Зона Х раскрые архiвы. Крымiнальныя
Зона Х раскрые архiвы. Крымiнальныя
Цягам 9 гадоў iснавання, напэўна, самай вядомай у Беларусi тэлевiзiйнай праваахоўнай праграмы "Зона Х" журналiсты назбiралi некалькi тамоў гучных крымiнальных спраў. Расказ пра многiя з iх выбiваўся з рэпартажнага фармату праекта, але ў эфiр у вынiку гэтыя аповеды трапяць — у выглядзе новага дакументальнага праекта АТН "Па-за законам". Як расказалi ў прэс-службе Белтэлерадыёкампанii, у пошуках праўды рэпарцёры "Зоны Х" правялi некалькi ўласных расследаванняў — на працягу апошнiх 5 гадоў збiралi факты, выязджалi ў камандзiроўкi, сустракалiся з рознымi людзьмi. У вынiку атрымалася восем фiльмаў — скандальныя крымiнальныя справы мiнулага i сучасныя злачынныя разборкi, спосабы барацьбы з новымi вiдамi злачынстваў... "Мы пастаралiся расказаць пра ўсё гэта як мага прасцей, — адзначае кiраўнiк праграмы "Зона Х" i вядучы праекта "Па-за законам" Кiрыл Казакоў. — За той час, пакуль мы збiралi матэрыял, некаторыя злачынствы змянiлi свой фармат, некаторыя знiкалi цi, наадварот, з’яўлялiся зноў, як гэта было з павальным вывазам металу ў Расiю. Цяпер гэты вiд нелегальнага заробку фактычна знiк з-за крызiсу, але не факт, што ён не з’явiцца пазней, як гэта здарылася з "валютчыкамi". Крымiнальны праект "Па-за законам" пачнецца ў эфiры Першага канала з 23 сакавiка. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цягам 9 гадоў iснавання, напэўна, самай вядомай у Беларусi тэлевiзiйнай праваахоўнай праграмы "Зона Х" журналiсты назбiралi некалькi тамоў г
|
|