21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Многія ведаюць, што Клінаў мастак, ды мала хто скажа, чаму

26.08.2009 15:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У сталічнай Пушкінскай бібліятэцы 4 лютага адбылася вечарына, якой даўно зачакаліся згаладалыя па інтэнсіўным мастацка-інтэлектуальным дзействе. Нагодай стала прэзентацыя восьмага нумара альманаха сучаснай культуры pARTisan. Паколькі новы нумар прысвечаны веры і адкрываецца дыскусіяй філосафа Алеся Анціпенкі і Валянціна Акудовіча наконт наяўнасці ці адсутнасці Бога, у зале бібліятэкі развярнулася прамацыйная спрэчка філосафаў, з’едлівая і разняволеная, і была адразу падхопленая гледачамі. 

 Галоўны рэдактар часопіса Артур Клінаў адзначае, што pARTisan нарэшце пачаў выходзіць больш-менш рэгулярна, і яго прэзентацыя перастае быць выключнай падзеяй. Нягледзячы на тое, што тэма часопіса — вера, гэта не тэалагічная тэма.

— Большасць людзей у нашай краіне — праваслаўныя атэісты, я не такі, я атэіст каталіцкі, — кажа ён.

Але ў новым нумары пра веру pARTisan не абмяжоўваецца адно рэлігійным вымярэннем тэмы, тут робіцца спроба канцэптуалізаваць феномен веры ў розных накірунках, ствараючы паліфанічную візію на праблему — ад сакральнага «жыць (з) верай» да прыватнага «быць Верай» (інтымная споведзь паэткі Веры Бурлак).

— Мне было вельмі складана разважаць на такую тэму з Акудовічам, бо чалавек ён не заўжды аб’ектыўны, — пачынае Алесь Анціпенка. — Барада выдае яго цалкам. У выніку нашай дыскусіі, надрукаванай у часопісе, мы пагадзіліся на кампрамісную формулу: Бог ёсць (гэта я сцвярджаў), але ён жыве ў Няма (гэта каб ушанаваць пазіцыю Валянціна). 

 

— Бог сапраўды выявіў сябе напоўніцу, — уступае Акудовіч. — У XXI стагоддзі два дарослыя і трохі адукаваныя дзядзькі сядзяць на траве і дыскутуюць: Бог ёсць, ці яго няма. У сучасным свеце ўжо ніхто гэтым не займаецца, бо гэтым займаліся тысячагоддзі таму. Гэта смешна было ўжо напачатку мінулага стагоддзя, калі ў «Дванаццаці крэслах» ксёндз і Бэндэр спрачаліся, абмежаваўшы дыскусію да сцвярджэння і адмаўлення: «Бог ёсць — Бога няма, Бог ёсць — Бога няма». Можа быць, у часы Канта гэта яшчэ не было смешна. Самае дзіўнае, што ў гэтай ідыёцкай дыскусіі мне ўсё ж удалося сфармуляваць думку: калі ў хрысціянскай рэлігіі Бог усё можа, дык ён можа і не быць. Ён настолькі ўсемагутны, што можа прысутнічаць у сваёй адсутнасці. 

 

Поўную гутарку двух «дзядзькоў на траве» можна пачытаць у альманаху. Таксама ў апошнім нумары этнакультуролаг Тодар Кашкурэвіч аналізуе хрысціянскую і паганскую формулы рэлігійнага самаадчування, культуролаг Андрэй Расінскі піша пра свецкае паганства як асноўную рэлігію беларусаў, Марыйка Мартысевіч гутарыць з польскім літаратарам Ігнацыем Карповічам пра Бога і памежжа, а мастацкі тандэм an angelico распавядае пра гламурызацыю сакральнага і сакралізацыю гламурнага.

Дарэчы, an angelico таксама прысутнічалі на вечарыне і паказвалі відэаролікі са сваімі мадонамі. 

 

Апроч восьмага нумара часопіса, на вечарыне быў прэзентаваны першы мастацкі альбом з праекту «Калекцыя пАртызана» — выбраныя творы Артура Клінава. Альбом «Дванаццаць» — гэта рэтраспектыва 12 найбольш важных для мастака праектаў за 12 гадоў.

— Артур, як ты дайшоў да такога жыцця, што выдаваць серыю мастацкіх манаграфій пачаў з самога сябе? — накідваецца на Клінава культуролаг Максім Жбанкоў, які ўзяў на сябе ролю вядучага «паседжання». 

 

— У нашай краіне адбылася ці адбываецца рэвалюцыя, — тлумачыць Клінаў канцэпцыю новага праекту. — Але яе ніхто не бачыць. Гэта рэвалюцыя ў беларускай культуры. Проста ў наш час кожная справа, якая не транслюецца ў онлайн-эфіры, застаецца незаўважанай, бачна толькі тое, што робіцца ў медыйнай прасторы пад непасрэдным позіркам камер. Да таго ж яна нават не адбываецца ў прасторы публічнай, бо ў нас няма галерэй, цэнтраў сучаснага мастацтва, музеяў, а не проста шыльдаў на музеях. Я заўважыў, што гэта ўнутраная беларуская рэвалюцыя (у іншых краінах яна ўжо даўно адбылася), і пакуль мы яе не перажывем, мы будзем заставацца нацыяй вясковай, савецкай і посткаланіяльнай, у нас не будзе мовы сучаснага мастацтва і мы будзем камунікаваць з іншымі народамі праз фальклор, гісторыю ды іншыя традыцыйныя формы. Таму мы мусім распачаць праект, які збярэ лепшае, што адбылося ў беларускім мастацтве за 20-30 гадоў. Плануецца, што ў гэтую серыю The best некамерцыйнага мастацтва ўвойдуць манаграфіі выбітных беларускіх «рэвалюцыянераў», а таксама зборныя альбомы. Можа быць, не зусім сціпла пачынаць такую серыю са сваёй манаграфіі, аднак кожны навуковец спачатку робіць эксперымент на сабе, а потым на чалавецтве.

Справа ў тым, што ў нашай краіне многія ведаюць, што Клінаў мастак, але чаму мастак ведае мала хто.

— А ў чым жа сутнасць рэвалюцыі? — пытаюцца з залы.

— Гэта змена парадыгмы беларускай культуры, яе мадэрнізацыя. Гэта шлях да культуры, якая адпавядае сучаснасці, — яна адкрытая і камунікатыўная, — адказвае Клінаў.

Наступнымі альбомамі калекцыі павінны стаць манаграфіі Руслана Вашкевіча, Ігара Цішына, Уладзіміра Цэслера і Ігара Саўчанкі. Клінаў запэўніў, што ў беларускім мастацтве хопіць імёнаў, каб працягваць серыю, да таго ж новыя імёны будуць з’яўляцца кожны год. 

 

Завершыў вечар утвораны адносна нядаўна пажарны аркестр «Гаротніца», якому давялося выступіць у паўакустычным варыянце. Што праўда, філосафам спадабалася. Алесь Анціпенка нават пытаўся, дзе можна прыдбаць альбом.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталічнай Пушкінскай бібліятэцы 4 лютага адбылася вечарына, якой даўно зачакаліся згаладалыя па інтэнсіўным мастацка-інтэлектуальным дзействе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика