Амаль Br73 млн накiравана на заахвочванне адораных вучняў i студэнтаў Беларусi
Амаль Br73 млн накiравана на заахвочванне адораных вучняў i студэнтаў Беларусi
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзiў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў. Адпаведнае распараджэнне Прэзiдэнт падпiсаў 21 лiпеня. У цэлым на заахвочванне адораных вучняў i студэнтаў будзе накiравана амаль Br73 млн. Прэмiямi адзначаны пераможцы школьных i студэнцкiх рэспублiканскiх алiмпiядаў, конкурсаў, турнiраў i канферэнцый. Грашовымi прэмiямi з уручэннем нагруднага знака лаўрэата спецыяльнага фонду заахвочаны шэсць пераможцаў 43-й мiжнароднай Мендзялееўскай алiмпiяды школьнiкаў па хiмii (Туркменiстан, 2009 год). Вучанiцы 9 класа мiнскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 22 Наталлi Елавiк, таксама пераможцы гэтай алiмпiяды, назначана заахвочвальная стыпендыя спецфонду на адзiн каляндарны год у памеры Br140 тыс. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата спецфонду Прэзiдэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзiў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вуч
|
|