Фармацэўт спецыялiзаваўся на псiхатропе
Фармацэўт спецыялiзаваўся на псiхатропе
У Мiнску затрыманы 28-гадовы непрацуючы, якi з дапамогай падробных рэцэптаў набываў у гарадскiх аптэках медпрэпараты, у складзе якiх утрымлiваюцца псiхатропныя кампаненты, а пасля перарабляў iх у наркотык. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, узялi супрацоўнiкi сталiчнай мiлiцыi раней судзiмага за хулiганцтва мужчыну на яго кватэры ў доме № 28 па вулiцы Кальцова якраз у той момант, калi ён вырабляў саматужным спосабам небяспечнае псiхатропнае рэчыва "первенцiн". Акрамя гаспадара ў кватэры знаходзiлiся яго 26-гадовая жонка i iх дзецi — двухмесячнае немаўля i трохгадовы хлопчык. Прыпёрты да сценкi "фармацэўт" добраахвотна выдаў каля паўлiтра гатовага дурману. Мiж iншым, "первенцiн" ён вырабляў не толькi для спажывання ўнутры сям’i — муж з жонкай наркаманы, але i на продаж: адзiн мiлiлiтр рэчыва каштуе каля 10 долараў ЗША. А падробныя рэцэпты махляр вырабляў самастойна, з дапамогай камп’ютарнай тэхнiкi. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску затрыманы 28-гадовы непрацуючы, якi з дапамогай падробных рэцэптаў набываў у гарадскiх аптэках медпрэпараты, у складзе якiх утрымлiваюцца псi
|
|