21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парламент павiнен быць у авангардзе сiстэмных пераўтварэнняў у краiне

19.09.2009 14:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парламент павiнен быць у авангардзе сiстэмных пераўтварэнняў у краiне

Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Батуры Б.В. на закрыццi другой сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання (30 чэрвеня 2009 г.)

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Паважаныя запрошаныя, журналiсты!

З самага пачатку работы чацвёртага склiкання вялiкая ўвага намi надавалася ўдасканальванню заканадаўства. Мы актыўна ўдзельнiчаем у распрацоўцы законапраектаў (пачынаючы з фармiравання iх канцэпцыi), развiваем супрацоўнiцтва з суб'ектамi права заканадаўчай iнiцыятывы, профiльнымi камiсiямi Палаты прадстаўнiкоў, а таксама з экспертнымi i iншымi зацiкаўленымi арганiзацыямi. У ходзе пашыраных пасяджэнняў, семiнараў i "круглых сталоў" вырашаюцца многiя спрэчныя пытаннi, што садзейнiчае павышэнню якасцi законапраектаў, якiя ўносяцца на разгляд Савета Рэспублiкi.

Прыемна, што такi пачатак нашай з вамi работы атрымаў ухваленне з боку Кiраўнiка дзяржавы. У Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, у прыватнасцi, адзначыў: "Новае склiканне Парламента ўзяло добры старт i з першых дзён праявiла дзелавiтасць i канструктыўны падыход". Спадзяюся, што i ў далейшым мы будзем дзейнiчаць таксама зладжана.

Паважаныя калегi!

Падчас другой сесii намi ўхвалена 39 законапраектаў, прынята да ведама дзевяць дэкрэтаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Васемнаццаць законаў ужо падпiсаны Кiраўнiком дзяржавы. Усе нарматыўныя прававыя акты прайшлi папярэднюю экспертызу ў Канстытуцыйным Судзе i старанна прааналiзаваны членамi Савета Рэспублiкi i работнiкамi Сакратарыята.

Асаблiвае месца адводзiлася развiццю заканадаўства ў эканамiчнай сферы. Так, у рамках рэалiзацыi мерапрыемстваў па лiбералiзацыi ўмоў эканамiчнай дзейнасцi ўхвалены законы аб унясеннi актуальных змяненняў i дапаўненняў у Банкаўскi кодэкс i Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб валютным рэгуляваннi i кантролi".   У цэнтры ўвагi членаў Савета Рэспублiкi знаходзiлiся пытаннi аховы здароўя, а таксама працы i занятасцi насельнiцтва. Змяненнi i дапаўненнi ў некаторыя законы па пытаннях абароту лекавых сродкаў прадугледжваюць дакладныя патрабаваннi да iх якасцi, прымянення, увозу i вывазу. На папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў накiраваныя папраўкi ў Працоўны i Крымiнальна-выканаўчы кодэксы i некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь.

Пашырылася i заканадаўчая база мiжнароднага супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь. З ухваленых Саветам Рэспублiкi ў веснавую сесiю законапраектаў 32% склалi законы аб ратыфiкацыi дагавораў i пагадненняў. Яны рэгулююць пытаннi гандлёва-эканамiчнага ўзаемадзеяння, арганiзацыi аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозак, пазбягання двайнога падаткаабкладання, абароны iнвестыцый, супрацоўнiцтва ў ваеннай сферы.

У перыяд работы другой сесii паслядоўна ўмацоўвалiся ўзаемаадносiны Савета Рэспублiкi з парламентамi iншых дзяржаў. Упершыню Рэспублiку Беларусь наведалi дэлегацыi Каралеўства Бахрэйн i Султаната Аман. У ходзе афiцыйнага вiзiту ў нашу краiну парламенцкай дэлегацыi В'етнама падпiсана Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж заканадаўчымi органамi. У iм прадугледжана стварэнне ў Беларусi i В'етнаме груп мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва, а таксама ўзаемадзеянне краiн на мiжрэгiянальным узроўнi.

Падчас афiцыйнага вiзiту парламенцкай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь у Іран вялiкая ўвага была нададзена пытанням гандлёва-эканамiчных i iнвестыцыйных сувязяў. Стала вiдавочным, што ў цяперашнi час беларускiя прадпрыемствы, на жаль, недастаткова iнiцыятыўныя ў плане прасоўвання сваiх тавараў на замежныя рынкi. Iм неабходна ўдасканальваць сiстэму маркетынгу i менеджменту, выкарыстоўваючы наватарскiя прыёмы.

Новы характар набылi i двухбаковыя адносiны з парламентамi Францыi i Германii. Падчас сваiх вiзiтаў у Рэспублiку Беларусь нашы заходнееўрапейскiя калегi падкрэслiвалi неабходнасць паўнацэннага ўцягвання Рэспублiкi Беларусь у агульнаеўрапейскi дыялог.

Сёння заканчваецца афiцыйны вiзiт у Рэспублiку Беларусь Старшынi Вярхоўнай Рады Украiны Уладзiмiра Лiтвiна. Вынiкi праведзеных перамоў, безумоўна, будуць садзейнiчаць далейшаму развiццю добрасуседскiх адносiнаў памiж нашымi краiнамi.

Члены Савета Рэспублiкi актыўна ўзаемадзейнiчалi i з мiжнароднымi структурамi i мiжпарламенцкiмi арганiзацыямi. У рамках планавых мерапрыемстваў МПА СНД, МПА ЕўрАзЭС i ПА АДКБ абмяркоўвалiся пытаннi заканадаўчага забеспячэння сумесных дзеянняў па пераадоленнi наступстваў сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, а таксама пытаннi моладзевай палiтыкi i культуры. Мяне абралi старшынёй МПА ЕўрАзЭС на двухгадовы тэрмiн. Наша работа будзе накiраваная на паглыбленне двухбаковага i шматбаковага супрацоўнiцтва ў рамках СНД i прасоўванне агульных iнтарэсаў краiн-удзельнiц на мiжнароднай арэне.

Працягваецца мiжнародная дзейнасць i Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Так, у рамках пасяджэння Пастаяннага камiтэта Кангрэса мясцовых i рэгiянальных уладаў Савета Еўропы абмяркоўвалася пытанне "Рэспублiка Беларусь: прагрэс у сферы мясцовай i рэгiянальнай дэмакратыi на шляху да еўрапейскай iнтэграцыi". Нашы еўрапейскiя калегi былi праiнфармаваныя аб структуры i функцыянаваннi сiстэмы мясцовага самакiравання ў Беларусi. Падчас двухбаковых сустрэч намечаны прыярытэтныя кiрункi ўзаемадзеяння з нашай краiнай.

Актывiзацыя кантактаў з Еўрапейскiм Саюзам па лiнii мясцовага кiравання i самакiравання назiраецца i ў рамках Усходняга партнёрства. У ходзе рэалiзацыi названай iнiцыятывы члены Савета па ўзаемадзеяннi органаў мясцовага самакiравання прынялi ўдзел у абмеркаваннi пытання аб стварэннi пастаяннай асамблеi мясцовых i рэгiянальных уладаў.

Актуальным кiрункам дзейнасцi Савета Рэспублiкi застаецца ўзаемадзеянне з мясцовымi органамi самакiравання. На жаль, прадстаўнiчыя органы ўлады на месцах не ў поўнай меры выкарыстоўваюць магчымасцi, дадзеныя найважнейшымi рэспублiканскiмi праграмамi. Па маiм даручэннi ўжо выпрацаваны рэкамендацыi па выкананнi Дзяржаўнай комплекснай праграмы развiцця рэгiёнаў, малых i сярэднiх гарадскiх пасяленняў i накiраваны ў прадстаўнiчыя органы на месцах. Гэтыя рэкамендацыi заснаваныя на старанным аналiзе пазiтыўнага вопыту работы мясцовых органаў самакiравання ў розных рэгiёнах краiны.

У адпаведнасцi з даручэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь органам мясцовага кiравання i самакiравання ў найблiжэйшы час варта арганiзаваць належную работу па забеспячэннi законнасцi i правапарадку ў рэгiёнах. Роля кожнага з нас як члена вышэйшага прадстаўнiчага органа ўлады заключаецца ў аказаннi iм дзейснай практычнай дапамогi. У сваёй штодзённай дзейнасцi, а таксама пры ўдзеле ў пасяджэннях выканкамаў i Саветаў дэпутатаў вам неабходна старанна аналiзаваць арганiзацыю работы па названых пытаннях i выступаць з канкрэтнымi прапановамi па яе ўдасканаленнi.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Сцвярджэнне Кiраўнiка дзяржавы аб тым, што "работа са зваротамi грамадзян — гэта iмiдж улады", па-ранейшаму гучыць актуальна. Гэта работа павiнна стаць дзейсным механiзмам у вырашэннi надзённых праблем насельнiцтва. У сувязi з гэтым заклiкаю вас старанна аналiзаваць звароты, якiя паступаюць да вас, абагульняць iх i ўносiць адпаведныя прапановы.

Работа са зваротамi грамадзян i юрыдычных асобаў у Савеце Рэспублiкi выйшла на больш высокi ўзровень. У нас стала больш выязных прыёмаў грамадзян, што праводзяцца членамi Прэзiдыума Савета Рэспублiкi. У iх абавязкова бяруць удзел спецыялiсты розных службаў выканкамаў. Са свайго вопыту правядзення выязных прыёмаў магу сказаць, што часта да мяне звяртаюцца людзi, праблемы якiх можна было б даўно вырашыць на месцах.

У мэтах аказання неабходнай кансультатыўнай дапамогi Саветам дэпутатаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню непасрэдна на месцах арганiзаваны прыём грамадзян работнiкамi ўпраўлення па ўзаемадзеяннi з органамi мясцовага самакiравання Сакратарыята Савета Рэспублiкi. Ажыццяўляецца абагульненне такой работы, i на яе аснове фармiруецца практыка вырашэння розных рэгiянальных праблем. У далейшым адпаведная iнфармацыя распаўсюджваецца сярод мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Паважаныя калегi!

У Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу Кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "У цяперашнiх умовах парламентарыям неабходна самiм прапаноўваць рашэннi наяўных праблем! Парламент прызваны быць у авангардзе сiстэмных пераўтварэнняў у Рэспублiцы Беларусь". Такое вызначэнне дзейнасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь накладвае на нас вялiкую адказнасць. Значыць, аснову нашай работы павiнны складаць iнiцыятыўнасць, глыбокая адказнасць i актыўны ўдзел у жыццi краiны. Прашу кожнага з вас у мiжсесiйны перыяд прадоўжыць актыўную работу па вырашэннi праблем як рэгiёнаў, прадстаўнiкамi якiх вы з'яўляецеся, так i асобных грамадзян.

Паважаныя таварышы!

Шчыра вiншую Вас з вялiкiм святам — 65-й гадавiнай вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў i Днём Незалежнасцi!

Дзякуй за ўвагу!

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Батуры Б.В. на закрыццi другой сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика