...
...
Культурна-дзелавы цэнтр "Дом Масквы" адчынiцца ў Мiнску 24 чэрвеня. Для ўдзелу ва ўрачыстай цырымонii ў беларускую сталiцу прыбудзе дэлегацыя на чале з мэрам Юрыем Лужковым. Дом Масквы пабудаваны на вулiцы Камунiстычнай з выкарыстаннем беларускiх будматэрыялаў за кошт маскоўскага бюджэту. Агульны аб'ём iнвестыцый склаў 536 млн расiйскiх рублёў. Адпускная цана на прыродны газ для запраўкi транспартных сродкаў павялiчыцца ў Беларусi з 23 лiпеня на 24,6 % да Br 1065 за 1 куб.м. Адпаведнае рашэнне ўтрымлiваецца ў пастанове мiнiстэрства эканомiкi. Пракуратура Мiнскай вобласцi завяла крымiнальную справу па факце надзвычайнага здарэння на мясакамбiнаце ў Слуцку па артыкуле аб парушэннi правiлаў аховы працы. Суд Цэнтральнага раёна Мiнска прыгаварыў да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волi былога дырэктара ААТ "Жлобiнскi рамонтна-механiчны завод" за атрыманне хабару. Хабар у памеры 10 тыс. долараў кiраўнiк атрымаў за заключэнне дамовы на пастаўку вугляроднай сталi для армiравання жалезабетонных канструкцый. Памер хабару складае 15 % ад кошту здзелкi. Дырэктар затрыманы пасля атрымання грошай у сваiм кабiнеце. Ён прысуджаны да канфiскацыi маёмасцi, адбываць пакаранне будзе ў калонii ўзмоцненага рэжыму. Крымiнальную справу расследавала Генеральная пракуратура Беларусi. Прынята рашэнне аб будаўнiцтве ў найблiжэйшы час некалькiх гiпермаркетаў за Мiнскай кальцавой аўтадарогай. Частка з iх будзе спецыялiзавацца на продажы будматэрыялаў. У год у сталiцы адчыняецца ў сярэднiм не менш за 120 гандлёвых аб'ектаў. Суд Мiнскай вобласцi прыгаварыў забойцаў двух супрацоўнiкаў СВК "Бальшавiк-Агра" Салiгорскага раёна Мiнскай вобласцi да смяротнага пакарання i пажыццёвага зняволення. Яшчэ аднаму абвiнавачванаму па гэтай справе суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 13 гадоў пазбаўлення волi, ён прызнаны вiнаватым у саўдзельнiцтве забойству. Прыгавор яшчэ не ўвайшоў у законную сiлу. Як раней паведамлялася, забойства галоўнага эканамiста (жанчыны) i вадзiцеля СВК "Бальшавiк-Агра" (мужчыны) адбылося ў Салiгорскiм раёне ў канцы лютага гэтага года. Іх трупы з агнястрэльнымi раненнямi былi знойдзены ў кювеце побач з аўтамабiлем, у iх было выкрадзена больш як Br60 млн — зарплата супрацоўнiкаў прадпрыемства. Сёлета гэта другi смяротны прысуд у Беларусi. ПОЎНЫ АБЗАЦ
Самы стары ў Вялiкабрытанii працуючы тэлевiзар знойдзены ў лонданскай кватэры электратэхнiка Джэфры Барынскi, якi калекцыянуе старыя тэлевiзары i радыёпрыёмнiкi. Ён набыў тэлевiзар 1936 года выпуску з экранам 12 дзюймаў (30 см) дзесяць гадоў таму ў iншага калекцыянера. Адзiная нязручнасць — у тэлевiзары немагчыма пераключаць каналы, таму што тады, калi ствараўся тэлевiзар, у краiне iснаваў толькi адзiн канал. 54-гадовая жыхарка амерыканскага штата Фларыда прыгавораная судом да трох гадоў пазбаўлення волi ўмоўна i 14-месячнага хатняга арышту. Яна прыехала на сваiм аўтамабiлi да казiно i вырашыла зазiрнуць туды "на хвiлiнку". Дваiх сваiх унукаў — 2-гадовую дзяўчынку i 14-гадовага хлопчыка — яна пакiнула ў салоне, сказаўшы, каб тыя яе чакалi. У вынiку бабуля правяла за рулеткай больш за гадзiну. Гульню амерыканкi парушылi ахоўнiкi, якiя вывалаклi яе на вулiцу. Як выявiлася, мiнакi, якiя ўбачылi ў салоне кiнутых дзяцей, выклiкалi палiцыю. Iдучы гуляць, бабуля апусцiла ў салоне шкло вокнаў, але не ўключыла кандыцыянер. Гарачыня, якая стаяла на той час, магла моцна пашкодзiць дзецям. Вядомыя выпадкi, калi забытыя ў салоне дзецi задыхалiся i памiралi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы стары ў Вялiкабрытанii працуючы тэлевiзар знойдзены ў лонданскай кватэры электратэхнiка Джэфры Барынскi, якi калекцыянуе старыя тэлевiзары
|
|