21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Канал пабудаваў, вятрак — не далi

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канал пабудаваў, вятрак — не далi

...А высветлiлася, што ўсё — незаконна. Пры праверцы работы аднаго з сельскiх выканкамаў Браслаўскага раёна супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi, так бы мовiць, "адкапалi" вельмi цiкавыя факты.

Яны выявiлi шматлiкiя парушэннi зямельнага i прыродаахоўнага заканадаўства, дапушчаныя з-за адсутнасцi неабходнага кантролю за гэтымi пытаннямi з боку мясцовых органаў улады. А галоўным парушальнiкам стаў сталiчны прадпрымальнiк. У адным з населеных пунктаў ля возера Снуды ён набыў зямельныя ўчасткi i аб’екты нерухомасцi. У парушэнне заканадаўства арганiзаваў работы па... будаўнiцтве канала да свайго зямельнага ўчастка. Экалагiчныя страты пры гэтым склалi 5,7 мiльёна рублёў.

На землях, што яму не належаць, выкапаў сажалку на 10 сотках, гэты прычынiў урон на 10,5 мiльёна рублёў. Пры будаўнiцтве двухпавярховага катэджа агульнай плошчай больш за 800 квадратных метраў прадпрымальнiк самавольна заняў пад гэты дом 5 сотак, што належаць суседу, i яшчэ 5 сотак, набытых для вядзення асабiстай падсобнай гаспадаркi (выкарыстаў iх не па мэтавым прызначэннi).

Як адзначылi кантралёры, вырашаючы праблему альтэрнатыўнага энергазабеспячэння катэджа, мiнчанiн самавольна пабудаваў металiчную мачту пад ветраэнергетычную прыладу, не ўзгаднiўшы такое будаўнiцтва з архiтэктурнай службай раёна. Больш за тое, ён выступiў iнiцыятарам будаўнiцтва асобнай лiнii электраперадач да свайго катэджа.

На сёння праваахоўнымi органамi вывучаецца законнасць i абгрунтаванасць будаўнiцтва з парушэннем патрабаванняў наяўнага заканадаўства гэтай лiнii не за кошт прадпрымальнiка, а за дзяржаўныя сродкi.

Інспектары лiчаць, што парушэннi дапускалiся пры патураннi адказных асобаў Браслаўскага райвыканкама, у прыватнасцi, экалагiчнай i землеўпарадкавальнай службаў раёна. "Не бачыў" iх i старшыня сельскага выканкама, кажуць кантралёры, пакуль не ўмяшаўся камiтэт.

Па вынiках праверкi праваахоўнымi органамi ўзбуджана крымiнальная справа. Супраць мiнскага прадпрымальнiка распачата некалькi адмiнiстрацыйных працэсаў, па вынiках якiх ён будзе прыцягнуты да адказнасцi...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...А высветлiлася, што ўсё — незаконна. Пры праверцы работы аднаго з сельскiх выканкамаў Браслаўскага раёна супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика