Акадэмiя дасягнула паўналецця
Акадэмiя дасягнула паўналецця
Віншуем!
Сёння на спецыяльным урачыстым сходзе з нагоды святкавання паўналецця Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь яе лепшых супрацоўнiкаў узнагародзяць Ганаровымi граматамi i падзякамi, падвядуць вынiкi акадэмiчных конкурсаў "Вучоны года" i "Выкладчык года". Акадэмiя ўваходзiць у склад найбольш прэстыжных навучальных устаноў краiны i займае вядучае месца ў сiстэме падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кiраўнiцкiх кадраў дзяржаўных органаў i арганiзацый. Заснаваную ў 1991 годзе ВНУ закончылi звыш 70 тысяч студэнтаў i слухачоў. Акадэмiя вядзе падрыхтоўку спецыялiстаў вышэйшай квалiфiкацыi ў галiне дзяржкiравання, а таксама перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi кiруючых кадраў, чым займаюцца Інстытут дзяржаўнага кiравання, Iнстытут дзяржаўнай службы i Iнстытут вышэйшых кiраўнiцкiх кадраў. Штогод у Акадэмii кiравання навучаюцца звыш 9 тысяч чалавек. Вучэбны працэс забяспечваюць 19 кафедраў, на якiх працуюць квалiфiкаваныя выкладчыкi — кiраўнiкi i спецыялiсты мiнiстэрстваў i ведамстваў, Канстытуцыйнага i Гаспадарчага судоў, пракуратуры, мытных органаў, Камiтэта дзяржаўнага кантролю, а таксама дэпутаты Нацыянальнага сходу, вучоныя Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на спецыяльным урачыстым сходзе з нагоды святкавання паўналецця Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь яе лепшых супрацоўнiкаў уз
|
|