21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не дапусціць крызiсу ў сабе

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не дапусціць крызiсу ў сабе

У час гэтага глабальнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу даволi складана прадбачыць, якiм чынам ён "ударыць" па канкрэтнай асобе. Спецыялiсты ў галiне аховы здароўя раяць у любым выпадку захоўваць спакой. Эканамiсты настойваюць яшчэ на захаваннi пэўнай часткi грошай на грашовых рахунках (пажадана ў рознай валюце). Калi такая "падушка бяспекi" ў вас ужо ёсць, за малым затрымка:

— дасканала выконваць свае прафесiйныя абавязкi;

— прадумаць магчымыя варыянты "адступлення" (дзе яшчэ маглi б спатрэбiцца вашы веды i навыкi);

— максiмальна скарацiць штодзённыя выдаткi (дарэчы, самы час пазбаўляцца ад шкодных звычак, якiя выцягваюць з сямейнага бюджэту нямала грошай);

— часова не набываць тавары ў крэдыт;

— замянiць дарагiя гаспадарчыя тавары таннымi аналагамi.

Чаго не варта рабiць, дык гэта асаблiва эканомiць на харчаваннi i хобi, паколькi рэзкае змяненне ладу жыцця на фоне псiхалагiчнай неўладкаванасцi перад няпэўнай будучыняй i без таго могуць прывесцi нас да стрэсу, справакаваць татальную незадаволенасць жыццём. Калi ж адмовiць сабе яшчэ i ў "малых радасцях", можна сутыкнуцца са з’явай... не "я ў крызiсе", а "крызiс ува мне". I галоўнае, на чым настойваюць адукаваныя ў розных сферах людзi, — памятаць, што ўсё праходзiць. I крызiсы таксама. А нам да iх наогул не прывыкаць.

Утрымаць фiгуру

Зiма — лепшы час для набiрання вагi. З аднаго боку, гэта цалкам арганiчна. Хто ж худзее ў халодны час года, калi падобныя эксперыменты могуць скончыцца толькi адным: павышанай адчувальнасцю да iнфекцыйных захворванняў на фоне стрэсу i актыўнай страты вiтамiнна-мiнеральных запасаў. З iншага боку, не за гарамi i вясна. Так што папраўляцца надта актыўна ў любым выпадку не варта.

За любым святочным сталом не спрабуйце пакаштаваць абсалютна ўсё. Выбiрайце пару-тройку страў. Чаргуйце тлустую ежу (адбiўную, маянэзны салат i г.д.) са свежай агароднiнай цi нават садавінай (яблыкамi, апельсiнамi): клятчатка стрымлiвае засваенне тлушчаў. Калi плануеце пачаставацца чымсьцi салодка-вугляводзiстым, адмоўцеся ад падобнай прадукцыi за некалькi дзён да сталавання. Са спiртных напояў аддайце перавагу сухому вiну. Не забывайце пiць негазаваную ваду i зялёны чай.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час гэтага глабальнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу даволi складана прадбачыць, якiм чынам ён "ударыць" па канкрэтнай асобе. Спецыялiсты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика