На “Басовішчы” палякі збілі маладафронтаўца
19 июля 2009 Общество
Ігар Аскірка, Еўрапейскае радыё для Беларусі Уначы з 17 на 18 ліпеня на “Басовішчы” чацвёра палякаў збілі маладафронтаўца Ігара Шчэкарэвіча. Паводле яго слоў, папярэдне яны спраўдзілі, што ён беларус. 17 і 18 верасня ў Гарадку пад Беластокам праходзіць юбілейны, XX Фестываль Музыкі Маладой Беларусі “Басовішча”. На опэн-эйры прысутнічае каля 2,5 тысячаў гледачоў, у асноўным — палякі і беларусы. Уначы паміж канцэртнымі днямі ля фестывальнай пляцоўкі выбухнула бойка — чацвёра палякаў білі беларуса. Распавядае збіты, маладафронтавец Ігар Шчэкарэвіч: Ігар Шчэкарэвіч: “Я сядзеў са знаёмай дзяўчынай на палянцы, дзесьці сто метраў ад сцэны. Падышлі сямёра палякаў і пачалі чапляцца да дзяўчыны. Я зрабіў ім заўвагу. Да мяне падышоў адзін з іх і спытаў ці я беларус. Я адказаў, што так. Пасля гэтага падбегла яшчэ трое палякаў, павалілі мяне на зямлю і пачалі учатырох біць нагамі мне па галаве”. Ігару зламалі нос, пасадзілі некалькі сінякоў на твары і на руках. Ён неадкладна звярнуўся па медычную дапамогу і папрасіў выклікаць паліцыю. Аднак, паводле яго слоў, паліцыянты, пачуўшы пра абставіны збіцця, заяву прымаць не захацелі. European Radio for BelarusВ Беларуси объявлен тендер на реальную оппозициюМассовая драка в центре Минска. Есть жертвы (фото)Гаишники жестоко отомстили водителю (ВИДЕО)Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 июля 2009 Общество Ігар Аскірка, Еўрапейскае радыё для Беларусі Уначы з 17 на 18 ліпеня на “Басовішчы” чацвёра палякаў збілі маладафронтаўца Ігара Шчэкарэвіча.
|
|