21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паўдзельнічаць у Міжнародным дні помнікаў і мясцінаў можа кожны

26.08.2009 15:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 апреля 2009 Культура
Каложская царква. Фота Radzima.org18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА ўжо 26-ы раз адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на адметныя помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да мінулага і будучыні свайго краю.

Беларусь таксама багатая на гістарычныя помнікі і мясціны. Гэта старыя сярэднявечныя замкі, палацы, сотні сядзібаў, храмы розных канфесій, іншыя помнікі мінулых стагоддзяў. Яны маюць свае адметнасці, і мы па праву можам імі ганарыцца. Такая разнастайная спадчына, што засталася нам ад былых пакаленняў, сведчыць пра асобнае месца Беларусі ў сусветнай прасторы, паказвае нам жывую гісторыю, дае магчымасць дзівіцца на майстэрства і ўнікальныя тэхналогіі нашых папярэднікаў.

2009-ы год абвешчаны ў Беларусі Годам роднай зямлі. Гэта добрая нагода падтрымаць сусветную традыцыю святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў.

У прыватнасці, з 17 па 19 красавіка 2009 года ў розных гарадах Беларусі плануецца правесці шэраг экскурсій па найважнейшых помніках таго ці іншага рэгіёна. У Мінску такое мерапрыемства будзе называцца "Фэст экскурсаводаў". Запланаваныя пешыя экскурсіі па гістарычным цэнтры горада, Залатой горцы, раёне трактарнага завода, Грушаўскаму, Ракаўскаму прадмесцям, а таксама тэматычныя: “Мінск Музычны”, “Мінск Рэвалюцыйны (1917 - 1920 гг.)”, “Татарская слабада” і інш. Шэраг экскурсій запланаваны ў Гродна і Гомелі.

Важна, каб як мага больш краязнаўцаў і экскурсаводаў у гэтыя дні падзяліліся ведамі пра гісторыю свайго рэгіёну з іншымі людзьмі. Любоў, веды і клопат тых, хто жыве побач, - вось што наймацней спрыяе захаванню і адраджэнню помнікаў. Таму ў Мінску інфармацыя аб правядзенні экскурсій будзе распаўсюджвацца непасрэдна ў тым раёне, дзе яны будуць праходзіць.

Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ГА “Беларускі фонд культуры”, МГА “Гісторыка”, ГКТ “Этна” БДУ культуры і мастацтваў, ГА “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў” звяртаюцца да гісторыкаў, настаўнікаў, краязнаўцаў, экскурсаводаў і ўсіх неабыякавых да лёсу гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі з прапановай далучыцца да арганізацыі святочных мерапрыемстваў у Беларусі.

“Вы можаце прыняць удзел у “Фэсце экскурсаводаў” у Мінску, працягнуць гэтую ініцыятыву ў сваім горадзе ці нават рэгіёне або прапанаваць іншую форму святкавання. Ініцыятыва вітаецца! Акрамя экскурсій, вы можаце наладзіць валанцёрскія прыборкі закінутых помнікаў, падрыхтаваць выставу фотаздымкаў у сваёй школе ці музеі. Калі парупіцца кожны - то разам атрымаецца вялікае свята!”, — адзначаецца ў заяве.

Арганізатары бяруцца паспрыяць цікаўным і ініцыятыўным - у пошуку краязнаўцы, краязнаўцам-экскурсаводам - у пошуку “сваёй” групы, а таксама дапамагчы у асобных пытаннях (раздрукоўка буклетаў, аб'яваў, фотаздымкаў і інш.). І не забудзьцеся паведаміць арганізатарам пра вашую ініцыятыву, каб яны мелі магчымасць уключыць яе ў агульную праграму мерапрыемстваў.

Заключным этапам святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў павінен стаць канцэрт 19 красавіка ў Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі, куды запрашаюцца ўсе ахвочыя і зацікаўленыя. І асабіста тыя, хто наладзіць святкаванне ў сваім раёне. Такое мерапрыемства стане добрай нагодай пазнаёміцца і падзяліцца досведам для ўсіх, каго хвалюе лёс гісторычнай і культурнай спадчыны Беларусі.


Кантакты арганізатараў:

Зміцер Рагачоў, (8-029) 7550370 (каардынатар па працы з рэгіёнамі),
Павел Каралёў, (8-029) 7762435 (каардынатар па г. Мінск),
Цімох Акудовіч, (8-029) 5571124 (агульная каардынацыя і канцэрт).
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика