Толькі за суткi на дарогах загiнула адзiнаццаць чалавек, трое з iх — дзецi
Толькі за суткi на дарогах загiнула адзiнаццаць чалавек, трое з iх — дзецi
У аддзеле цацак супермаркету ўбачыла маленькага хлопчыка, якi залiваўся слязьмi. Як аказалася, ён загледзеўся на жоўты эскалатар, а калi азiрнуўся, то мацi ўжо не было побач. Пакуль я суцяшала дзiця, мацi знайшлася i шчаслiвая сям’я пакiнула аддзел. А вось гераiнi майго матэрыялу, на жаль, не змогуць вярнуць сваiх крывiначак... Адна з жанчын ехала ў якасцi пасажыркi на аўтамабiле "Аudi-80" разам са сваёй сям’ёй. У вынiку сутыкнення з грузавой аўтамашынай МАЗ побач з вёскай Баяры Бабруйскага раёна яна атрымала цяжкiя раненнi, а кiроўца легкавога аўтамабiля i трое пасажыраў — галава сям’i, яго 14-гадовая дачка i 7-гадовы сын — загiнулi. — Няшчасця удалося б пазбегнуць, калi б кiроўца iншамаркi не выехаў для абгону на паласу сустрэчнага руху, — адзначыў галоўны спецыялiст аддзела арганiзацыi мiжведамасных узаемадзеянняў i прапаганды бяспекi дарожнага руху УДАІ МУС Беларусi Уладзiмiр Сцяпанаў. — Чым ён думаў? Няўжо не ведаў, што ва ўмовах снегападу аўтамабiлем з летняй гумай кiраваць немагчыма (на "Аudi-80" былi шыны з летнiм тыпам малюнку пратэктара. — Н.Д.) i што ён аўтаматычна паставiў пад пытанне ўсеагульную бяспеку на дарозе, як толькi выгнаў машыну з гаража. Дзяржаўтаiнспекцыя заклiкае ўсiх кiроўцаў, якiя не маюць грошай на зiмовую гуму, на перыяд снегападаў перасесцi на грамадскi транспарт. Але i тым сумленным кiроўцам, якiя прыслухалiся да рэкамендацый i "пераабулiся", таксама трэба быць надзвычай уважлiвымi. Бо на заснежанай дарозе нiхто не застрахаваны ад заносу. Едзьце на мiнiмальнай хуткасцi i пазбягайце неабгрунтаваных абгонаў. Яшчэ адна жанчына страцiла свайго сына на тэрыторыi Iўеўскага раёна Гродзенскай вобласцi. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося таксама ў вынiку сутыкнення iншамаркi з грузавым аўтамабiлем. Памылку дапусцiў не толькi кiроўца, якi не ўлiчыў умоў надвор’я i выехаў на сустрэчную паласу. Папярэдзiць смерць сына магла i сама мацi. Калi б 5-гадовы хлопчык быў прышпiлены, то вынiк, магчыма, быў бы зусiм iншы. — Нават у тым выпадку, калi мацi не мае магчымасцi набыць спецыяльнае дзiцячае крэсла, то, згодна з правiламi дарожнага руху, яна павiнна сама прышпiлiцца на заднiм сядзеннi аўтамашыны, а дзiця ўзяць на рукi, — падкрэслiў Уладзiмiр Сцяпанаў. Усе 21 ДТЗ, у якiх загiнулi людзi, адбылiся ў вынiку выезду на сустрэчную паласу руху на недапушчальнай ва ўмовах снегападу хуткасцi. Рэзкiя змены надвор’я нi для каго не былi сюрпрызам, бо яшчэ напярэдаднi СМI папярэджвалi, што надвор’е пагоршыцца. Тым не менш, з-за вар’яцтва асобных смельчакоў, якiя зламаўшы галаву неслiся на летняй гуме, людзi страцiлi сваiх блiзкiх. Беражыце сябе i сачыце за прагнозам надвор’я. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аддзеле цацак супермаркету ўбачыла маленькага хлопчыка, якi залiваўся слязьмi. Як аказалася, ён загледзеўся на жоўты эскалатар, а калi азiрнуўся, то
|
|