21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзідэнт прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогi

26.08.2009 12:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня ПерамогiПрэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 мая па традыцыi прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогi, якiя прайшлi ў Мiнску.

Кiраўнiк дзяржавы на чале святочнага шэсця прайшоў па праспекце Незалежнасцi ад Кастрычнiцкай плошчы да плошчы Перамогi. Удзел у шэсцi прынялi больш за 5 тыс. чалавек, у тым лiку ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, Героi Савецкага Саюза i сацыялiстычнай працы, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, вышэйшыя службовыя асобы краiны. Ветэраны, якiя па стане здароўя не змаглi прайсцi ў калоне, ехалi на аўтамабiлях.

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогi, цёпла паразмаўляў з ветэранамi, кiраўнiкамi дыпламатычных мiсiй, якiя прынялi ўдзел у святочным мерапрыемстве.

Прэзiдэнт падзялiўся сваiмi ўражаннямi з журналiстамi. Ён адзначыў, што сустракае гэта свята з добрым настроем. "Мы разам з тымi, хто перамог, iх засталося нямнога, усё менш i менш з кожным годам, але, аддаючы данiну павагi тым, хто загiнуў, хто пайшоў ад нас, тым, хто сёння жывы, мы разам з iмi па добрай традыцыi iдзём па галоўным праспекце — Незалежнасцi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён падкрэслiў, што неабходна таксама шырока i цёпла адзначыць Дзень Незалежнасцi Беларусi. "Людзi павiнны адчуваць, што мы помнiм аб тым, што зрабiлi папярэднiя пакаленнi", — дадаў Прэзiдэнт.

Напярэдаднi свята Беларусь атрымала права правесцi чэмпiянат свету па хакеi ў 2014 годзе. "Мы да гэтай перамогi iшлi не адзiн год. І ў агульную скарбонку той вялiкай Перамогi, якую мы сёння святкуем, вельмi арганiчна ўпiсваецца i гэта перамога, — адзначыў Прэзiдэнт. — Гэта не маленькая перамога, яна — знак удзячнасцi беларусам за тое, што яны робяць у цэлым у спорце, а не толькi ў хакеi".

Аляксандр Лукашэнка з вялiкiм натхненнем успрыняў вестку аб перамозе Беларусi ў барацьбе за права правядзення ЧС-2014 i як спартсмен, i як аматар спорту. "За гэтыя пяць гадоў, што засталiся да чэмпiянату, мы павiнны яшчэ больш моцна развiваць спартыўную iнфраструктуру, падвоiўшы яе ў нашай краiне. Гэта, як вы разумееце, застанецца ў спадчыну ад нас нашым дзецям", — сказаў ён.

Кiраўнiк дзяржавы лiчыць гэта таксама вялiкай эканамiчнай перамогай. "Да нас прыедуць дзясяткi тысяч турыстаў з усiх краiн свету. Гэта нябедныя людзi, з дастаткам, i нам трэба сур’ёзна падрыхтавацца да таго, каб прапанаваць гэтым людзям за iх грошы самыя розныя паслугi", — лiчыць Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, прыём такога буйнога мiжнароднага спаборнiцтва дасць добры эканамiчны штуршок для развiцця не толькi Мiнска, але i ўсёй краiны.

Па iснуючай традыцыi пасля завяршэння ўрачыстых мерапрыемстваў на плошчы Перамогi Аляксандр Лукашэнка наведаў мiнскi Свята-Духаў кафедральны сабор. У галоўным праваслаўным храме сталiцы Прэзiдэнт Беларусi запалiў свечку ў памяць аб загiнулых у Вялiкай Айчыннай вайне, а таксама сустрэўся з Мiтрапалiтам Мiнскiм i Слуцкiм Фiларэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусi.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 мая па традыцыi прыняў удзел ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогi, якiя прайшлi ў Мiнску. Кiраўнiк дзяржавы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика