ДАБРАВЕШЧАННЕ, дабраВЕСНIК, ЗВЕСТАВАННЕ
ДАБРАВЕШЧАННЕ, дабраВЕСНIК, ЗВЕСТАВАННЕ
7 красавiка ў беларускiм народным календары ДАБРАВЕШЧАННЕ, дабраВЕСНIК, ЗВЕСТАВАННЕ Якое надвор’е на Дабравешчанне, такое i на Вялiкдзень. На Дабравешчанне вясна зiму адолела. Грымоты на Дабравешчанне — да цёплага лета. На Дабравешчанне цiха i цёпла — такое ж i лета. Дабравешчанне без ластавак — халодная вясна. Дабравешчанне ў сялянскiм асяродку лiчылася адным з галоўных святаў года. Ахоўнiцтва i заступнiцтва Боскай Мацi распаўсюджваецца на ўсе работы, якiя распачынаюцца пасля Дабравешчання на кожным сялянскiм падворку, на палях i на агародах. Адсюль i шэраг абрадавых дзеянняў i забарон гэтага дня: l Паўсюдна лiчылася, што працаваць у дзень Дабравешчання вялiкi грэх: "На Дабравешчанне птушка гнязда не ўе, дзеўка косу не пляце", "На Дабравешчанне i воран гнязда не будуе", "Зязюля без гнязда за тое, што пачала яго на Дабравешчанне", "На Дабравешчанне нават i птушка пярынкi не занясе на гняздо". l "Як Дабравешчанне правядзеш, так i будзеш цэлы год жыць. Калi ў гэты дзень будзеш здаровы, сыты, апрануты i з грашыма, то ўсё гэта будзе разам з табой на працягу года" — сведчыць народная мудрасць. l Прадказаннем таго, што дачка выйдзе замуж у гэтым годзе, была прысутнасць дома ўсiх членаў сям’i; асаблiвай забаронай было запрашэнне ў гэты дзень дадому староннiх дзяўчат i жанчын. l "Хто на Дабравешчанне з ранiцы да ночы назаве мужа сорак разоў "мiлы", увесь год для яго любiмай будзе" — такiмi дзеяннямi iмкнулiся захаваць i выправiць сямейныя ўзаемаадносiны. l На Дабравешчанне забаранялася месцi падлогу ў хаце i палiць у печы. l Нельга на Дабравешчанне прасiць пазыкi. Той, хто штосьцi аддаў з хаты на Дабравешчанне (не абвязкова грошы), аддаў спакой i здароўе. l Сярод некаторых сялян iснавала павер’е, што Дабравешчанне — "благi дзень", таму што ў гэты дзень часцей за ўсё адбываюцца сваркi, розныя непрыемнасцi. Таму ў гэты дзень трэба быць надзвычай стрыманымi i асцярожнымi ў адносiнах памiж сабой. l На Дабравешчанне забаранялася ставiць плот, месцi вулiцу, кранаць зямлю. Аднавяскоўцы пiльна сачылi за гэтым, таму што лiчылi, што такiя парушэннi выклiкаюць халодную вясну i сухое лета. l Каб бульба добра захоўвалася на працягу зiмы, ведалi, што засыпаць яе ў склеп неабходна ў той дзень тыдня, на якi ў гэтым годзе прыпадала Дабравешчанне. l У той жа час у той дзень, на якi прыпадала Дабравешчанне, нельга першы раз выганяць жывёлу ў поле, вывозiць гной на поле, першы раз араць зямлю, сеяць. Дабравешчанне — посны дзень. Тых жанчын, якiя пяклi i смажылi, гатавалi тлустую ежу ў гэты дзень, аблiвалi вадой, таму што меркавалi: "калi смажыць на Дабравешчанне, то лета будзе гарачае, сухое". l У Беларусi паўсюдна гэты дзень лiчыцца днём прылёту буслоў. Абавязкова пяклi "галёпы" — пшанiчныя караваi ў выглядзе бусла. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дабравешчанне ў сялянскiм асяродку лiчылася адным з галоўных святаў года. Ахоўнiцтва i заступнiцтва Боскай Мацi распаўсюджваецца на ўсе работы, якiя р
|
|