На аўкцыён выстаўлены зямельны ўчастак у межах Багдановiча-Кiсялёва-Куйбышава-Камунiстычнай
20 апреля 2009 Экономика и бизнес
Сямён Печанко, Наша Ніва Гарвыканкам выстаўляе на аўкцыён зямельны ўчастак, якi ахоплiвае жылыя кварталы, утвораныя вулiцамi Багдановiча-Кiсялёва-Куйбышава-Камунiстычнай. Участак вызваляць ад 1-2 павярховых будынкаў пад шматпавярховую забудову. Пра аўкцыён, якi адбудзецца 25 красавiка, паведамляецца на сайце Дзяржкамiтэту па маёмасцi. Плошча зямельнага ўчастка, якi згодна рашэння Мiнгарвыканкаму № 1481 ад 20.06.2008 г. выставяць на таргi, складае 7,8 га, пачатковая цана — $2 379 500. Кварталы, утвораныя вулiцамi Багдановiча-Кiсялёва-Куйбышава-Камунiстычнай, будуць вызваленыя ад 1-2 павярховых будынкаў пад шматпавярховую забудову.
Гэтыя кварталы называюць хто "генеральскiмi", бо сялiлiся там сем"i вышэйшага каманднага складу Беларускай вайсковай акругi, а спецыялiсты "Асмаловiчамi" — у гонар архiтэктара Мiхаiла Асмалоўскага. Як пiша часопiс "Архiтэктура i будаўнiцтва", яны ўяўляюць сабой прыклад эталоннага спалучэння архiтэктуры квартальнай забудовы, вольнай планiроўкi i тыпавога домабудаўнiцтва. Па шэрагу характарыстык i ўзроставых крытэрах кварталы гэтыя могуць прэтэндаваць на ўключэнне ў спiс гiсторыка-культурнай спадчыны. На сёння там жыве каля 890 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 апреля 2009 Экономика и бизнес Сямён Печанко, Наша Ніва Гарвыканкам выстаўляе на аўкцыён зямельны ўчастак, якi ахоплiвае жылыя кварталы, утвораныя вулiцамi Багдановiча-Кiсялёва-Куйбышава-Камунiстычнай.
|
|