21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ідэолагі павінны патлумачыць, чаму пачаўся дыялог з “адмарозкамі”

26.08.2009 15:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 января 2009 Политика
Ігнат ЧАКАЦКІ, МЫ “Мы” ўжо неяк жартавалі, што ў СМІ варта ўводзіць рубрыкі кшталту “Пражэктар лібералізацыі” (на ўзор тэлепраграмы "Пражэктар перабудовы" ў СССР за Гарбачовым). Між тым Беларусь стала яшчэ больш савецкай. Апошнім часам, дэманструючы працэс лібералізацыі ва ўсіх сферах жыцця, улады пачалі ствараць усемажлівыя дарадчыя інстытуцыі з запрашэннем у іх прадстаўнікоў незалежнага грамадства і палітычнай апазіцыі. Грамадска-кансультацыйны савет пры Адміністрацыі прэзідэнта, Каардынацыйны савет ў сферы масавай інфармацыі пры ўрадзе…

Прыкладам, мэтай Грамадска-кансультацыйнага савета, паводле прэс-службы прэзідэнта, называецца “абмеркаванне актуальных пытанняў развіцця дзяржавы і грамадства, выпрацоўка прапановаў па больш актыўным уцягненні Рэспублікі Беларусь у агульнасусветныя працэсы, удасканаленні накірункаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця краіны”.

Ці змогуць гэтыя саветы стаць больш-менш уплывовымі органамі? Альбо мы бачым узвядзенне дэкарацыяў для назіральнікаў з ЕС?

Прапанову ўзяць удзел у працы ГКС атрымаў і рух “За Свабоду”. Адзін з яго кіраўнікоў Юрась Губарэвіч у інтэрв’ю “Мы” заявіў, што пакуль рабіць прагнозы наконт эфектыўнасці працы гэтай структуры зарана, бо невядомыя ані яе рэгламент, ані паўнамоцтвы. Пасля азнаямлення з імі рухаўцы вырашаць і тое, хто будзе засядаць у савеце ад іх.

Але, па словах Юрася Губарэвіча, рух “За Свабоду” вітае стварэнне Грамадска-кансультацыйнага савета, бо гэта мажлівасць давесці альтэрнатыўныя меркаванні - як палітычнай апазіцыі, так і незалежных экспертаў: “Гэта крок наперад. Зразумела, што ўлады робяць яго вымушана - праз цяжкасці, з якімі яна сутыкнулася. Але мы мусім карыстацца гэтым”.

Ці можна сказаць, што пачалося вяртанне апазіцыі ў палітычную сістэму?

На думку аднаго з лідэраў руху “За Свабоду”, гэта можа адбыцца толькі праз выбары, праз удзел апазіцыі ў выбарных органах: “Тады будзе сапраўдная магчымасць уплываць на дзяржаўныя рашэнні”.

Палітолаг Валерый Карбалевіч лічыць, што згаданыя саветы - гэта пакуль “паказушныя перад Еўропай утварэнні, якія не могуць уплываць на прыняцце важных рашэнняў”. У інтэрв’ю “Мы” эксперт выказаў думку, што “беларуская палітычная сістэма эвалюцыянуе ў бок мадэлі, якая створана ў Расіі, дзе існуюць розныя імітацыйныя структуры. Ствараюцца левыя і правыя партыі, дзейнічае Грамадская палата, інстытут упаўнаважанага па правах чалавека”.

То бок, запачаткоўваецца так званая кіраваная дэмакратыя.

Дасюль, на думку Валерыя Карбалевіча, у Беларусі панаваў “шчыры аўтарытарызм”, калі кіраўнік дзяржавы сыходзіў з таго, што яго падтрымлівае ўвесь народ, а апазіцыя - гэта купка адмарозкаў, якая жыве на грошы Захаду. І вось цяпер пайшоў дыялог з прадстаўнікамі “адмарозкаў”.

“Ідэолагі цяпер мусяць патлумачыць тое, чаму пачаўся гэты дыялог”, - кажа палітолаг.

Валерый Карбалевіч звяртае ўвагу таксама на тое, што чыноўнікі могуць апынуцца ў стане разгубленасці, які ў сваю чаргу можа прывесці да негатыўных наступстваў для пазіцый Аляксандра Лукашэнкі: “Раней яны ведалі, што нязгодных трэба біць па галаве. Але што рабіць цяпер? Біць ці не біць? Калі біць, то наколькі моцна?”

Можа адбыцца маштабная дэзарыентацыя дзяржапарату. Паводле словаў Карбалевіча, некаторыя працэсы могуць пайсці так, што ўлады не змогуць іх кантраляваць. Скажам, падчас прэзідэнцкіх выбараў, кажа палітолаг. Гэтак усё было падчас гарбачоўскай перабудовы…
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 января 2009 Политика Ігнат ЧАКАЦКІ, МЫ “Мы” ўжо неяк жартавалі, што ў СМІ варта ўводзіць рубрыкі кшталту “Пражэктар лібералізацыі” (на ўзор тэлепраграмы "Пражэктар перабудовы" ў СССР за Гарбачовым).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика