З вадзiцеля — у пешаходы
З вадзiцеля — у пешаходы
Месяц таму пастановай суда я быў пазбаўлены правоў кiравання транспартнымi сродкамi на тры гады. Вадзiцельскае пасведчанне я не здаў нi пры затрыманнi мяне, нi пасля суда. Мяне цiкавiць, з якога моманту адлiчваецца тэрмiн пазбаўлення права кiравання транспартным сродкам — з моманту вынясення пастановы суда або здачы вадзiцельскага пасведчання? І чым гэта вызначаецца? Андрэй, г. Брэст Парадак выканання пастаноў аб пазбаўленнi спецыяльных правоў (у тым лiку правоў кiравання транспартнымi сродкамi) вызначаецца 17 главой Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Згодна з ёй пастанова аб пазбаўленнi права кiравання транспартнымi сродкамi выконваецца ўпаўнаважанымi асобамi органаў унутраных спраў шляхам адабрання вадзiцельскага пасведчання i талона да яго. Пастанова аб пазбаўленнi права кiравання асобнымi вiдамi транспартных сродкаў выконваецца шляхам адзнакi ў вадзiцельскiм пасведчаннi i талоне да яго аб пазбаўленнi асобы права кiравання гэтымi вiдамi транспартных сродкаў. Парадак адабрання пасведчання на права кiравання транспартнымi сродкамi i талона да яго вызначаецца Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь. Пастановай Мiнiстэрства ўнутраных спраў ад 28.02.2007 г. № 45 "Аб зацвярджэннi парадку адабрання пасведчання на права кiравання транспартнымi сродкамi i талона да яго" вызначана (пункты 2, 3), што ў выпадку, калi вадзiцельскае пасведчанне i талон да яго не былi адабраныя, а асоба, якая пазбаўлена правоў кiравання транспартнымi сродкамi, ухiляецца ад iх здачы, работнiкi Дзяржаўнай аўтамабiльнай iнспекцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь прымаюць неабходныя меры для адабрання вадзiцельскага пасведчання, а менавiта: iнфармуюць участковых iнспектараў мiлiцыi, работнiкаў дарожна-патрульнай службы, адмiнiстрацыю па месцы працы парушальнiка. У выпадку выяўлення ў асобы вадзiцельскага пасведчання i талона да яго, якiя падлягаюць здачы, службовыя асобы органаў унутраных спраў адбiраюць яго ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Згодна з артыкулам 17.5 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, асобы, у дачыненнi да якiх вынесена пастанова аб накладаннi адмiнiстрацыйнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права, лiчацца пазбаўленымi гэтага права з дня ўступлення пастановы ў законную сiлу. Пунктам 2 гэтага артыкула прадугледжана, што калi пасля вынясення пастановы аб пазбаўленнi права кiравання транспартным сродкам асоба, пазбаўленая гэтага права, не здала вадзiцельскае пасведчанне i талон да яго, то тэрмiн пазбаўлення гэтага спецыяльнага права адлiчваецца з моманту фактычнага адабрання ў яе гэтых дакументаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месяц таму пастановай суда я быў пазбаўлены правоў кiравання транспартнымi сродкамi на тры гады. Вадзiцельскае пасведчанне я не здаў нi пры затрыманнi
|
|