Раз труба, два труба...
Раз труба, два труба...
На "Гарачы тэлефон" пазванiла наша чытачка Валянцiна Шуст. Яна цяпер прыехала да мацi ў вёску Садовую Клецкага раёна. I якраз у гэты час пачаўся рамонт вулiцы, дзе стаiць iх хата. Прыехала тэхнiка, паклалi новы асфальт i пачалi мяняць абапал дарогi трубы ў канаве для сцёкавай вады. I аказалася, што камусьцi адну трубу кладуць — толькi насупраць веснiчак, а камусьцi дзве — яшчэ i насупраць гаража. I ля хаты мацi Валянцiны Мiхайлаўны кладуць якраз толькi адну трубу. Працаўнiкi-дарожнiкi кажуць — так намалявана ў плане, нiчога зрабiць не можам. I вось Валянцiна Шуст прасiла дапамагчы, даць параду, як "здабыць" другую трубу. Вядома, рэдакцыя труб не выпiсвае, але каб разабрацца ў сiтуацыi, я патэлефанаваў галоўнаму iнжынеру ДРБУ № 212 Iгару Давыдку. Ён спытаў адрас нашай чытачкi i папрасiў ператэлефанаваць праз палову гадзiны. За гэты час ён пад'ехаў на месца, разабраўся i праблема была вырашана — знайшлася яшчэ адна труба i для гаража. У прынцыпе, здаецца, пытанне знятае. Аднак я хацеў бы засяродзiць увагу на тым, што насамрэч праблема значна шырэйшая. Бо вiнаватыя не тыя, хто дарогу будуе, а тыя, хто яе праектуе. Згадзiцеся, што ў нас часта бывае такое: спачатку нешта зробяць, а потым высветлiцца, што трэба было зрабiць зусiм не тое i не на тым месцы. Вось i ў галоўнага iнжынера зараз тэлефон разрываецца: аднаму трубы не хапае, другому не там яе паклалi. Але ж у яго ёсць план. I парушыш яго — аб'ект не прымуць. А не паслухаць людзей, якiм жыць на гэтай вулiцы, таксама нельга. Бо ў той жа вёсцы Садовай iнвалiд папрасiў перанесцi трубу ад далёкага гаража, якiм ён не карыстаецца, да блiжэйшага. Ну як iнвалiду адмовiць? Не будзем разбiрацца, хто рабiў праект у гэтым асобным выпадку (дарэчы, яго складалi за некалькi гадоў да пачатку рамонту), такiх праектаў па краiне — мноства ў кожнай сферы жыцця, але давайце лепей будзем праектаваць так, каб гэта было зручна, давайце будзем ну хоць бы папярэдне раiцца з людзьмi. Каб потым з-за адной трубы не адпраўляць кiпу дакументацыi на перагляд i дапрацоўку. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На "Гарачы тэлефон" пазванiла наша чытачка Валянцiна Шуст. Яна цяпер прыехала да мацi ў вёску Садовую Клецкага раёна. I якраз у гэты час пач
|
|