмуму, то сёння студэнт-"батанiк" БДУ можа набыць за сваю стыпендыю 3,6 умоўных кошыка студэнта. А да павышэння стыпендый гэты ж самы Пеця цi Васiль мог прыдбаць амаль 3,8 кошыка. Так што можна меркаваць, што крызiс дакацiўся i да студэнтаў (памятаеце анекдот пра тое, што студэнты маюць трохразовае харчаванне. Па панядзелках, серадах i пятнiцах?). Праўда, у студзенi фiнансавыя пытаннi мала турбуюць будаўнiкоў будучынi Беларусi. Бо ў iх сесiя. А на сесii, як прызналася адна дзяўчына, не да кулiнарных шэдэўраў i не да экскурсiй у крамы. Яна, напрыклад, толькi ролтанамi i харчуецца...

Цэны манiторыў Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парадаксальна, але розныя там крызiсы i дэвальвацыi перш за ўсё б’юць па кiшэнях i страўнiках простых людзей, а не заможных. Калi ў якога Бiла Гейтса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика