Расiйскi акцёр Дзмiтрый Пяўцоў аказаўся ўцягнутым у справу аб крадзяжы
Расiйскi акцёр Дзмiтрый Пяўцоў аказаўся ўцягнутым у справу аб крадзяжы
Прагляд новага фiльма з удзелам Дзмiтрыя Пяўцова на адной з мiнскiх кватэр скончыўся крадзяжом трох сумак, чатырох мабiльных тэлефонаў i 250 тысяч беларускiх рублёў. Цiкава, што i сам Пяўцоў знаходзiўся у гэтай кватэры. Знаходзячыся ў Мiнску на здымках чарговага фiльма, Дзмiтрый зазiрнуў да знаёмага, каб паглядзець нядаўна знятую кiнастужку са сваiм удзелам. Акрамя акцёра, на "кiнасеансе" прысутнiчалi яшчэ трынаццаць чалавек. Як паведамiлi ў прэс-службе Кастрычнiцкага РУУС, госцi пакiнулi свае рэчы на стуле ў вiтальнi, пасля чаго прайшлi ў пакой, дзе i глядзелi фiльм. Каля гадзiны ночы сабралiся разыходзiцца, i тут тры дзяўчыны не змаглi знайсцi свае сумачкi. Акрамя грошай у iх былi пашпарты, банкаўскiя пластыкавыя карткi, вадзiцельскiя пасведчаннi. Супрацоўнiкi праваахоўных органаў мяркуюць, што гаспадары проста забылi зачынiць уваходныя дзверы. Зладзеi, вiдаць, зазiрнуўшы ў кватэру, схапiлi першыя сумачкi, што трапiлi пад руку, i ўцяклi. Кошт адной з сумачак, да слова, уладальнiца ацанiла больш чым у 600 тысяч рублёў. У пацярпелай i гасцей, у тым лiку i ў Дзмiтрыя Пяўцова, узяты тлумачэннi ў сувязi з тым, што здарылася. Заведзена крымiнальная справа па частцы 1 артыкула 205 КК РБ "Крадзеж". Аляксей IВАНЮШКА, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагляд новага фiльма з удзелам Дзмiтрыя Пяўцова на адной з мiнскiх кватэр скончыўся крадзяжом трох сумак, чатырох мабiльных тэлефонаў i 250 тысяч бел
|
|