На Кiркорава ўсё ж завядуць крымiнальную справу
На Кiркорава ўсё ж завядуць крымiнальную справу
Прэзiдэнт Пакiстана забаранiў анекдоты аб сабе
Пакiстанскiя спецслужбы атрымалi распараджэнне адсочваць распаўсюджванне анекдотаў пра прэзiдэнта краiны Асiфа Алi Зардары ў блогах, а таксама пасродкам SMS i электроннай пошты. З гэтага часу кожны, хто пажартуе пра кiраўнiка дзяржавы, можа быць арыштаваны i пасаджаны ў турму на тэрмiн аж да 14 гадоў. На Кiркорава ўсё ж завядуць крымiнальную справуПракурор Казанi 22 лiпеня адмянiў пастанову органаў унутраных спраў аб адмове ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы супраць Фiлiпа Кiркорава. Паводле меркавання прадстаўнiкоў пракуратуры, праверка, на аснове якой РУУС Казанi вынесла рашэнне аб адмове, была павярхоўнай i няпоўнай, а само рашэнне — неабгрунтаваным. Як удакладняе "Камсамольская праўда", пракурор заявiў, што не праведзена неабходнае апытанне сведак i самога Фiлiпа Кiркорава. Прадстаўнiкi РУУС пацвердзiлi, што не мелi стасункаў з Кiркоравым, i паабяцалi правесцi лiнгвiстычную экспертызу выказвання, па факце якога на Кiркорава паступiла скарга. Заяву з просьбай завесцi супраць Фiлiпа Кiркорава крымiнальную справу па факце паклёпу i публiчнай абразы намдырэктара Татарскага дзяржаўнага тэатра оперы i балета iмя Мусы Джалiля Юры Ларыёнаў падаў у раённы суд Вахiцкага раёна Казанi. Падставай для гэтага сталi словы Кiркорава, вымаўленыя на сцэне тэатра падчас канцэрта 14 сакавiка 2009 года: выканаўца сказаў, што "маленькаму чорнаму татарыну-неўрастэнiку патрэбен антракт, каб гандляваць бутэрбродамi". Арыштаваны генерал назваў заказчыкаў забойства журналiста Гангадзэ Былы кiраўнiк дэпартамента знешняга назiрання i крымiнальнай разведкi МУС Украiны генерал Аляксей Пукач, затрыманы ў аўторак украiнскiмi праваахоўнымi органамi, прызнаў сваё дачыненне да забойства вядомага журналiста Георгiя Гангадзэ i назваў iмёны заказчыкаў гэтага гучнага злачынства, заявiў намеснiк кiраўнiка Службы бяспекi Украiны Васiль Грыцак. "Пукач пацвердзiў сваё дачыненне да ўчынення гэтага злачынства. Ён таксама пацвердзiў дачыненне асобных службовых асобаў, будзе шмат цiкавай iнфармацыi", — сказаў Грыцак на брыфiнгу ў Кiеве ў сераду. Адказваючы на пытанне журналiстаў, цi назваў Пукач заказчыкаў гэтага злачынства, Грыцак сказаў: "Так". Заказчыкi забойства Гангадзэ дагэтуль заставалiся невядомыя. Калi цяпер iх выдасць генерал Пукач, Украiне пагражае новы скандал. Нiткi забойства ў 2000 годзе вядуць у вышэйшыя эшалоны ўлады, а некаторыя прадстаўнiкi ранейшай палiтычнай элiты дагэтуль займаюць высокiя пасады ў краiне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракурор Казанi 22 лiпеня адмянiў пастанову органаў унутраных спраў аб адмове ва ўзбуджэннi крымiнальнай справы супраць Фiлiпа Кiркорава. Паводле мер
|
|