21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новы час народнай дыпламатыi

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новы час народнай дыпламатыi

На думку Сяргея Маскевiча, парламентарыi павiнны працаваць на тое, каб еўрапейскiя калегi ўсвядомiлi, што Беларусь — гэта еўрапейская суседка, узаемадзеянне з якой адпавядае iнтарэсам самой Еўропы.

Еўрапейскi вектар у знешнiх адносiнах Беларусi праступае апошнiм часам усё больш выразна. Узяць хоць бы нядаўнiя вiзiты прадстаўнiчых еўрапейскiх дэлегацый. Палiтыкi i эксперты праводзяць у Беларусi сустрэчы i кансультацыi. Сумесная праца iдзе, у прыватнасцi, па змяненнi выбарчага заканадаўства краiны. Так што актывiзацыя адносiнаў у наяўнасцi, можна нават казаць пра адлiгу на заходнiм кiрунку. А вось як гэта адаб’ецца на рабоце народных абраннiкаў, якой бачаць еўраперспектыву ў парламенце? Высвятляем у старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД Сяргея Маскевiча:

— Сёння вiдавочны пералом да лепшага ў нашых адносiнах з Еўрасаюзам. Летась у Мiнску адкрылася прадстаўнiцтва Еўракамiсii, узраслi iнтэнсiўнасць i ўзровень нашых палiтычных кантактаў па гэтым кiрунку. Знакавымi падзеямi можна назваць вiзiты дэлегацый ПАСЕ (на чале са старшынёй камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях Ёранам Лiндбладам), Еўрасаюза (на чале з Генеральным сакратаром Савета Еўрапейскага саюза — Вярхоўным прадстаўнiком па пытаннях агульнай знешняй палiтыкi i палiтыкi бяспекi ЕС Хаўерам Саланам), ПА АБСЕ (пад кiраўнiцтвам старшынi асамблеi Жаау Саараша). Беларусь i Еўрасаюз знаходзяцца ў пачатку шляху па выбудоўваннi доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва, нас чакае карпатлiвая праца па дасягненнi максiмальна канкрэтных дамоўленасцяў, якiя б дазволiлi iстотна прасунуць узаемадзеянне.

 

Еўрапейскi вектар у знешнiх адносiнах Беларусi праступае апошнiм часам усё больш выразна. Узяць хоць бы нядаўнiя вiзiты прадстаўнiчых еўрапейскiх дэлегацый. Палiтыкi i эксперты праводзяць у Беларусi сустрэчы i кансультацыi. Сумесная праца iдзе, у прыватнасцi, па змяненнi выбарчага заканадаўства краiны. Так што актывiзацыя адносiнаў у наяўнасцi, можна нават казаць пра адлiгу на заходнiм кiрунку. А вось як гэта адаб’ецца на рабоце народных абраннiкаў, якой бачаць еўраперспектыву ў парламенце? Высвятляем у старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД Сяргея Маскевiча:— Сёння вiдавочны пералом да лепшага ў нашых адносiнах з Еўрасаюзам. Летась у Мiнску адкрылася прадстаўнiцтва Еўракамiсii, узраслi iнтэнсiўнасць i ўзровень нашых палiтычных кантактаў па гэтым кiрунку. Знакавымi падзеямi можна назваць вiзiты дэлегацый ПАСЕ (на чале са старшынёй камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях Ёранам Лiндбладам), Еўрасаюза (на чале з Генеральным сакратаром Савета Еўрапейскага саюза — Вярхоўным прадстаўнiком па пытаннях агульнай знешняй палiтыкi i палiтыкi бяспекi ЕС Хаўерам Саланам), ПА АБСЕ (пад кiраўнiцтвам старшынi асамблеi Жаау Саараша). Беларусь i Еўрасаюз знаходзяцца ў пачатку шляху па выбудоўваннi доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва, нас чакае карпатлiвая праца па дасягненнi максiмальна канкрэтных дамоўленасцяў, якiя б дазволiлi iстотна прасунуць узаемадзеянне.

Еўрапейскi вектар у знешнiх адносiнах Беларусi праступае апошнiм часам усё больш выразна. Узяць хоць бы нядаўнiя вiзiты прадстаўнiчых еўрапейскiх дэлегацый. Палiтыкi i эксперты праводзяць у Беларусi сустрэчы i кансультацыi. Сумесная праца iдзе, у прыватнасцi, па змяненнi выбарчага заканадаўства краiны. Так што актывiзацыя адносiнаў у наяўнасцi, можна нават казаць пра адлiгу на заходнiм кiрунку. А вось як гэта адаб’ецца на рабоце народных абраннiкаў, якой бачаць еўраперспектыву ў парламенце? Высвятляем у старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па мiжнародных справах i сувязях з СНД Сяргея Маскевiча:— Сёння вiдавочны пералом да лепшага ў нашых адносiнах з Еўрасаюзам. Летась у Мiнску адкрылася прадстаўнiцтва Еўракамiсii, узраслi iнтэнсiўнасць i ўзровень нашых палiтычных кантактаў па гэтым кiрунку. Знакавымi падзеямi можна назваць вiзiты дэлегацый ПАСЕ (на чале са старшынёй камiсii ПАСЕ па палiтычных пытаннях Ёранам Лiндбладам), Еўрасаюза (на чале з Генеральным сакратаром Савета Еўрапейскага саюза — Вярхоўным прадстаўнiком па пытаннях агульнай знешняй палiтыкi i палiтыкi бяспекi ЕС Хаўерам Саланам), ПА АБСЕ (пад кiраўнiцтвам старшынi асамблеi Жаау Саараша). Беларусь i Еўрасаюз знаходзяцца ў пачатку шляху па выбудоўваннi доўгатэрмiновага супрацоўнiцтва, нас чакае карпатлiвая праца па дасягненнi максiмальна канкрэтных дамоўленасцяў, якiя б дазволiлi iстотна прасунуць узаемадзеянне.

Такая раскладка, на думку палiтыка, патрабуе ад парламентарыяў новага падыходу, пастаяннай гатоўнасцi да iмгненных перамен, мабiльнасцi. "Трэба, каб усе дзяржаўныя структуры былi гатовыя да работы ў новых умовах. Кажуць, што раней было прасцей працаваць, калi ты ведаў, што пазiцыя жорсткая — так i гэтак. А калi ты ведаеш толькi вынiк, на якi трэба выходзiць, гэта ўжо цяжэй... Вынiкам павiнна стаць канструктыўнае, узаемавыгаднае, раўнапраўнае супрацоўнiцтва, i як яго дасягаць, трэба думаць пастаянна. Тут рэцэптаў нiякiх няма. Мы ўсе павiнны працаваць на тое, каб нашы еўрапейскiя калегi ўсвядомiлi, што Беларусь — гэта еўрапейская суседка, узаемадзеянне з якой адпавядае iнтарэсам самой Еўропы. Мы гатовы зрабiць свой iстотны ўнёсак у рашэнне агульнасусветных i еўрапейскiх праблем — такiх, як забеспячэнне бяспечных стабiльных паставак нафты i газу, развiццё трансеўрапейскiх транспартных калiдораў, ахова навакольнага асяроддзя, барацьба з клiматычнымi зменамi. Кожны з гэтых выклiкаў патрабуе аб’яднання намаганняў усiх членаў вялiкай еўрапейскай сям’i".

Не маглi мы не запытацца i пра меркаванне дэпутата наконт шанцаў аднаўлення статуса спецыяльнага запрошанага для парламента Беларусi ў ПАСЕ. — Натуральна, мне хочацца верыць, што статус будзе адноўлены, — адзначае Сяргей Маскевiч. — Мяркую, гэта i ў нашых iнтарэсах, i ў iнтарэсах Еўропы. Мне так думаецца, што сiтуацыя ў нашай краiне, якая ўсебакова вывучаецца рознымi еўрапейскiмi спецыялiстамi, будзе правiльна ацэненая. Ёсць агульная зацiкаўленасць у тым, каб Беларусь развiвалася ў тым жа кiрунку, што i ўвесь, уласна кажучы, цывiлiзаваны свет, i была актыўным удзельнiкам гэтых працэсаў. I гэта магчыма толькi ў тым выпадку, калi еўрапейскi бок будзе супрацоўнiчаць перш за ўсё з афiцыйнымi структурамi, якiя рэальна кiруюць працэсам у рэспублiцы. Важным крокам павiнен стаць адыход Савета Еўропы ад негатыўных стэрэатыпаў, якiя склалiся ў дачыненнi да Беларусi, i разгляд краiны ў якасцi раўнапраўнага партнёра. Апошнiм часам Беларусь зрабiла шэраг канкрэтных крокаў насустрач Савету Еўропы. Так, пашырылiся магчымасцi для недзяржаўных выданняў друкавацца i распаўсюджвацца на тэрыторыi краiны, пачаўся прадметны дыялог з АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства i практыкi яго прымянення, створаны Грамадска-кансультацыйны савет пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, Грамадскi каардынацыйны савет у сферы масавай iнфармацыi пры Мiнiнфарме, дзейнiчаюць рабочыя групы пры мiнiстэрствах эканомiкi i замежных спраў з удзелам незалежных эканамiстаў i прадпрымальнiкаў.

Дзейнасць у парламенцкай асамблеi, на думку палiтыка, азначае для Беларусi раўнапраўны ўдзел у еўрапейскiх працэсах. "Мы будзем мець магчымасць з трыбуны выказаць свой погляд на любую праблему. Гэта самае галоўнае. Мэты i задачы супрацоўнiцтва ў рамках асамблеi — аптымiзацыя ўсiх формаў узаемадзеяння, унiфiкацыя заканадаўства, звязаная з магчымасцю рэалiзацыi кожным чалавекам сваiх правоў, iнiцыятыў".

Як кiраўнiк профiльнай камiсii, Сяргей Маскевiч займаецца найперш каардынацыяй работы парламентарыяў па мiжнародных кiрунках, непасрэдна ж ён бярэ ўдзел у мiжпарламенцкiм супрацоўнiцтве па ўсходнiм вектары. Так дэпутат з’яўляецца намеснiкам старшынi Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, а таксама ўдзельнiчае ў рабоце адной з камiсiй Мiжпарламенцкай Асамблеi СНД. "Найбольш прасунутае мiжпарламенцкае ўзаемадзеянне па ўсiм спектры пытанняў у нас, безу- моўна, з Расiяй. Парламенцкi сход абмяркоўвае аспекты рэальнага супрацоўнiцтва дзвюх краiн у фармiраваннi адзiнай прасторы — палiтычнай, эканамiчнай, культурнай. Парламенцкая Асамблея ЕўрАзЭС, ПА АДКБ, ПА СНД — структуры, якiя выконваюць вельмi важную ролю ў тым, каб краiны змаглi ўнiфiкаваць заканадаўства, у пастаянным кантакце выпрацаваць аптымальныя формы супрацоўнiцтва, якiя сёння ў найбольшай ступенi адпавядаюць iх iнтарэсам".

Асаблiвую ўвагу ў камiсii надаюць прафесiйнай падрыхтоўцы дэпутатаў i актывiзацыi мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва. Парламентарыi наведалi ўжо Мiжнароднае таварыства дружбы народаў, пабывалi ва ўнiверсiтэтах — у прыватнасцi, у Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце, дзе займаюцца перападрыхтоўкай i павышэннем квалiфiкацыi спецыялiстаў, у тым лiку i па кiрунку мiжнароднай дзейнасцi, праведзена вучоба i для кiраўнiкоў мiжпарламенцкiх груп, а таксама iх намеснiкаў. "Палiтыка, якую праводзiць наша камiсiя, — гэта максiмальнае ўцягванне ўсiх дэпутатаў у мiжнародную дзейнасць. У кожнага з iх свой вопыт, свая акруга i праблемы ў ёй. Парламентарыi маюць карт-бланш ад народа, i падчас сустрэч i перамоў на мiжнародным узроўнi яны выражаюць настроi людзей, а на сустрэчах з выбаршчыкамi — iнфармуюць iх пра тое, што было абмеркавана, што дазволiла нейкiм чынам вырашыць праблему. Гэта тое, што мы называем народнай дыпламатыяй. Абмяркоўваючы пытаннi на мiжнароднай трыбуне, парламентарыi прыводзяць у судакрананне народныя спадзяваннi, настроi сваiх выбаршчыкаў", — запэўнiў нас Сяргей Маскевiч.

Падзялiўся ён i планамi работы ў камiсii: "У хуткiм часе мы правядзём выязное пасяджэнне ў СЭЗ "Гомель-Ратон". Гэта дазволiць нам глыбока вывучыць праблемы, што ўзнiкаюць у дзейнасцi свабодных эканамiчных зон, выпрацаваць шляхi iх прававога рэгулявання". Наспела таксама неабходнасць зменаў у Мытным кодэксе — у прыватнасцi, таму, што патрэбна ўнiфiкацыя ў рамках ЕўрАзЭС, варта максiмальна наблiзiць прававыя нормы да рэалiй цяперашняга часу, паклапацiцца пра забеспячэнне аператыўнасцi i мабiльнасцi работы мытных службаў. Так што дэпутатаў чакае сур’ёзная работа, аднак i зроблена ў гэтым кiрунку, на думку палiтыка, ужо нямала: "Мы тут ужо шмат чаго паспрабавалi i можам раiць iншым. Прынамсi, многiя рэспублiкi адзначаюць, што ў плане рэгулявання мiжнародных эканамiчных адносiнаў у нас ёсць сур’ёзныя напрацоўкi. Палажэннi Мытнага кодэкса Беларусi былi скарыстаныя пры падрыхтоўцы мадэльнага Мытнага кодэкса дзяржаў—удзельнiц СНД".

Цяпер у камiсii працуюць над папраўкамi ў некаторыя законы па пытаннях прававога палажэння замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства ў нашай краiне, а таксама па пытаннях грамадзянства рэспублiкi Беларусь. Увесну дэпутаты разгледзяць iх у Авальнай зале ў першым чытаннi. I як заўжды, камiсiя па мiжнародных справах i сувязях з СНД рыхтуе мноства законапраектаў, што датычацца ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў Беларусi. Сярод ратыфiкаваных у гэтым склiканнi дакументаў Сяргей Маскевiч асаблiва адзначыў пагадненне памiж Беларуссю i Камiсiяй Еўрапейскiх супольнасцяў: "Яно мае вельмi важнае значэнне, бо вызначае канкрэтныя прававыя нормы, паводле якiх прадстаўнiкi еўрапейскiх камiсiй будуць працаваць тут. Яны прыраўноўваюцца да дыпламатычных працаўнiкоў, тым самым адкрываюцца магчымасцi для супрацоўнiцтва, актыўнай работы ў заходнiм кiрунку". На чарговай сесii парламентарыям прапануецца разгледзець праекты законаў аб ратыфiкацыi дагавора з Сiрыяй аб прававой дапамозе па грамадзянскiх i крымiнальных справах, канвенцыi памiж Беларуссю i Лiвiяй аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання. Чакаецца паступленне больш як трох дзясяткаў законапраектаў аб ратыфiкацыi мiжнародных дамоў у рамках АДКБ, СНД, Мытнага саюза i iншых. Вясновая сесiя абяцае быць досыць насычанай, графiк мiжнародных сустрэч вельмi напружаны. Новы перыяд у рабоце народных дыпламатаў распачаты, мы з цiкавасцю будзем сачыць за ёй.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На думку Сяргея Маскевiча, парламентарыi павiнны працаваць на тое, каб еўрапейскiя калегi ўсвядомiлi, што Беларусь — гэта еўрапейская суседка, узаемад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика