21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Ня ў тэму

26.08.2009 15:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Надзейны спосаб “заглушыць” дыскусію – гаварыць ня ў тэму. Ён табе пра атамную пагрозу, а ты яму – пра вусы, якіх у яго няма, ці яшчэ што-небудзь асабістае й правакацыйнае. На некаторых галінках у інтэрнэце камэнтатары такога кшталту працуюць з напругай савецкіх радыёглушылак.

Апошні прыклад – допіс краязнаўца Алеся Юркойця пра пляны будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне. Неверагодна, але факт: рашэньне будаваць прынятае, а ніякай грамадзкай дыскусіі на гэтую тэму няма. Пра ўсеагульную флікерызацыю размоваў было болей.

Ну, чаму не дыскутуюць у афіцыйных СМІ, зразумела. Дадайце да гэтага няверу беларускай грамадзкай думкі ў свае магчымасьці. Але вось, варта чалавеку прабіць сьцяну маўчаньня, выказаць свой грамадзянскі клопат, як зараз зьяўляюцца штатныя (па тым, колькі часу яны праводзяць у камэнтаваньні, можна падумаць, што гэта іх работа) глушыльнікі, прычым з адной відавочнай мэтай – разбурыць абмеркаваньне.

Мне, шчыра кажучы, хацелася б пачытаць камэнтары з аргумэнтамі ў падтрымку або супраць выказаных Юркойцем. Але не пачуў. Бо хто возьмецца па-сур’ёзнаму казаць слова пасьля гэтых мэтастазаў ня ў тэму — то пра “сэксуальную арыентацыю” (нязбыўны сьверб інтэрнэтных камэнтатараў), то пра “небеларускае” прозьвішча аўтара.

Неяк ня верыцца, што пішуць такое ад банальнай неадукаванасьці. Да таго ж ня верыцца, што гэта справа рук беларускага КГБ, у якім сваіх супрацоўнікаў з прозьвішчамі такога кшталту хапае. Увогуле ў Беларусі абвостраная рэакцыя на прозьвішча, нацыянальнасьць або колер скуры калі й сустракаецца, дык выключна ад недахопу мазгоў, а не ад якіх-небудзь геапалітычных уяўленьняў і мэтаў. І кожны, хто тут жыве, ведае, што Юркойць — такое ж беларускае прозьвішча, як і Іваноў. Проста другога так запісалі расейскія адміністратары, а першы нарадзіўся на гістарычнай Віленшчыне, на паўночным захадзе краіны, дзе жывуць нашчадкі балцкіх плямён. Каб гэта зразумець, дастаткова аднойчы паразглядаць карту Беларусі, дзе вёскі, у адрозьненьне ад сярэдняй паласы Расеі, ня спрэс Іванаўкі з Малінаўкамі, а яшчэ й Дайновы, Мірклішкі, Скірдзімы і нават Грумбіненты.

Што з гэтага вынікае? Што нармальнае беларускае прозьвішча, калі яно не Іваноў, рэжа слых заклапочанаму таварышу маёру з суседняй краіны? І калі на камэнтатарскіх галінках нашых сайтаў і сапраўды сядзяць супрацоўнікі спэцслужбаў, — як за савецкім часам глушылкі на хвалях Радыё Свабода й Бі-Бі-Сі, — дык у гэтым выпадку з камэнтароў тырчаць вушы расейскай ФСБ?

А калі ФСБ “зьбівае хвалю” вакол будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне, дык навошта ёй гэта трэба? Напэўна, таму, што ўсякае грамадзкае абмеркаваньне – як пражэктар, высьвечвае цёмныя гешэфты ды іншыя незаконныя дзеяньні. А паколькі будаваць АЭС у нас будуць расейцы, ФСБ мусіць забясьпечваць іхныя інтарэсы ў цішыні, спакоі, без грамадзкага шуму й пылу. Вось яны й забясьпечваюць.

А шкада. Вось каб на шэсьць аргумэнтаў Алеся Юркойця нехта дасьведчаны адказаў шасьцю сваімі, ня менш пераканаўчымі... Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика