21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кабель пайшоў налева

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кабель пайшоў налева

Супрацоўнiкамi КДБ па Гомельскай вобласцi затрымана група, якая займалася крадзяжом таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на шэрагу прадпрыемстваў энергетычнай галiны Гомельскай i Магiлёўскай абласцей. Следчым аддзелам заведзена 21 крымiнальная справа, фiгуранты якiх — 19 грамадзян. Сярод iх — адказныя асобы i тыя, хто дапамагаў рэалiзоўваць скрадзенае.

Грамадзяне падазраюцца ў тым, што на працягу 2005—2009 гадоў сiстэматычна выкрадалi з прадпрыемстваў кабельную прадукцыю i iншыя электратэхнiчныя вырабы. Спачатку яны незаконна замянялiся або спiсвалiся. Потым скрадзенае рэалiзоўвалi суб'ектам гаспадарання розных формаў уласнасцi — як за наяўныя сродкi, так i шляхам паставак ад iмя лжэпрадпрымальнiцкiх структур. Атрыманыя грашовыя сродкi размяркоўвалiся памiж членамi групы ў адпаведнасцi з роляй кожнага. Сярод злаўмыснiкаў — майстры i кiруючыя работнiкi будаўнiча-мантажных упраўленняў: яны займалiся рамонтам i мадэрнiзацыяй электралiнiй у сельскай мясцовасцi. За год па дакладнай схеме яны выкралi i перапрадалi матэрыялаў i абсталявання больш чым на 100 мiльёнаў рублёў. Арганiзатары крымiнальнага бiзнэсу не былi супрацоўнiкамi энергагалiны.

Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi, у ходзе следства падазроныя часткова кампенсавалi прычыненыя страты. На разлiковыя рахункi прадпрыемстваў пералiчана каля 48 мiльёнаў беларускiх рублёў. Гандлярам дзяржаўнай маёмасцю суд можа даць да 12 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкамi КДБ па Гомельскай вобласцi затрымана група, якая займалася крадзяжом таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на шэрагу прадпрыемстваў энергет
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика