21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не заплюшчвайце вочы на праблемы невідушчага

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не заплюшчвайце вочы на праблемы невідушчага

Штогод у Беларусi каля дзвюх тысяч чалавек атрымлiваюць iнвалiднасць па зроку. У кожнага невiдушчага свая гiсторыя. Гiтарыст Саша амаль цалкам страцiў зрок пасля наведвання стаматолага, студэнтка Таня па волi лёсу праходзiла побач з тым месцам, дзе школьнiкi пускалi феерверкi, а двухгадовая дзяўчынка з незвычайным iмем Ганналiза слабавiдушчая ад нараджэння — пераняла гены бацькi — iнвалiда па зроку... Першае жаданне дарослага чалавека, якi страцiў зрок — накласцi на сябе рукi. І ўсё з-за непрыемнага адчування бездапаможнасцi. Вось ужо амаль на працягу 85 гадоў грамадскае аб’яднанне "Беларускае таварыства iнвалiдаў па зроку" змагаецца за кожнага такога патэнцыйнага самагубцу. Вяртае ўпэўненасць у сваiх сiлах, вучыць наноў хадзiць, мыць бялiзну, гатаваць, дае працу... Дарэчы, апошняе, бадай, самае галоўнае. Бо ва ўсiм свеце самай высокай ступенню рэабiлiтацыi лiчыцца тое, калi чалавек адчувае, што ён патрэбны i карысны для грамадства.

 

"Як сляпы можа быць кiраўнiком?"

 

"Як сляпы можа быць кiраўнiком?"

 

 

"Як сляпы можа быць кiраўнiком?"

 

 

"Як сляпы можа быць кiраўнiком?"

За мяжой невiдушчыя юрысты, педагогi, псiхолагi не рэдкасць. У Беларусi ж практычна адзiная праца, якую можна прапанаваць чалавеку, якi аслеп, слесар механазборачных работ 1-2 разраду. I прапаноўвае яе хто б вы думалi? Безумоўна, родны "БелТIЗ". Iншыя ж прадпрыемствы, на жаль, не жадаюць наймаць эканамiчна нявыгадных работнiкаў.

— Нi на адным прадпрыемстве па-за нашай сiстэмай не працуюць больш чым два iнвалiды па зроку, — канстатаваў старшыня праўлення ГА "БелТIЗ" Алег Шэпель.

Словы Алега Аляксандравiча пацвердзiў рабочы ПУП "Святлопрыбор" ГА "БелТIЗ" Андрэй Шышкiн: "Спрабаваў уладкоўвацца на многiя прадпрыемствы — усюды адмаўлялi. Напэўна, баялiся браць на сябе адказнасць цi можа з-за iншых прычын".

— Сапраўды, беларусы маюць штучныя стэрэатыпы, якiя вельмi складана разбурыць. Напрыклад, калi прызначалi Мiкалая Смяховiча старшынёй Кобрынскай раённай арганiзацыi "БелТIЗ", то людзi не маглi зразумець "як гэта сляпы можа займаць кiруючую пасаду?". Толькi час змог даказаць iм, што нiхто не зразумее сляпога так, як гэта зробiць сам невiдушчы?.. Невiдушчыя людзi сапраўды здольныя на большае, чым прымiтыўная ручная праца. Я, напрыклад, ганаруся, што 18 калектываў мастацкай самадзейнасцi "БелТIЗ" маюць званне "народных". 90 адсоткаў медалёў на летнiх Параалiмпiйскiх гульнях за ўсю гiсторыю заваяваны iнвалiдамi па зроку.

Чалавечнасць ад слова "чалавек"

Беларусь — адзiная краiна на постсавецкай прасторы, якая захавала ўсе прадпрыемствы iнвалiдаў па зроку.

— Толькi дзякуючы льготам, якiя дала дзяржава вытворчым прадпрыемствам ГА "БелТIЗ", у нас атрымлiваецца заставацца канкурэнтаздольнымi на рынку, — адзначыў Алег Шэпель. Каля 70 адсоткаў нашай прадукцыi рэалiзуецца за межамi Беларусi.

У Расii, да прыкладу, сёння парадка 40 адсоткаў такiх прадпрыемстваў не працуе, бо дзяржава ў свой час пазбавiла iх iльгот на вытворчасць. Апамяталiся, калi падлiчылi выдаткi (сума льгот, якiя забралi ў прадпрыемстваў, аказалася ў 4 разы меншай, чым сума датацый, якiя сёння выплачваюцца iнвалiдам па зроку), але было ўжо позна, бо каб аднавiць дзейнасць прадпрыемства патрэбны час i нямала грошай.

— Дзякуй Богу, што мы не сталi на чужыя граблi. У першую чаргу падумалi пра людзей, а не пра магчымую эканамiчную выгоду, — кажа дырэктар ПУП "Святлопрыбор" ГА "БелТIЗ" Канстанцiн Канойка. — Хоць тэарэтычна мы можам хоць сёння паставiць аўтаматычную лiнiю па зборцы выключальнiкаў, якая заменiць адразу ж 250 рабочых. Тым самым аўтаматычна адправiць людзей на вулiцу, бо на пенсiю па iнвалiднасцi складана пражыць.

Дарэчы, пра пенсiю, кiраўнiцтва "БелТIЗа" апошнiм часам хвалюе адно пытанне.

— Мы баiмся, што нашых iнвалiдаў па зроку зноў, як i ў выпадку адмены льгот на пазачарговае атрыманне жылля, пакiнуць за бортам, — адзначыў Алег Шэпель. — А дакладней, паставяць перад выбарам: цi атрымлiвай пенсiю i сядзi дома, цi працуй. Просiм звярнуць увагу на такую катэгорыю людзей, як iнвалiды па зроку, i дазволiць нашым людзям i далей атрымлiваць адначасова i пенсiю, i зарплату. Бо, калi звычайны чалавек, якi дасягнуў пенсiйнага ўзросту, як правiла, за столькi гадоў працы нажыў нейкую маёмасць, то большасць нашых iнвалiдаў страцiлi зрок у маладым узросце. У iх няма нi свайго жылля, нi грошай на чорны дзень. На пенсiю ў 200 тысяч рублёў цi на зарплату ў 500 тысяч рублёў наўрад цi можна пракармiць сям’ю. А зарабiць невiдушчаму на "БелТIЗе" больш грошай амаль нерэальна.

— А цi закрануў ваша прадпрыемства сусветны крызiс?

— Так, збыт знiзiўся, калi раней пад канец года ў нас нiчога не заставалася на складах, то, на жаль, сёння недзе 20 адсоткаў выключальнiкаў i разетак не рэалiзавана, — адзначыў Канстанцiн Канойка. — Сёння мы "плаваем" у вiры рынку, дзяржаўныя прадпрыемствы iгнаруюць нас, не робяць замоваў на нашу прадукцыю. Самiм даводзiцца хадзiць i прапаноўваць. Аднак не заўсёды адчуваем разуменне. Нягледзячы на заклiкi "купляйце беларускае", паспрабуйце ў нашых крамах набыць поўны камплект нашых вырабаў, iх нiдзе няма, ёсць турэцкае, расiйскае.

— Мы не просiм фiнансавай дапамогi — толькi выканання дзяржаўнага ўказа, якi рэкамендуе аддаваць прыярытэт прадукцыi тых прадпрыемстваў, дзе працуюць больш за 50 адсоткаў iнвалiдаў, i чалавечага падыходу, — падтрымаў Алег Шэпель. — А то атрымлiваецца, што нашы свяцiльнiкi будуць ляжаць на складзе, а на рамонт беларускiх школ, бальнiц будуць выкарыстаны турэцкiя цi кiтайскiя. Кошт на нашу прадукцыю нiжэйшы i якасць не саступае якасцi прадукцыi замежных вытворцаў. Але ў тэндарах мы чамусьцi прайграём. Толькi ўмяшанне ўплывовых чыноўнiкаў дазволiла нашаму гомельскаму прадпрыемству выйграць тэндар на выпуск пластыкавых сядзенняў для стадыёна "Мiнск-арэна", стаць флагманам па выпуску вулiчна-паркавага асвятлення.

Мабiльны тэлефон таксама сродак

рэабiлiтацыi

Не абышоў бокам iнвалiдаў па зроку i тэхнiчны прагрэс. За мяжой у кожным доме, дзе пражывае невiдушчы, маецца прыбор, якi дапамагае падабраць сабе гардэроб, вызначыць колер пiнжака, датчык, якi паведамляе, што каструля напоўненая, гаворачыя вагi, танометр, глюкометр.

— У нашай краiне не наладжана вытворчасць такiх тавараў, таму стараемся завозiць з-за мяжы сучасныя сродкi рэабiлiтацыi, кошт якiх даступны нямногiм iнвалiдам па зроку. У дадатак да гэтага мясцовая ўлада ўстаўляе палкi ў колы: не хоча i чуць нi аб якiм льготным падаткаабкладаннi, — кажа старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганiзацыi "БелТIЗ" Мiхаiл АНТОНЕНКА. — А ўсё з-за таго, што няма заключэння, што рэч, якая перавозiцца праз мяжу, з’яўляецца сродкам рэабiлiтацыi. Хацелася б, каб гэта пытанне было хутчэй вырашана на вышэйшым узроўнi так як з гаворачымi мабiльнiкамi для невiдушчых. Апошнiя былi нарэшце ўключаны ў Дзяржаўны рэестр тэхнiчных сродкаў сацыяльнай рэабiлiтацыi, якiя выдзяляюцца iнвалiдам бясплатна цi на льготнай аснове.

Невiдушчыя беларусы могуць сёння з дапамогай такой "трубкi" атрымлiваць у агучаным выглядзе ўсю iнфармацыю, якая з’яўляецца на дысплеi. Гэта i перамяшчэнне па меню, i чытанне электронных лiстоў, паведамленне пра дату, час, узровень зараду акумулятара. З дапамогай мабiльнiка чалавек можа карыстацца iнтэрнэтам, чытаць электронныя кнiгi цi публiкацыi, самастойна настройваць тэлефон, аплачваць паслугi рознага кшталту не выходзячы з дому.

Дастаткова нацiснуць кнопку

Але як не круцi, а выходзiць з дому невiдушчаму даводзiцца. Перамяшчацца ў прасторы, знаходзiць патрэбны аб’ект дапамагае белы кiёк, сабака-павадыр, цi блiзкi чалавек.

— У час тэхнiчнага прагрэсу хацелася б перыядычна адрывацца ад павадыра, самастойна паехаць у аптэку, палiклiнiку. Але стоячы на прыпынку, як зразумець, што прыйшоў менавiта твой аўтобус? Цi знайсцi ўваход у палiклiнiку? Гэта самастойна зрабiць складана. Ведаю не па чутках, сам праз усё прайшоў, — кажа Мiхаiл Антоненка. — Грамадскi транспарт i месцы, якiя наведваюцца iнвалiдамi, павiнны быць абсталяваныя не толькi таблiчкамi з буйным шрыфтам, кантраснай афарбоўкай, але i iнфармацыйнымi датчыкамi для тых людзей, якi зусiм нiчога не бачаць цi толькi адрознiваюць дзень i ноч, а такiх у нас амаль палова ў арганiзацыi.

Вось i вырашылi мы асвоiць новую тэхналогiю па рэабiлiтацыi iнвалiдаў, якая павiнна дапамагчы чалавеку стаць больш незалежным. Пазычылi iдэю iншых краiн i распрацавалi пробны экзэмпляр электроннага радыёкiруемага iнфарматара. Плануецца, што ў блiжэйшыя паўгода невiдушчымi людзьмi будзе наладжана яго вытворчасць у Пiнску.

— А якi прынцып дзеяння гэтага iнфарматара?

— Прыбор будзе размяшчацца над першымi дзвярыма грамадскага транспарту, у невiдушчага будзе знаходзiцца ў кiшэнi дыстанцыйны пульт радыёкiравання гэтым прыборам. Iдзе транспарт, я нацiскаю на кнопку пульта i даведваюся нумар тралейбуса, аўтобуса. Гэта будзе таксама мабiлiзаваць вадзiцеля, ён ведае, што ёсць iнвалiд на прыпынку. Карыстацца прыборам змогуць не толькi iнвалiды па зроку, але, па неабходнасцi, i здаровыя людзi. Тое ж самае i з iншымi грамадскiмi месцамi. Iнфарматар можна размясцiць над уваходам у палiклiнiку, у рэгiстратуры. Iнвалiду па зроку будзе дастаткова нацiснуць кнопку, каб зарыентавацца, куды iсцi.

...

Вам не патрэбна шкадаванне? Невiдушчаму тым больш. Большасць праблем i непаразуменняў знiклi б у адно iмгненне, калi б мы часцей ставiлi сябе на месца iншага чалавека.

Надзея ДРЫЛА, фота аўтара.    

Даслоўна

Намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiна Каралёва:

— Варта нагадаць, што парадак выплат працуючым пенсiянерам вызначаецца 83 артыкулам Закона "Аб пенсiйным забеспячэннi". Паводле гэтага артыкула любыя вiды пенсiй падчас працы, i ў тым лiку пенсii па iнвалiднасцi, абмяжоўваюцца толькi ў адным выпадку — калi iндывiдуальны каэфiцыент заробку перавышае 1,3. Прычым магу адзначыць: зараз уносiць якiя-небудзь змены ў гэта правiла не плануецца.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогод у Беларусi каля дзвюх тысяч чалавек атрымлiваюць iнвалiднасць па зроку. У кожнага невiдушчага свая гiсторыя. Гiтарыст Саша амаль цалкам страцiў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика