Ўрачысты вечар з нагоды 125-й гадавіны Антона Луцкевіча адбудзецца ў Мінску29 студзеня адзначаецца 125-я гадавіна з дня нараджэння нашага вялікага суайчынніка Антона Луцкевіча. З гэтай нагоды на Ўправе БНФ адбудзецца ўрачысты вечар, на якім будуць узгаданы яскравыя моманты жыцця А. Луцкевіча і яго ўклад у станаўленне незалежнай Беларусі. Гісторык і аўтар кніг пра братоў Луцкевічаў Анатоль Сідарэвіч адзначыў: “Антон Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў і ідэолаг Беларускай Сацыялістычнай Грамады – першай палітычнай партыі ў нашай краіне, фактычны рэдактар і вядучы публіцыст газеты “Наша Ніва”. Ён з’яўляўся ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама аўтара тэксту Трэцяй Устаўнай Граматы Рады БНР (Акту 25 Сакавіка)” Мерапрыемства адбудзецца 29 студзеня а 19 гадзіне на Ўправе БНФ па адрасе: г. Мінск, вул. Варвашэні (новы пр-т Машэрава), д. 8. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 студзеня адзначаецца 125-я гадавіна з дня нараджэння нашага вялікага суайчынніка Антона Луцкевіча.
|
|