Артысты з абмежаванымi магчымасцямi заставiлi залу ўстаць
Артысты з абмежаванымi магчымасцямi заставiлi залу ўстаць
У Вiцебску пры падтрымцы мясцовых уладаў упершыню прайшоў парафестываль творчасцi iнвалiдаў па зроку "Наша хваля" — своеасаблiвы альтэрнатыўны "Славянскi базар у Вiцебску" . Пра яго артысты з абмежаванымi магчымасцямi марылi ўжо даўно. Фэст быў прысвечаны 85—годдзю дзейнасцi Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку i Году роднай зямлi. Пасля таго як папуры з песняў па тэме вайны заканчвалi выконваць гарманiсты з праблемамi зроку, уся зала лiтаральна ўстала пад акорды песнi "Дзень Перамогi". А вось яшчэ: тры хлопцы, якiя не чуюць (iнвалiды па зроку запрасiлi iх выступiць спецыяльна), лiтаральна на руках выканалi песню — шлягер "пра тры крынiчкi". "Хлопец, хлопец, не журыся..." — гучалi словы песнi, а яны так эмацыянальна ўсё паказвалi, што былi зразумелыя словы песнi i без перакладу. Дарэчы, у якасцi гасцей на фестываль запрасiлi прадстаўнiкоў са Швецыi, Казахстана, Расii, Украiны. А як добра хлопец i дзяўчына выканалi песню са знакамiтага замежнага мюзiкла! "Брава" чулi яны неаднаразова ў знак удзячнасцi. Канцэрт доўжыўся каля трох гадзiн. Зразумела, спявалi артысты без фанаграмы, укладваючы ў выкананне ўсю душу. І публiка гэта ацанiла. Гледачы прыйшлi на канцэрт па запрашальных бiлетах. Але ўзровень выканаўцаў быў такi высокi, што i за грошы можна было б прадаваць бiлеты. Мiж iншым, знайсцi свае месцы ў зале людзям з праблемамi здароўя ды i астатнiм дапамагалi валанцёры з БРСМ. А ў вiцебскiм цэнтры народных рамёстваў "Задзвiнне" ў рамках фестывалю працавала выстава твораў iнвалiдаў. Некаторыя работы здзiвiлi сваёй незвычайнасцю. Вось, у якасцi матэрыялаў для стварэння твораў выкарысталi семкi, палачкi ад марожанага... Фестываль абяцае быць традыцыйным. Яго галоўная мэта — нагадаць усiм, што людзi з абмежаванымi магчымасцямi такiя ж, як i астатнiя. I iм не патрэбна ад нас фактычна нiчога, акрамя разумення... Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску пры падтрымцы мясцовых уладаў упершыню прайшоў парафестываль творчасцi iнвалiдаў па зроку "Наша хваля" — своеасаблiвы альтэрнатыў
|
|