21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Увага — не толькі буйным

26.08.2009 10:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увага — не толькі буйным

Сусветны крызiс закрануў экспартнаарыентаваную эканомiку Гомельскай вобласцi. Ад 70 да 75 % прадукцыi, якая тут вырабляецца, iдзе на экспарт. Таму, калi партнёры пачалi цярпець ад сусветнага фiнансавага крызiсу, безумоўна, гэта адбiлася i на экспартных узаемаадносiнах, кажа старшыня камiтэта эканомiкi Гомельскага аблвыканкама Эльвiра Карнiцкая.

— У лiстападзе-снежнi пайшлi неплацяжы з боку Украiны, незапатрабаванасць i неплацяжы з боку Расii, таму летась у нас не атрымалася дасягнуць тых параметраў, якiя былi запланаваныя па экспарце прадукцыi. Пры гэтым станоўчае сальда забяспечана, яно проста не дасягнула тых параметраў, якiя нам былi зададзены. Сёння адна з асноўных задач — пашыраць геаграфiю паставак. Іншага выйсця ў нас няма.

Сёлета трэба забяспечыць тэмп росту прадукцыi на ўзроўнi 112,5 %, па iнвестыцыях у асноўны капiтал 119 %. Мы iмкнёмся быць максiмальна падрыхтаванымi да тых працэсаў, якiя iдуць у сусветнай эканомiцы, прымаем меры, каб мiнiмiзаваць наступствы, але з-за гэтага год будзе складаным. Асноўныя прыярытэты такiя. Рэалiзуючы прадукцыю на экспарт, мы зможам вярнуць валютную выручку ў краiну i забяспечыць эканомiку замежнай валютай, неабходнай для бесперабойнага функцыянавання тых галiнаў, якiя маюць патрэбу ў iмпарце тавару або абсталявання. Другi напрамак — iнвестыцыi ў асноўны капiтал. Летась мы прыцягнулi ў эканомiку вобласцi 2,4 трыльёна беларускiх рублёў. Практычна мiльярд долараў ЗША. Штогод гэтая лiчба павялiчваецца, але сёлета акцэнт трэба рабiць на прыцягнутыя звонку крынiцы iнвестыцый. Таму наша задача — выпрацаваць прапановы для буйных замежных iнвестараў. Сёлета ў манiторынгу знаходзяцца 109 iнвестыцыйных праектаў, але гэтага недастаткова. Трэцi напрамак: гэта развiццё эканомiкi ўнутры краiны за кошт у тым лiку самазанятасцi насельнiцтва i развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу.

Асноўны негатыўны ўплыў сусветныя тэндэнцыi зрабiлi менавiта на экспартаарыентаваныя прадпрыемствы. Няхай гэта "Цэнтралiт", "Гомсельмаш", Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод, няхай гэта невялiкая вытворчасць. У нас у Рагачове ёсць два вельмi добрыя, прыватныя, дастаткова буйныя прадпрыемствы — "Рэмеза" i "Рэмком". Яны стабiльна працавалi ўсе гэтыя гады. У iх партнёры — Украiна i Расiя. Зараз сiтуацыя вельмi складаная. У iх пакуль партфеля заказаў практычна няма. Ёсць неплацяжы з таго боку. Таму i стаiць задача: падтрымаць не толькi самыя буйныя прадпрыемствы, але i ўсе прадпрыемствы-вытворцы. Зразумела, што для таго, каб стабiльнай была сацыяльная сiтуацыя, каб не страцiць шмат рабочых месцаў, не скарацiць плацяжы ў бюджэт, мы выяўляем для кожнай тэрыторыi горадаўтваральныя, валаўтваральныя, сiстэмаўтваральныя прадпрыемствы, якiя найбольш уплываюць як на сацыяльную сферу, так i на бюджэт, i асаблiвую ўвагу будзем надаваць iм.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны крызiс закрануў экспартнаарыентаваную эканомiку Гомельскай вобласцi. Ад 70 да 75 % прадукцыi, якая тут вырабляецца, iдзе на экспарт. Таму, ка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика