Крэйда i мука замест корму
Крэйда i мука замест корму
Упершыню ў рэспублiцы раскрыта незвычайная крымiнальная схема: пад выглядам кармоў. На дзяржаўным сельскагаспадарчым прадпрыемстве свiнням давалi муку i крэйду. Зарабiлi на гэтым махляры больш як 1 млрд рублёў. Скармiлi жывёлам на працягу чатырох гадоў больш за 41,5 тоны фальшывага прэпарата. Як паведамiў "Звяздзе" намеснiк начальнiка Упраўлення па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Вiцебскага аблвыканкама Андрэй Салаўёў, фальшывымi кармавымi дабаўкамi кармiлi свiней у селекцыйна-гiбрыдным цэнтры "Задняпроўскi" Аршанскага раёна. Дзейнiчалi махляры ў перыяд з 2004 па 2008 год. Замянялiся кармы з дазволу адказных асобаў прадпрыемства. А выраблялiся ў Жодзiне ў звычайным гаражы, што належыць вадзiцелю аднаго з падазроных. Там адкрылi мiнi-цэх па расфасоўцы. Выяўлена, што выканаўчы дырэктар аднаго з расiйскiх прадпрыемстваў, кiруючы фермай па племянной справе ў Аршанскiм раёне, дамовiўшыся з мужам i жонкай — жыхарамi Мiнска, арганiзаваў i забяспечыў пастаўку фальшывага прэпарата "Гiмiзiм". Выкарыстоўвалi фальшывую прадпрымальнiцкую структуру, каб легальна пастаўляць прэпарат. А сапраўдны прэпарат прымяняецца, каб жывёлы корм засвойвалi лепш. Выяўлена таксама, што насамрэч гэты прэпарат больш на тэрыторыi СНД ужо не вырабляецца. А раней яго выраблялi ў Татарстане. У вынiку харчавання фальшывым прэпаратам свiннi пачалi памiраць. За крымiнальныя дзеяннi махлярам "свецiць" ад пяцi да 12 гадоў пазбаўлення волi. Аляксандр ПУКШАНСКI. Высяляць стануць сотнямi?Камунальныя службы сталiцы наладзiлi дакладны механiзм актыўнай "барацьбы" са злоснымi неплацельшчыкамi. Паводле iнфармацыi гендырэктара ДВА "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзiмiра Рэянтовiча, за першае паўгоддзе ў суды Мiнска накiравана 115 iскаў аб высяленнi жыхароў дамоў, якiя маюць вялiкую запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Акрамя гэтага, у суды было пададзена каля 3 тысяч заяў аб утрыманнi пратэрмiнаванай запазычанасцi з заробкаў тых грамадзян, хто не плацiў па рахунках камунальнiкаў больш як 2 месяцы. Сяргей ПАЛIНIН. Дзеткi i таблеткi21 лiпеня ўвечары тры хлопчыкi з вёскi Цяцерына былi шпiталiзаваны ў Круглянскую цэнтральную раённую бальнiцу. Дыягназ — медыкаментознае атручэнне. Два 5-гадовыя хлопчыкi i 3-гадовы малы знайшлi ў закiнутай хаце пакунак са старымi таблеткамi i пачаставалiся "белымi кружочкамi". Сярод таблетак (артафен, аскафен, аспiрын, парацэтамол i iншыя) былi i такiя, якiя маглi негатыўна адбiцца на здароўi дзяцей. Таму медыкi вельмi сур'ёзна падышлi да ачышчэння арганiзмаў. Ужо на наступны дзень хлопчыкаў перавялi з рэанiмацыi ў педыятрычнае аддзяленне: iх стан урачы цяпер ацэньваюць як здавальняючы. Праз некалькi дзён малых абяцаюць выпiсаць дадому над нагляд сельскiх медыкаў. У раённай бальнiцы мiж iншым узгадалi, што падобны выпадак у тым жа самым месцы быў некалькi гадоў таму: дзецi на сметнiку ў Цяцерыне знайшлi таблеткi, i атручэнне за тым часам прывяло да смяротнага вынiку. Алена Казлова. Пакiнула голымУ мiлiцыю звярнуўся брастаўчанiн, што жыве ў мiкрараёне "Кавалёва". Паводле яго заявы, не такiм познiм вечарам — а палове дзявятай — на яго напала крыху малазнаёмая жанчына i гвалтам адабрала мабiльны тэлефон, 130 тысяч рублёў, 10 долараў. Хулiганка не пакiнула бедаку нават кашулi. 40-гадовая рабаўнiца затрымана. Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню ў рэспублiцы раскрыта незвычайная крымiнальная схема: пад выглядам кармоў. На дзяржаўным сельскагаспадарчым прадпрыемстве свiнням давалi муку
|
|