Ніжнюю мяжу пакарання за хабар у Беларусi плануецца змякчыць
Ніжнюю мяжу пакарання за хабар у Беларусi плануецца змякчыць
Пра гэта журналiстам паведамiў намеснiк генеральнага пракурора Беларусi Аляксей Стук. У законапраекце, якi дапрацаваны Генпракуратурай, прадугледжваецца знiжэнне нiжняй мяжы пакаранняў за хабар. Нiжняя мяжа пакарання ў частцы другой артыкула 430 КК будзе знiжана з 6 да 3 гадоў пазбаўлення волi, а ў частцы трэцяй таго ж артыкула — з 8 да 5 гадоў пазбаўлення волi. Пры гэтым верхняя мяжа пакаранняў застаецца ранейшай — 10 i 15 гадоў для другой i трэцяй частак адпаведна. Без змяненняў застанецца частка першая артыкула 430, якая прадугледжвае асуджэнне за хабар да 7 гадоў пазбаўлення волi. Пры гэтым суд мае права па гэтай частцы прызначыць мiнiмальны тэрмiн у паўгода пазбаўлення волi. "Адказнасць за хабар як такая не знiжаецца, мы проста хочам даць суду большы дыяпазон для магчымасцяў iндывiдуалiзацыi пакарання", — адзначыў Аляксей Стук. Ён дадаў, што лiчыць несправядлiвым, калi за хабар у некалькi тысяч долараў i некалькi дзясяткаў долараў прызначаюцца прыкладна аднолькавыя тэрмiны пакарання. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта журналiстам паведамiў намеснiк генеральнага пракурора Беларусi Аляксей Стук. У законапраекце, якi дапрацаваны Генпракуратурай, прадугледжвае
|
|