У Мінску адбудзецца прэзентацыя СМС-п’ескі «Дарога і шлях»
5 сакавіка абдудзецца прэзентацыя SMS-п’ескі “Дарога і Шлях” Алеся Анціпенкі і Аксаны Спрынчан, выдадзенай выдавецтвам “Галіяфы”.
Гледачоў чакае сустрэча са знакавымі асобамі беларускай культуры Валянцінам Акудовічам, Карынай Анціпенкай, Уладзімірам Арловым, Міхасём Башурам, Пятром Васючэнкам, Змітром Вішнёвым, Леанідам Дранько-Майсюком, гуртом “Жаба ў каляіне”, Максімам Жбанковым, Ярашам Малішэўскім, Алесем Пашкевічам, Вікай Трэнас і інш. На слушную “Дарогу і Шлях” цягам вечара будзе скіроўваць бард, паэт, актор і менеджэр пазітыўнай, творчай энергіі непараўнальны Віктар Шалкевіч. Усе “дарогі і шляхі” ў чацьвер 5 сакавіка а 18.00 вядуць у Палац мастацтваў, уваход вольны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 сакавіка абдудзецца прэзентацыя SMS-п’ескі “Дарога і Шлях” Алеся Анціпенкі і Аксаны Спрынчан, выдадзенай выдавецтвам “Галіяфы”.
|
|