21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiцячыя пляцоўкi небяспечныя для жыцця...

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзiцячыя пляцоўкi небяспечныя для жыцця...

Сiтуацыя

 

Карэспандэнт "Звязды" разам з работнiкамi пракуратуры праверыў стан дзiцячых пляцовак. Ад таго, што ўбачыў, прыйшоў у жах

Аказваецца, большасць дзiцячых гульнявых пляцовак ва ўсiх раёнах Вiцебшчыны не адпавядаюць неабходным стандартам. А некаторыя натуральна пагражаюць жыццю i здароўю людзей. І куды глядзяць работнiкi камунальных службаў? Бо, як правiла, гульнявыя пляцоўкi i збудаваннi знаходзяцца на балансе жыллёва-камунальных службаў. А бывае, як, напрыклад, у Полацкiм раёне, пляцоўка наогул не знаходзiцца нi на чыiм балансе. А ў Чашнiках на месцы, дзе павiнны гуляць дзецi, знаходзiцца... стаянка аўтатранспарту.

Згодна з патрабаваннямi стандарту, абсталяванне павiнна быць усталявана так, каб яго эксплуатацыя была бяспечная для жыцця. Дык як жа зразумець: чаму ў Наваполацку ў двары дома № 86 па вулiцы Маладзёжнай на горцы адагнуты востры металiчны элемент дэкору, разышлiся зварачныя швы, на горцы "Шлем" таксама ёсць вострыя элементы канструкцыi? А на горцы ля дома № 102 элементы жолаба прыбiты цвiкамi, а ў астатнiх месцах лiст жолаба наогул адарваны.

У Расонскiм раёне рашэннем райвыканкама гульнявыя збудаваннi i малыя архiтэктурныя формы, што па вулiцы Камсамольскай, перададзены на баланс мясцовай камунальнай структуры. Трэба было даследаваць iх стан, адрамантаваць. Але, як высветлiлася падчас праверкi, нiчога такога не было зроблена. На некалькiх пляцоўках у Талачыне шмат смецця. А ў абласным цэнтры на вулiцы Лазо побач з пляцоўкай для гульняў вялiся работы па рамонце цеплатрасы, былi адкрыты люкi бетонных калодзежаў, але зону работ не абазначылi часовай агароджай! А па вулiцы Праўды дзецi гуляюць на пляцоўцы непадалёк ад высакавольтнай лiнii электраперадач.

Як паведамiла "Звяздзе" старшы памочнiк пракурора Вiцебскай вобласцi Iрына Януковiч, па вынiках праверкi гарадскiя i раённыя пракуратуры вынеслi кiраўнiкам суб'ектаў гаспадарання 13 прадпiсанняў аб выпраўленнi выяўленых парушэнняў.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт "Звязды" разам з работнiкамi пракуратуры праверыў стан дзiцячых пляцовак. Ад таго, што ўбачыў, прыйшоў у жах Аказваецца, больш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика