Марка прысвечана абразу
Марка прысвечана абразу
Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Беларусi ўводзiць у абарачэнне паштовую марку "350 гадоў Баркалабаўскай iконе Божай Мацi". Памятнае гашэнне маркi адбудзецца ў Быхаве 24 лiпеня, паведамiла намеснiк дырэктара Магiлёўскага фiлiяла РУП "Белпошта" Галiна Марчанка. Мастак Аляксандр Блiнцоў. Выпуск гэтай маркi знамянальны для Магiлёўшчыны па некалькiх прычынах. Па-першае, гэта першае ўпамiнанне Быхаўскага раёна на паштовай прадукцыi. Па-другое, Баркалабаўская iкона Божай Мацi — першая цудатворная праваслаўная iкона, паказаная на беларускай паштовай марцы. У рамках святкавання 350-годдзя Баркалабаўскай iконы Божай Мацi на тэрыторыi Царквы Святой Тройцы Быхава будзе праводзiцца памятнае гашэнне маркi спецыяльным паштовым штэмпелем на канверце "Першы дзень". Ганаровае права першага спецгашэння даецца епiскапу Бабруйскаму i Быхаўскаму Серафiму. У правядзеннi ўрачыстага мерапрыемства прымуць удзел епiскапы Магiлёўскi i Мсцiслаўскi, Тураўскi, Смаленскi, намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi, прадстаўнiкi Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта i iнш.Калiсьцi Баркалабаўская лаўра, заснаваная ў 1623 годзе, была знакамiтая на ўсю Еўропу. У яе саборным храме захоўвалася цудатворная iкона Божай Мацi, падораная манастыру ў 1659 годзе князем Пажарскiм, якi вяртаўся з войскамi ў Расiю з Лiтвы. Існуе легенда, што схаваны ў ваенным абозе абраз, калi атрад князя праходзiў каля манастыра, стаў нерухомы, i нiякiя намаганнi не маглi яго зрушыць з месца. Пажарскi зразумеў, што абраз хоча застацца ў манастыры, i перадаў яго iгуменнi. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Беларусi ўводзiць у абарачэнне паштовую марку "350 гадоў Баркалабаўскай iконе Божай Мацi". Памятнае гаш
|
|