21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уласнасць — агульная

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уласнасць — агульная

Мы жывём у 12-кватэрным 2-павярховым доме. Кватэры ўсе прыватызаваныя, за кожнай замацаваны асобны скляпок у падвале. Цi магу я прадаць свой знаёмаму з суседняга дома?

М. Уласаў, Вiцебская вобл.

Вiцебская вобл.

Згодна з законам, уласнiкi кватэр у шматкватэрным жылым доме маюць долю ў праве агульнай уласнасцi на агульную маёмасць. Да яе адносяцца мiжкватэрныя лесвiчныя клеткi, лесвiцы, калiдоры, дахi, тэхнiчныя паверхi, падвалы i iншыя месцы агульнага карыстання. Усе скляпы ў падвале таксама адносяцца да агульнай маёмасцi, паколькi яны толькi замацаваны для карыстання за канкрэтнымi кватэрамi, але нiводзiн з уласнiкаў кватэр не мае дакументаў, якiя вызначаюць права на склеп як самастойны аб’ект нерухомасцi. Менавiта адсутнасць дакументальна пацверджанага права ўласнасцi асобнага ўласнiка на частку нерухомай маёмасцi ў доме з’яўляецца сведчаннем прыналежнасцi гэтай часткi да агульнай маёмасцi. Доля ў праве ўласнасцi на агульную маёмасць дома неаддзельная ад права ўласнасцi на кватэру. На практыцы гэта азначае, што ўласнiк кватэры не мае права адчужаць сваю долю ў праве ўласнасцi на агульную маёмасць жылога дома, а таксама ажыццяўляць iншыя дзеяннi, якiя цягнуць перадачу гэтай долi асобна ад права ўласнасцi на кватэру.

Калi не могуць дапамагчы бацькi

Мы — маладая сям’я. Жывём у кватэры свякровi, але, хацелi б асобную. Сваiх грошай не хапае. Ды i бацькi дапамагчы не могуць. Кажуць, што ў гэтым выпадку можна адкрыць нейкi (а якi?) спецыяльны ўклад у банку... А яшчэ лепш было б купiць жыллё ў растэрмiноўку. Цi можна гэта?

А.З., г. Магiлёў

г. Магiлёў

На практыцы продаж жылля ў растэрмiноўку на працяглы тэрмiн забудоўшчыкамi не ажыццяўляецца. У лепшым выпадку, пры заключэннi дагавора долевага ўдзелу ў будаўнiцтве або пры ўступленнi ў арганiзацыю забудоўшчыкаў, плацяжы ўносяцца на працягу тэрмiну будаўнiцтва дома. Разам з тым, у ААБ "Беларусбанк" ужо больш за два гады функцыянуе свая лакальная банкаўская сiстэма будзберажэнняў. Гэта сiстэма прызначана для назапашвання грашовых сродкаў грамадзян з наступным выдзяленнем iм мэтавых крэдытаў на будаўнiцтва або набыццё жылля. Прычым уступленне ў сiстэму не залежыць ад узроўню забяспечанасцi грамадзянiна жыллём.

Пры заключэннi з банкам адпаведнага дагавора тэрмiн асноўнага назапашвальнага этапа складаюць па выбары ўдзельнiка сiстэмы — 3, 5 i 7 гадоў. Мэта такога дагавора — назапашванне на працягу выбранага тэрмiну заяўленай сумы ў памеры 25 працэнтаў кошту чаканага жылля. Перад заключэннем дагавора грамадзянiн самастойна вызначае, якую суму ён будзе збiраць, а надалей (пасля заключэння дагавора) магчымая карэкцiроўка заяўленай сумы назапашвання. Перыядычнасць i памер назапашвальных унёскаў грамадзянiн можа вызначаць самастойна. Пры гэтым банк рэкамендуе аптымальны графiк унясення грашовых сродкаў, зыходзячы з назапашвання заяўленай сумы на працягу базавага тэрмiну, раўнамернымi штомесячнымi плацяжамi.

У выпадку, калi ўся заяўленая сума назапашвання будзе ўнесена аднаразова ў дзень заключэння дагавора, то тэрмiн атрымання права на крэдыт можа быць скарочаны адпаведна да 19, 31 i 43 месяцаў.

Працэнтная стаўка па жыллёва-назапашвальным укладзе ў сiстэме складае памер стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь са штомесячнай капiталiзацыяй. Сабраная ў перыяд дагаворнага тэрмiну сума ўкладу на набыццё жылля з улiкам капiталiзаваных працэнтаў прымаецца за 25 працэнтаў. 75 працэнтаў, што засталiся, складаюць максiмальную суму крэдыту, на якую маюць права прэтэндаваць удзельнiкi сiстэмы пры выкананнi ўсiх вызначаных дагаворам умоў. Крэдыт на будаўнiцтва або набыццё жылля ў гэтай сiстэме даецца на тэрмiн да 20 гадоў. Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам на 06.02.2009 — 15 працэнтаў (стаўка рэфiнансавання плюс 1-працэнтны пункт) аднолькавая для ўсiх грамадзян, якiя ўдзельнiчаюць у сiстэме буд-зберажэнняў, i на 2—10 працэнтных пунктаў нiжэйшая, чым стаўка па крэдытах на агульных падставах.

Больш падрабязную iнфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў сiстэме i парадак заключэння дагавора будаўнiчых зберажэнняў можна атрымаць у адпаведным аддзяленнi ААБ "Беларусбанк".

Вiктар САВIЦКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у 12-кватэрным 2-павярховым доме. Кватэры ўсе прыватызаваныя, за кожнай замацаваны асобны скляпок у падвале. Цi магу я прадаць свой знаёмаму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика