Iрына Iгнацюк вярнулася ў мiнулае
Iрына Iгнацюк вярнулася ў мiнулае
"Тузін гiтоў"
падвёў вынiкi года
Чаму так позна? Бо падрыхтаваць мультымедыйны зборнiк справа складаная i даволi доўгая. Тым больш, калi ў гэты зборнiк уваходзiць больш як чатыры дзясяткi песень. Дакладней, 42 — менавiта столькi наведвальнiкi i эксперты партала "Тузiн гiтоў" (www.music.fromby.net) назвалi лепшымi па вынiках леташняга сезона. Гэта ўжо чацвёртае па лiку выданне, дзе знайшлося месца як зоркам альтэрнатыўнай музыкi ("Глюкi", "ІQ48", "B:N"), так i папулярнай (Аляксей Хлястоў, Prima-Vera), як прадстаўнiкам фолку ("Песняры", "Osimira"), так i зусiм навiчкам, якiя ледзьве не ўпершыню трапiлi ў такую прадстаўнiчую кампанiю ("Jab Club", Таццяна Беланогая ды iншыя). Галоўны крытэрый для ўсiх выканаўцаў i калектываў быў толькi адзiн — якасная беларускамоўная музыка. Таму сярод 42 прадстаўленых назваў няма лепшых i горшых, першых i апошнiх у хiт-парадзе. "Найперш мы прапагандуем сучасную беларускую музыку i даём магчымасць маладым выканаўцам выйсцi да слухачоў", — адзначае мэты праекта выдавец Вецер Механiчны. "Ляпис Трубецкой" названы ў Расii "Гуртом года"Гэты тытул калектыў атрымаў на цырымонii ўручэння прэмii "Гукавая дарожка 2008", якая адбылася днямi ў Маскве. Прычым беларусы, якiя ўпершыню трапiлi ў лiк сушукальнiкаў прэмii, перамаглi адразу ў дзвюх намiнацыях: "Рок" i "Калектыў года". I гэта нягледзячы на наяўнасць моцных канкурэнтаў — Земфiра, "Мумiй Троль", "Бумбокс"... "Прарыў "Ляпiсаў" можа здавацца нечаканым, — пракаментаваў вынiкi народнага галасавання вядучы цырымонii Артур Гаспаран. — Але калi акiнуць позiркам айчынную рок-сцэну, то стане зразумела, што галоўныя канкурэнты гурта летась не апраўдалi чаканняў сваiх прыхiльнiкаў. А "Ляпiсы", наадварот, выступiлi больш цiкава i моцна, чым усе чакалi. Iх альбом "Манiфест" зачапiў i старых прыхiльнiкаў, якiя помняць гурт па народных хiтах кшталту "Ау", i новую, альтэрнатыўную публiку". Самi музыканты адзначаюць, што iм прыемна было атрымаць прэмiю i пераканацца, што не ўсё яшчэ ў сучасным шоу-бiзнэсе вырашаюць грошы i пiяр на цэнтральных каналах ды ў свецкай хронiцы. Зрэшты, празмерна доўга радавацца ўзнагародзе не выпадае. Дыпламаваны гурт неўзабаве накiруецца ў канцэртны тур па Беларусi. Выступленнi "Ляписа Трубецкого" чакаюцца ў Брэсце, Гродне, Магiлёве, Гомелi, Наваполацку, Салiгорску i Бабруйску, а цэнтральным стане вялiкi канцэрт ў Мiнску 9 сакавiка. Iрына Iгнацюк вярнулася ў мiнулаеНовы год для вядомай беларускай гiтарысткi пачаўся з працы — выступленне ў праграме на цырымонii ўзнагароджання "Прадукт года ў Беларусi 2008", а таксама канцэрт у маскоўскiм клубе "Мяцелiца" ў Таццянiн дзень. У апошняй праграме, дарэчы, брала ўдзел спявачка Таццяна Аўсiенка, песнi якой Iрына з задавальненнем спявала ў дзяцiнстве. "Хто б мог падумаць, што праз столькi гадоў выпадзе такая сустрэча! — дзелiцца Iрына. — Прыемна сустрэць артыста, з песнямi якога ты рос, гэта як вяртанне ў залатую школьную пару, i радасць ад таго, што цяпер ужо я магу сваёй музыкай ствараць выдатны настрой iншым людзям... Многiя лiчаць, што артысты з шоу "Суперстар" — гэта далёкае мiнулае, а насамрэч яны i цяпер могуць даць фору многiм маладым, i гэта проста здорава!". Публiка, вiдаць, прытрымлiвалася такога ж меркавання, бо на канцэрт многiя прыйшлi з вялiкiмi букетамi i падарункамi для артыстак. Азмрочыла настрой прысутных хiба навiна пра тое, што з 1 лютага клуб "Мяцелiца", якi лiчыўся вельмi прэстыжным для выступленняў, спыняе сваю работу, а потым i зусiм закрываецца... Павел Неўмяржыцкi стаў "брыльянтавым" баянiстамМузыкант-вiртуоз з Мiнска Павел Неўмяржыцкi трапiў у прызёры III адкрытага мiжнароднага конкурсу эстраднай i народнай творчасцi "Брыльянты Расii". I хоць заняў наш суайчыннiк пакуль што толькi 3-е месца, аднак эмоцыi ў яго самыя станоўчыя. "Гэта далёка не першы конкурс у маiм жыццi, i трэцiм месцам я таксама задаволены, бо галоўнае ўсё ж не перамога, а ўдзел, — перакананы музыкант. — I тое, што мяне адзначылi, у любым выпадку радуе". На хвалi гэтай радасцi напрыканцы студзеня Павел Неўмяржыцкi паспяхова прайшоў яшчэ адно выпрабаванне — даў у вялiкай зале Белдзяржфiлармонii сольны канцэрт пры ўдзеле нацыянальнага акадэмiчнага аркестра Беларусi iмя I. Жыновiча. Некалькi гадоў таму хлопцу ўжо даводзiлася граць з гэтым аркестрам — пры здачы экзамену ў магiстратуры. Але тады, прызнаецца Павел, выступленне было нашмат прасцейшым i ўсяго ў адным аддзяленнi. Тым не менш, i на гэты раз баян у руках музыканта не сфальшывiў, i слухачы атрымалi масу сюрпрызаў, у тым лiку некалькi прэм’ер i нечаканы дуэт са спявачкай Верай Карэтнiкавай — жывое выкананне з iмправiзацыяй песнi "Рэчанька". Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы год для вядомай беларускай гiтарысткi пачаўся з працы — выступленне ў праграме на цырымонii ўзнагароджання "Прадукт года ў Беларусi 2008&quo
|
|