21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ІДЭІ Ў НАДЗЁННЫХ

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ІДЭІ Ў НАДЗЁННЫХ

— Побач з хатай, дзе мая бабуля нараджала маю мацi, стаяла гармата i была перадавая лiнiя. Вайна прайшла праз лёс кожнага з нас i сёння галоўнае, калi мы пачынаем з моладдзю весцi гутарку аб вайне, каб гэта не было зафармалiзавана. Бо часам бывае страшна, калi яны кажуць, што Мiхаiл Кутузаў або Багдан Хмяльнiцкi — героi Вялiкай Айчыннай... Наша размова са старшынёй гомельскага абласнога аб'яднання "Белая Русь", членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага Сходу Рэспублiкi Беларусь, рэктарам Беларускага гандлёва-эканамiчнага ўнiверсiтэта спажывецкай кааперацыi, кандыдатам эканамiчных навук, дацэнтам Алай Аляксандраўнай Навумчык пачалася з тэмы, якая не страчвае актуальнасцi для грамадства.  

Наша размова са старшынёй гомельскага абласнога аб'яднання "Белая Русь", членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага Сходу Рэспублiкi Беларусь, рэктарам Беларускага гандлёва-эканамiчнага ўнiверсiтэта спажывецкай кааперацыi, кандыдатам эканамiчных навук, дацэнтам Алай Аляксандраўнай Навумчык пачалася з тэмы, якая не страчвае актуальнасцi для грамадства.  

 

— Мы вырашылi, што наша грамадская арганiзацыя можа правесцi акцыю па дапамозе ветэранам Айчыннай вайны. Намеснiк старшынi прэзiдыума Гомельскай абласной арганiзацыi "Белая Русь", дырэктар ААТ "Электраапаратура" Вiктар Жыгар адшукаў магчымасць да свята Незалежнасцi праспансiраваць уручэнне газавых плiт тым ветэранам, каму яны патрэбныя. I адначасова мы дамовiлiся з раённымi аддзяленнямi гаргазу аб бясплатным iх падключэннi.

— У людзей, зацiкаўленых у тым, каб Беларусь была моцнай, няма сумненняў, што моладзь павiнна цiкавiцца гiсторыяй сваёй радзiмы i сваёй сям'i. Застаецца пытанне — як гэта зрабiць?

— У Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце транспарту, рэктар якога Венiямiн Сянько ўзначальвае раённую структуру нашага грамадскага аб'яднання, вялiкая практыка работы з моладдзю. Яны займаюцца добраўпарадкаваннем могiлак, у тым лiку брацкiх, у невялiкiх населеных пунктах. Ведаеце, якое гэта выхаваўчае значэнне мае! Калi чалавек бачыць на помнiку сваё прозвiшча, ён цiкавiцца: хто гэта, цi не сваяк? Вось гэта наша гiсторыя... Акрамя таго, студэнты, навучэнцы школ хадзiлi да ветэранаў. З фотаздымкаў сямейнага архiва зрабiлi экспазiцыю. Маладыя бачаць гэтыя чорна-белыя фатаграфii i разумеюць: жыццё такое хуткацечнае, такiя прыгожыя былi iх прадзеды... Адзiн з ветэранаў, Аляксандр Аляксандравiч Сянкевiч, расказаў нам, што ён пасадзiў у агародзе радок з цюльпанамi ў гонар загiнулых сяброў. Вы б бачылi, як ветэраны захоўваюць кожную паштоўку, якую атрымлiваюць. Так разумееш, што гэтыя паштоўкi абыякава пiсаць нельга — для кожнага ветэрана гэта сур'ёзная эмацыянальная падтрымка. Асабiстыя сустрэчы са сталымi людзьмi даюць iмпульс для моладзi. У нас была дзяўчынка — карэспандэнт студэнцкай газеты. Яна хадзiла да ветэрана, каб пра яго напiсаць. Потым закончыла ўнiверсiтэт, працуе у Магiлёве, а нядаўна прыехала да гэтага ветэрана i кажа: ён жа мне як дзядуля! Яму гэта таксама прыемна. У iншага ветэрана былi, у Рыгора Рыгоравiча Паўлава. Ён сляпы. Пытаецца: "Вы мяне прымаеце ў сваю арганiзацыю?" Адказваю: "Так". "Калi плацiць узносы? Я гатовы". Ветэраны ў нас вельмi актыўныя, iм вельмi важна мець станункi i таму мы iх усiх прымаем у нашу арганiзацыю. Але ж я да гэтага часу не ведаю, як ад iх браць узносы.

— Толькi ў кастрычнiку мiнулага года адбыўся першы з'езд, на якiм была прынята праграма Рэспублiканскага грамадскага аб'яднання. Пакуль рана казаць аб вынiках, але ж: па якiх справах яшчэ можна пазнаць "Белую Русь"?

— Мы iмкнёмся браць актыўны ўдзел у самых розных мерапрыемствах. Напрыклад, для кадэтаў, якiя выхоўваюцца ў Гомельскiм лiцэi МНС, будучых абаронцаў Айчыны, мы арганiзавалi майстар-клас са спартсменамi футбольнай каманды Беларускага гандлёва-эканамiчнага ўнiверсiтэта спажывецкай кааперацыi, якая гуляе ў вышэйшай лiзе па мiнi-футболе. Безумоўна, хлопцы былi ўражаныя: ёсць на каго раўняцца.

— Грамадская прыёмная Гомельскага абласнога аб'яднання "Белая Русь" працуе з прадпрымальнiкамi. Прадпрымальнiкi — самая дынамiчная, прасунутая, творчая, але ж i самая складаная частка насельнiцтва. Чаму вы вырашылi пачаць з iх?

— Калi мы абмяркоўвалi магчымыя напрамкi i формы работы ў грамадстве нашага грамадскага аб'яднання, у якасцi адной з формаў выбралi грамадскую прыёмную. У пачатку гэтага года мы зразумелi, што можам быць карыснымi менавiта для гэтай катэгорыi людзей. Тады быў прыняты цэлы пакет дакументаў адносна лiбералiзацыi эканамiчнага жыцця ў рэспублiцы. Гэта i спрошчаная схема рэгiстрацыi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i змяненнi ў падаткаабкладаннi, i пэўныя спрашчэннi ў мытным афармленнi грузаў, якiя паступаюць з трэцiх краiн праз Расiю... Каб растлумачыць прафесiйна i проста гэтыя дакументы, мы вырашылi правесцi такую грамадскую прыёмную.

— Своеасаблiвы лiкбез?

— Так. З улiкам таго, што ў нашай пярвiчнай арганiзацыi ёсць спецыялiсты ў галiнах падаткаабкладання, права i фiнансаў. На цэнтральным рынку мы праанансавалi гэтае мерапрыемства. У першы прыём было толькi 2 чалавекi. А потым людзi прыносiлi свае таваратранспартныя накладныя i пыталi: што мне дасць пераход на спрошчаную сiстэму падаткаабкладання? I мы разам разлiчвалi i паказвалi, што пры тым жа аб'ёме дзейнасцi па спрошчанай сiстэме вы заплацiце столькi, а па традыцыйнай схеме сума падатку будзе iншая. У першым выпадку вам трэба вось столькi дакументаў i дзеянняў зрабiць, у iншым — другi алгарытм дзеянняў. Калi ўсё проста расказваеш, людзi адразу разумеюць. Былi розныя пытаннi. Адзiн прадпрымальнiк не мог перавезцi праз мяжу расiйскiя грошы, не аформiўшы гэта адпаведным чынам. Ён быў вельмi ўзбуджаны. Калi з вуснаў незалежных экспертаў пачуў, што не так складана аформiць усё правiльна, ён супакоiўся. Вiдаць, патрэбны такi трэцi погляд, каб чалавек зразумеў, што закон не супраць яго. У рабоце грамадскай прыёмнай Гомельскага абласнога аб'яднання "Белая Русь" быў усплёск, а потым наведвальнiкаў стала некалькi менш. Адначасова мы цiкавiлiся, як iдзе рэгiстрацыя iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Калi была спрошчана схема падаткаабкладання, значна павялiчылася колькасць рэгiстрацыi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Потым сiтуацыя стабiлiзавалася.

— Думаю, нарматыўных дакументаў будзе яшчэ шмат прымацца, i ў вас непачаты край работы...

— Так. У абласной арганiзацыi сёння налiчваецца 3,5 тысячы чалавек. Асаблiвасць аб'яднання "Белая Русь" у тым, што яно, у адрозненне ад многiх iншых, не нацэлена на пэўны сегмент у грамадстве. Гэта i ветэраны, i моладзь, гэта людзi актыўнага ўзросту. Аб'ядноўвае гэтых людзей iмкненне стварыць квiтнеючую краiну. Мы аб'ядноўваемся для таго, каб нам з вамi жылося камфортна. Наша грамадскае аб'яднанне стараецца забяспечыць дыялог з iснуючай уладай i актыўна садзейнiчаць будаванню моцнай Беларусi.

Гутарыла Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Фота з архiва Гомельскага абласнога аб'яднання "Белая Русь". СПРАВАХ

СПРАВАХ

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Побач з хатай, дзе мая бабуля нараджала маю мацi, стаяла гармата i была перадавая лiнiя. Вайна прайшла праз лёс кожнага з нас i сёння галоўнае, калi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика