За тры тыдні курс еўра ў Беларусі знізіўся на 252 рублі
20 января 2009 Экономика и бизнес
Наша Ніва Нацбанк Беларусі ўстанавіў на сераду, 21 студзеня, наступныя курсы афіцыйных валют. Даляр ЗША (2 665 рублёў, быў на аўторак на ўзроўні - 2 655 рублёў), еўра - 3 451 рубель 44 капейкі (быў на аўторак 3 526, 27), расійскі рубель — 79,75 (быў 80,68). Такім чынам за тры тыдні, што прайшлі ад Новага году, афіцыйны курс еўра ў Беларусі знізіўся на 251 рубель 56 капеек, ці на 6,8% (пасля дэвальвацыі, на 2 студзеня курс адзінай еўрапейскай валюты быў устаноўлены на ўзроўні 3 703 рублі). Даляр за тры тыдні падаражаў на 15 рублёў. На 11 рублёў за тры тыдні патаннеў расійскі рубель (з 90 рублёў 16 капеек). У Расіі нагадаем ідзе плаўная дэвальвацыя рубля. Цэнтрабанк Расіі на сераду абвясціў афіцыйны курс даляра на ўзроўні 33 расійскіх рублёў 42 капеек. Неўзабаве расійскі рубель у Беларусі можа вярнуцца на данавагоднія пазіцыі (76,89). Што да курсаў валют у абменных пунктах сталіцы, то здаць даляр можна па цане 2620 —2 660 рублёў, набыць 2 675 — 2705 рублёў. Еўра, калі пашэнціць, можна здаць па курсе 3 500 (а так 3 420 —3 460), набыць па курсе 3500 — 3 595. Аднак на біржавых таргах па-ранейшаму назіраецца вялізнае перавышэнне попыту на валюту над прапановай: у аўторак попыт на даляры на БВФБ ізноў на 35 мільёнаў перавышаў прапанову. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 января 2009 Экономика и бизнес Наша Ніва Нацбанк Беларусі ўстанавіў на сераду, 21 студзеня, наступныя курсы афіцыйных валют.
|
|