21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Я магу дараваць. Але забыцца — ніколi...

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я магу дараваць. Але забыцца — ніколi...

Дзень 27 студзеня для гэтых людзей стаў вельмi хвалюючым i радасным. Хвалюючым, таму што зноў давялося ўзгадваць мiнулае, цяжка перажытыя ваенныя днi. А радасным — таму, што больш чым 60 гадоў таму гэтыя людзi нiбы наноў нарадзiлiся. Менавiта 27 студзеня вязнi канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым былi вызваленыя. Менавiта таму гэты дзень для iх — як другi Дзень нараджэння...

У Гiстарычнай майстэрнi гэтым студзеньскiм днём было шмат людзей. І разам з былымi вязнямi канцлагераў i гета прысутнiчалi тут i праведнiкi народаў свету, даследчыкi, гiсторыкi, журналiсты, студэнты гiстфака, вучнi сярэднiх школ. Гаварылi пра Халакост...

— Лагер смерцi Аўшвiц цалкам адпавядаў сваёй назве — лагер смерцi, — успамiнае Леў Адамавiч Валахановiч. — Бо там быў толькi адзiн выхад, як казаў камендант пры прыняццi новага эшалона вязняў, — выхад праз трубу. Дзякуючы высiлкам Чырвонай Армii, якая 12 студзеня 1945 года пачала генеральнае наступленне, праз два тыднi канцлагер быў ужо вызвалены. Эсэсаўцы ўцякалi так панiчна, што пакiнулi лагер ажно за чатыры днi да падыходу войскаў Чырвонай Армii. Наш другi Дзень нараджэння — гэта 27 студзеня, i мы, вызваленыя з Аўшвiца, гаварылi адно аднаму: "Мы нарадзiлiся зноў" i, радуючыся, вiншавалi адно аднаго з жыццём, другiм жыццём.

Калi Льва Адамавiча вызвалiлi, ён важыў усяго 41,5 кг. Але выжыў. Сёння, акрамя напамiнаў духоўных, застаўся ў яго i напамiн фiзiчны — нумарны знак 166012. У лагеры не было iмёнаў. Былi толькi нумары.

Свой лагерны нумар, выпалены на руцэ, ёсць i ў Аляксандры Васiльеўны Барысавай. Вось што яна ўзгадвае:

— Я была вызваленая з Асвенцыма ў 8-гадовым узросце. Як сёння памятаю той дзень: жанчыны выйшлi ўсе знямоглыя, худыя — сустракаць нашых. Натуральна, была радасць. А салдаты павiнны былi iсцi далей. Мяне на руках трымаў малады салдат з перабiнтаванай галавой. А я, паўсляпая, ад радасцi спявала яму адну з лагерных песень...

Сёння Аляксандра Васiльеўна ўзначальвае грамадскае аб’яднанне "Беларуская асацыяцыя былых вязняў германскiх канцлагераў i ўдзельнiкаў антыфашысцкага супрацiўлення ў гады Вялiкай айчыннай вайны".

— Наша арганiзацыя была створана ў 1997 годзе, мэта — клопат пра былых вязняў. Арганiзацыя аб’ядноўвае былых вязняў канцлагераў Германii i iх фiлiялы. Колькасць былых вязняў на тэрыторыi Беларусi — каля 800 чалавек. Сёння па рэспублiцы жывых сведкаў трагедыi Асвенцыма засталося менш за 300 чалавек...

Уздыхнуўшы, Аляксандра Васiльеўна працягвае: "Падтрымлiваем цесныя кантакты з цэнтрам Максiмiльяна Кольбэ ў Фрайбургу. Актыўна супрацоўнiчаем са школамi, унiверсiтэтамi, выступаючы перад моладдзю. Зараз працуем над выданнем кнiгi ўспамiнаў вязняў Асвенцыма, якiя паходзяць з Беларусi. Занатавана больш як 150 успамiнаў. Мы хочам пакiнуць гэтую памяць для нашчадкаў, каб моладзь ведала, якое ў тыя часы на нашай зямлi было пекла. Нам вельмi цяжка маральна, але робiм гэтую патрыятычную працу для моладзi — каб яны ведалi..."

Сярод прысутных на мерапрыемстве былi i вучнi сярэднiх школ. Вiкторыя Мартвiнчык з Мар’iнам Горкi, расказала, што ў iхняй школе працуе краязнаўчы гурток пад кiраўнiцтвам настаўнiка Барыса Мухi.

— Мы сустракаемся з ветэранамi, пiсьменнiкамi нашай мясцовасцi, аўтарамi кнiг пра Вялiкую Айчынную вайну. I даследаванне тэм Халакоста — адзiн з кiрункаў нашай дзейнасцi. Я ўпершыню тут. Шмат новага даведалася пра гэтую страшную трагедыю. Вельмi ўразiлi няпростыя лёсы людзей, тых, хто сведчыў сёння пра жахлiвыя старонкi з гiсторыi свайго жыцця.

У Асвенцыме загiнула больш за 1 млн 100 тыс. чалавек... Людзей, жывых людзей...

У час вызвалення Асвенцыма жывых было толькi 2814, сярод якiх толькi 350 дзетак...

Плачам-напамiнам уразаюцца ў памяць словы Галiны Леанiдаўны Сучынскай, ахвяры канцлагера ў Асвенцыме: "Я магу дараваць. Але забыцца пра гэта — нiколi..."

Iлья Лапато. Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень 27 студзеня для гэтых людзей стаў вельмi хвалюючым i радасным. Хвалюючым, таму што зноў давялося ўзгадваць мiнулае, цяжка перажытыя ваенныя днi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика