Vivаt, БДУ!
Vivаt, БДУ!
Сталi вядомымi першыя вынiкi ўступнай кампанii ў вядучай ВНУ краiны Конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання сёлета — 2,3 чалавека на месца (крыху нiжэйшы, чым летась — 2,6 чалавека на месца). Больш за ўсё аказалася ахвотнiкаў вучыцца па спецыяльнасцi "дызайн" (кiрунак — камунiкатыўны дызайн) на гуманiтарным факультэце, на адно месца там прэтэндавала ажно 17 чалавек! Па-ранейшаму папулярнымi застаюцца такiя спецыяльнасцi, як мiжнароднае права (5,4 чалавека на месца) i мiжнародныя адносiны (6,3 чалавека на месца). Куды менш напружаным было змаганне за права навучацца ў вядучай ВНУ краiны па прыродазнаўчанавуковым профiлi. Самы высокi конкурс там склаў 2,1 чалавека на месца (бiялагiчны факультэт). За кожны студэнцкi бiлет на механiка-матэматычным i хiмiчным факультэтах змагалiся 1,8 абiтурыента. Сярэднi бал атэстата ў тых, хто спрабаваў стаць студэнтам дзённай бюджэтнай формы, — 8,7. Колькасць медалiстаў ў паўтара раза большая, чым летась. Як паведамiлi ў прэс-службе вядучай ВНУ краiны, прахадны бал сёлета дастаткова высокi. Каб стаць студэнтам, скажам, факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi (спецыяльнасць "Камп'ютарная бяспека"), трэба было набраць 358 балаў (у параўнаннi з леташнiмi 352), i роўна адным балам менш спатрэбiлася на спецыяльнасцi "Сусветная эканомiка" факультэта мiжнародных адносiнаў. Першымi студэнтамi БДУ стануць больш за тысячу абiтурыентаў прыродазнаўчанавуковых факультэтаў i ФМА, якiя будуць залiчаны на пасяджэннi прыёмнай камiсii 27 жнiўня. А першыя студэнцкiя бiлеты будуць уручаны зусiм хутка — 1 жнiўня — дзесяцi пераможцам мiжнародных алiмпiяд i лаўрэатам спецыяльных прэзiдэнцкiх фондаў. Сярод абраных самымi таленавiтымi абiтурыентамi — фiзiчны, бiялагiчны, геаграфiчны, хiмiчны факультэт, факультэт прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi, а таксама факультэт радыёфiзiкi i электронiкi. У кагорце выбiтных абiтурыентаў, якiя ўжо без пяцi хвiлiн студэнты, — тры выпускнiкi Лiцэя БДУ, якi славiцца сваёй блiскучай падрыхтоўкай i паспяховымi навучэнцамi. Лёс некаторых абiтурыентаў яшчэ не вырашыўся. Напрыканцы лета — з 27 па 30 жнiўня — у Белдзяржунiверсiтэце пройдуць уступныя выпрабаваннi на спецыяльнасцi руская, беларуская, славянская фiлалогiя, тэалогiя, а таксама творчыя конкурсы на спецыяльнасцi факультэта журналiстыкi i спецыяльнасць "дызайн". Усяго ж сёлета плануецца прыняць 1995 чалавек на дзённую бюджэтную форму, i 425 — на завочную бюджэтную форму навучання. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталi вядомымi першыя вынiкi ўступнай кампанii ў вядучай ВНУ краiны Конкурс на дзённую бюджэтную форму навучання сёлета — 2,3 чалавека на месца (кры
|
|